Навошта рэжым Лукашэнкі нагнятае сітуацыю на мяжы з Украінай?
01.07.2024, 17:02
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Від на памежны пункт пропуску «Дзівін» (Самары) на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Берасцейскай вобласці, Украіна. 15 лютага 2023 года. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia
Мінабароны і памежнікі кажуць пра пагрозу з боку Украіны, а Лукашэнка адмоўчваецца.
Апошнія дзесяць дзён назіраецца паслядоўнае нагнятанне абстаноўкі на беларуска-украінскай мяжы. Улады Беларусі бяздоказна абвінавачваюць Украіну ў канцэнтрацыі войскаў і заяўляюць пра пагрозу правакацыяў, а адначасова самі перакінулі да паўднёвых рубяжоў Сілы спецыяльных аперацыяў, ракетныя войскі і артылерыю. У памежных раёнах створаны блокпасты, ладзяцца праверкі дакументаў і аўтамабіляў. Што азначаюць усе гэтыя падзеі?
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ваенныя сілаў спецыяльных аперацый выконваюць задачы па прыкрыцці Дзяржаўнай мяжы ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Канстанцін Бяляўскі / vayar.mil.by)
Новы віток напружання на беларуска-украінскай мяжы быў запушчаны 20 чэрвеня, калі Дзяржаўны памежны камітэт абвінаваціў Украіну ў тым, што на мяжы з Беларуссю нібыта канцэнтруюцца падраздзяленні ЗСУ з цяжкой заходняй тэхнікай.
На наступны дзень, 21 чэрвеня, Мінабароны абвесціла раптоўнае правяранне баявой гатовасці Узброеных сілаў на тэрыторыі Берасцейшчыны і Гомельшчыны. На поўдзень пачалі перакідваць ССА, ракетныя войскі і артылерыю.
Праз тыдзень, 28 чэрвеня, Дзяржаўны памежны камітэт выступіў з новай порцыяй абвінавачванняў супраць Украіны. Было заяўлена, што ў Ельскі раёне Гомельшчыны байцы Мазырскага памежнага атраду перахапілі ўкраінскі дрон, які праводзіў выведку памежнай інфраструктуры і нафтаперапрацоўчых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі. На тым жа кірунку памежнікі нібыта знайшлі сховішча з выбуховымі рэчывамі, запаламі і дэтанатарамі. Акрамя таго, сцвярджалася, што ў зоне адказнасці Жытомірскага памежнага атраду цяпер нібыта знаходзіцца «Рускі добраахвотніцкі корпус», які раней ладзіў дыверсійныя рэйды на тэрыторыі РФ.
У той жа дзень Мінабароны Беларусі абвесціла: у сувязі з сітуацыяй на мяжы з Украінай на поўдзень перакінуты дывізіон РСЗА «Паланэз». Прычым у паведамленні прэс-службы асобна падкрэслівалася, што «Паланэз» здольны біць на адлегласць у 300 км – гэта значыць, тэарэтычна ў зоне паражэння можа аказацца Кіеў.
29 чэрвеня намеснік камандуючага сіламі ССА Вадзім Лукашэвіч заявіў, што абстаноўка на беларуска-украінскай мяжы характарызуецца «нарастаннем напружанасці». «Чыняцца спробы ўцягнуць нашу краіну ў вайну», – падкрэсліў ён. Лукашэвіч сцвярджаў: у шэрагу мінна-выбухных загарод, што былі створаны ЗСУ на мяжы з Беларуссю, маюцца абсталяваныя праходы. «З якой мэтай, дзеля чаго яны гэта зрабілі? Напэўна, каб у далейшым праз гэтыя праходы была магчымасць пракрасціся на нашу тэрыторыю дыверсійна-разведвальным групам праціўніка, рэйдавым атрадам, каб на нашай беларускай зямлі правесці дыверсіі, тэрарыстычныя акты», – заявіў Лукашэвіч.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ваенныя сілаў спецыяльных аперацый выконваюць задачы па прыкрыцці Дзяржаўнай мяжы ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Канстанцін Бяляўскі / vayar.mil.by)
Адначасова Мінабароны паведаміла, што ў памежныя раёны былі сцягнутыя дадатковыя сілы СПА ў сувязі з «пастаяннымі парушэннямі» дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы Беларусі.
Начальнік Генштабу Узброеных сілаў Беларусі Павел Муравейка заявіў, што абстаноўка на мяжы з Украінай «дастаткова складаная», яна кожны дзень змяняецца «не ў лепшы бок». Нібыта ў населены пункт Оўруч на Ровенска-Жытомірскім кірунку прыбыў украінскі спецназ і гэта «насцярожвае» беларускае камандаванне. Муравейка зазначыў, што пакуль «магутных правакацыяў» на мяжы з Украінай не было, але ўмовы для таго, каб правесці «нейкія маніпуляцыі», сёння «дакладна праглядаюцца».
У інтэрв’ю АНТ Муравейка таксама нагадаў пра тое, што Беларусь можа выкарыстаць супраць сваіх ворагаў ядравую зброю.
,,
«Мы навучыліся абыходзіцца з гэтай зброяй. Мы ўмеем упэўнена яго выкарыстоўваць. Мы здольныя гэта рабіць і, можаце не сумнявацца, мы гэта зробім, калі суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны будзе створана пагроза», – паабяцаў ён.
Увечары 30 чэрвеня ў эфір «Беларусь 1», «АНТ» і «СТВ» выйшлі вялікія рэпартажы, прысвечаныя напружанай сітуацыі на мяжы з Украінай. Іх змест быў амаль ідэнтычны: Украіна нібыта можа ўчыніць правакацыі, каб уцягнуць Беларусь у вайну, але беларускі бок добра падрыхтаваўся. У сюжэтах паведамлялася, што мяжу цяпер прыкрывае беларуская артылерыя і РСЗА, прычым у іх ужо «разлічаны планавыя цэлі для вядзення агню». Прапагандысты таксама паказалі вайсковыя блокпасты ў памежных з Украінай раёнах, дзе беларускія жаўнеры правяраюць машыны і дакументы ў цывільных.
Паралельна пра нібыта сцягванне ўкраінскіх войскаў да мяжы з Беларусі пачалі пісаць Telegram-каналы пракрамлёўскіх вайсковых карэспандэнтаў і вайсковых блогераў. 1 ліпеня сітуацыю пракаментавалі ў Маскве. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што канцэнтрацыя ўкраінскіх сілаў на мяжы з Беларуссю з’яўляецца агульнай праблемай:
,,
«Гэта прычына занепакоенасці не толькі Менску, але і Масквы. Бо мы сапраўды саюзнікі і партнёры».
Абвінавачванні на адрасе афіцыйнага Кіева выглядаюць максімальна недарэчна. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі выступае хаўруснікам пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. У 2022 годзе з тэрыторыі Беларусі разгортваўся наземных наступ расейскіх войскаў, адсюль наносіліся ракетныя і авіяцыйныя ўдары. Цяпер ЗСУ вымушаныя трымаць на беларускім кірунку частку сваіх сілаў і ўмацоўваць абарончыя рубяжы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Від на памежны пункт пропуску «Дзівін» (Самары) на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Берасцейскай вобласці, Украіна. 15 лютага 2023 года. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)
Пры гэтым няма ніякіх сведчанняў таго, што за апошні час Украіна падцягнула да мяжы з Беларуссю дадатковыя падраздзяленні. У гэтым папросту няма сэнсу, улічваючы, што Украіна цяпер з цяжкасцю стрымлівае летні наступ Расеі на Данбасе.
,,
«Украіне ваяваць з Беларуссю ніяк не можа быць выгадна, гэта павінна быць зразумела. Бо мы павялічым фронт на тысячу кіламетраў – гэта з вайсковага пункту гледжання не вельмі прыемнае развіццё падзеяў», – канстатаваў у каментары «Белсату» палітолаг Яўген Магда.
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі самі разумеюць, наколькі нелагічна выглядаюць іх абвінавачванні, таму вымушаны дадаткова выдумляць таемную змову Захаду, які нібыта хоча ўцягнуць Беларусь у вайну.
Афіцыйны Кіеў рэагуе на штучнае нагнятанне напружанасці вельмі стрымана. Першыя асобы ўкраінскай дзяржавы ўвогуле не выступалі з заявамі на гэты конт.
Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка некалькі разоў зняпраўджваў абвінавачванні, якія агучвалі прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі. «Ім мроіцца сцягванне самых разнастайных падраздзяленняў, усяго наяўнага ўзбраення і тэхнікі. Каго і што яны толькі не згадвалі, і хто ўжо толькі не рабіў такія заявы. Імаверна і самі заблыталіся ў сваіх паказаннях», – заявіў ён 29 чэрвеня. Дземчанка параўнаў цяперашнюю рыторыку беларускага боку з заявай Лукашэнкі пра «напад з чатырох кірункаў», якая ўжо даўно стала мэмам.
Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі (ЦСД) пры Рады нацыянальнай бяспекі Украіны лічыць, што апошнія падзеі варта разглядаць як дэзынфармацыйную кампанію, якая ладзіцца па загаду з Крамля. Мэта кампаніі – пераканаць Кіеў у падрыхтоўцы ўдару з боку Беларусі, напалохаць грамадства і адцягнуць украінскія сілы ад іншых участкаў фронту.
,,
«Цяпер з тэрыторыі Беларусі ёсць выключна пагроза расейскіх ДРГ. Іншых няма. Усё астатняе – інфармацыйны шум», – заявіў кіраўнік Цэнтру, украінскі афіцэр Андрэй Каваленка.
У ЦСД настойваюць: сілаў для ўварвання ва Украіну на тэрыторыі Беларусі няма. Гэта ж вынікае з апошніх зводак Генеральнага штабу ЗСУ: зазначаецца, што на валынскім і палескім кірунках прыкметаў фармавання наступальнай групоўкі не выяўлена.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» лічыць заявы Мінабароны і Памежнага камітэту Беларусі скаардынаванай інфармацыйна-псіхалагічнай спецаперацыяй (ІПСА).
Аналагічнае меркаванне ў размове з «Белсатам» выказаў і былы беларускі дыпламат Валер Кавалеўскі:
,,
«Магчыма, гэта ІПСА, спробы псіхалагічна ціснуць на ўкраінцаў, падымаць тэмпературу ў тых месцах, дзе і так ужо досыць цёпла. Я б глядзеў на гэта менавіта ў кантэксце агульнай ваенна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне – таго, што робіць Расея супраць Украіны, супраць краінаў Захаду».
Разам з тым, нельга сказаць, што ва Украіне зусім не прыдаюць значэння навінам з Беларусі: тэма ў інфармацыйнай прасторы прысутнічае, хоць і без прыкметаў ажыятажу. «Усё магчыма, магчымыя правакацыі, каб раскубсці нашыя сілы яшчэ больш», – піша лейтэнант ЗСУ з пазыўным «Алекс», які вядзе папулярны Telegram-канал «Офіцер». Аднак «Алекс» падкрэслівае: Лукашэнка мае разумець, што прамая ўзброеная канфрантацыя для яго – гэта «квіток у адзін канец», бо ў Беларусі такое рашэнне мала хто падтрымае.
,,
«Але, паўтаруся, усё магчыма», – рэзюмуе ён.
Цягам апошніх 2,5 гадоў афіцыйны Менск рэгулярна спекулюе на міфічнай пагрозе з боку Украіны. Аднак варта прызнаць, што настолькі інтэнсіўнае і скаардынаванае нагнятанне атмасферы здаралася за гэты час не часта.
Апошні раз падобная масіраваная інфармацыйная кампанія мела месца восенню 2022 году, калі было абвешчана пра разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі. У кастрычніку 2022-га вайскоўцаў таксама кінулі на ўзмацненне мяжы, з’явіліся блокпасты і акопы, адбывалася правяранне аўтамабіляў і дакументаў. А лукашэнкаўскія генералы ледзь не штодзень заяўлялі пра імавернасць правакацыяў і нават прагназавалі, што ў лістападзе адбудзецца спроба ўзброенага прарыву на Маларыту. То быў прыклад класічнай ІПСА: рэжым Лукашэнкі ствараў уражанне падрыхтоўкі да вайны, аднак насамрэч проста хацеў заблытаць камандаванне ЗСУ.
Разам з тым, ніколі не трэба забываць пра сумны досвед лютага 2022 году, калі нагнятанне абстаноўкі сапраўды было часткай падрыхтоўкі да ўварвання, а афіцыйны Кіеў не здолеў адэкватна ацаніць гэтую пагрозу.
Цяпер сітуацыя выглядае значна прасцей і ў параўнанні з лютым 2022-га, і ў параўнанні з восенню 2022 году. У тых выпадках на тэрыторыі Беларусі знаходзілася расейская групоўка войскаў (каля 30 і 10 тысяч адпаведна), а цяпер значных сілаў тут няма, колькасць расейскіх вайскоўцаў у краіне мізэрная. Акрамя таго, цяперашняя вайсковая актыўнасць не суправаджаюцца прызывам запаснікоў і скліканнем тэрытарыяльнай абароны, што было б амаль непазбежным крокам, калі б рэжым Лукашэнкі рыхтаваўся да чагосьці сур’ёзнага.
Цікава, што асабістага ўдзелу ў цяперашняй прапагандысцкай кампаніі Лукашэнка не прымае. Ён не распавядае, «адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад», не інспектуе войскі, не наведвае памежныя раёны. Пакуль ягоныя генералы кажуць пра пагрозу маштабных правакацыяў, сам Лукашэнка сітуацыю на мяжы не каментуе і канцэнтруецца на цывільных тэмах. Парадаксальны факт: за апошнія чатыры тыдня Лукашэнка ўвогуле ніводнага разу не згадаў Украіну ў публічных выступах. Гэта вельмі кантрастуе з той мілітарысцкай істэрыяй, якую Лукашэнка асабіста разганяў напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 году.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.