навіны

Знайшлі загінулай 4-гадовую дзяўчынку, якую шукалі ў Камянецкім раёне

Абвестка пра сканчэнне пошуку Маі Любімцавай. (Выява: Поисково-спасательный отряд «Ангел» / VK)
Абвестка пра сканчэнне пошуку Маі Любімцавай. (Выява: Поисково-спасательный отряд «Ангел» / VK)
podpis źródła zdjęcia

Яе шукалі два дні. У пошуках узялі ўдзел ратавальнікі і звыш 1500 добраахвотнікаў.

Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» паведаміў ранкам 3 ліпеня, што знайшлі загінулай 4-гадовую Маю Любімцаву. Паводле мясцовых уладаў, цела дзяўчынкі было выяўленае ў вадаёме механічнага падворку ў аграгарадку Пелішча.
Абвестка пра сканчэнне пошуку Маі Любімцавай. (Выява: Поисково-спасательный отряд «Ангел» / VK)
Абвестка пра сканчэнне пошуку Маі Любімцавай. (Выява: Поисково-спасательный отряд «Ангел» / VK)
Дзяўчынка сышла з дому днём 1 ліпеня. За яе асабліва хваляваліся, бо яна не размаўляла.
Шукалі Маю два дні. У пошуках узялі ўдзел ратаўнікі, сілавікі і вайскоўцы, а таксама звыш 1500 добраахвотнікаў з усёй Беларусі.
 (Фота: gomel.mchs.gov.by)
Пад Ельскам гадавалае дзіця патанула ў надзіманым басейне на вачах у бацькоў навіны
Пошукавы атрад і мясцовыя ўлады выказалі спачуванні блізкім загінулай.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10