«Еўра-2024». Цяпер будзе вельмі горача: Іспанія – Нямеччына, Францыя – Партугалія
03.07.2024, 15:12
Галкіпер зборнай Аўстрыі Патрык Пэнц прапускае ўдар па браме, выкананы туркам Мэрыхам Дэміралам, падчас матчу 1/8 фіналу чэмпіянату «Еўра-2024» паміж Аўстрыяй і Турцыяй. Ляйпцыг, Нямеччына. 2 ліпеня 2024 года. (Фота: Andreea Alexandru / AP Photo / East News)
podpis źródła zdjęcia
На чэмпіянаце Еўропы ў Нямеччыне скончылася стадыя 1/8 фіналу
На чэмпіянаце Еўропы ў Нямеччыне скончылася стадыя 1/8 фіналу, яшчэ восем камандаў пакідаюць турнір.
Галкіпер зборнай Аўстрыі Патрык Пэнц прапускае ўдар па браме, выкананы туркам Мэрыхам Дэміралам, падчас матчу 1/8 фіналу чэмпіянату «Еўра-2024» паміж Аўстрыяй і Турцыяй. Ляйпцыг, Нямеччына. 2 ліпеня 2024 года. (Фота: Andreea Alexandru / AP Photo / East News)
Вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы ў Нямеччыне. Да камандаў Швейцарыі, Нямеччыны, Іспаніі, Англіі, Францыі, Партугаліі далучыліся зборныя Нідэрландаў і, вельмі нечакана, Турэччыны. Нідэрландцы катком праехаліся па Румыніі, а Турэччына сенсацыйна адправіла дадому аўстрыйцаў. Больш – у нашым традыцыйным аглядзе.
Нідэрланды – Румынія – 3:0
Нідэрланды былі яўнымі фаварытамі гульні. Цікава, што на двух апошніх топ-турнірах зборная краіны таксама выходзіла ў плэй-оф, але цярпела паразу на стадыі 1/8 фіналу. У Катары, на апошнім чэмпіянаце свету, «памаранчавыя» саступіла ў пенальці будучым чэмпіёнам – Аргентыне. А на «Еўра-2000» у 1/8 фіналу яны былі слабейшымі за Чэхію. А вось апошнія медалі ў Нідэрландаў былі вельмі даўно – на чэмпіянаце свету 2014 года, калі яны зрабіліся трэцімі.
Каманда Румыніі куды прасцейшая, на топ-турніры яна апошні раз трапіла ў 2016 годзе і заняла ў сваёй групе апошняе месца. А самым паспяховым для яе лічыцца «Еўра-2000», калі зборная дабралася да 1/4 фіналу. У Нямеччыне пропуск у 1/8 фіналу Румыніі даў адзін паспяхова праведзены матч: перамога над Украінай з лікам 3:0 адкрыла гэтай камандзе шлях наверх. Нагадаем, што падчас адбору на «Еўра-2024» румыны перамаглі ў групе, дзе гуляла каманда Беларусі. Румынія адолела зборную нашай краіны ўдома з лікам 2:1 і згуляла з ёю 0:0 у гасцях.
Румынія пачала гульню супраць Нідэрландаў вельмі моцна і прыціснула суперніка да брамы. Але стаўка на хуткі гол не спрацавала, і на 20-й хвіліне лік у сустрэчы адкрыла зборная Нідэрландаў. Левы ўінгер англійскага «Лівэрпулу» Кодзі Хакпа ўварваўся ў штрафную румынаў і моцна выстраліў у бліжні кут. Гэты гол цалкам перавярнуў хаду гульні, і яе гаспадаром зрабілася зборная Нідэрландаў, якая выдала дзесяць вуглавых запар, стварыла некалькі галявых момантаў, а валоданне мячом з 20-й да 45-й хвіліны выглядала 69 % на 21 %. Цікава, што Хакпа забіў на гэтым «Еўра» ўжо трэці гол і ў спісе бамбардзіраў дагнаў грузіна Гіёргі Мікаўтадзэ і немца Джамаля Мусьялю. Адзначым, што яркая гульня Кодзі на апошнім чэмпіянаце свету ў Катары дазволіла яму падпісаць кантракт з топ-клубам. Тады футбаліст таксама забіў тры галы.
Нападнік зборнай Нідэрландаў Мэмфіс Дэпай (3-і на правым краі) б’е па мячу падчас раўнду «Еўра-2024» паміж Румыніяй і Нідэрландамі. Мюнхен, Нямеччына. 2 ліпеня 2024 года. (Фота: Miguel Medina / AFP / East News)
У першыя 15 хвілінаў пасля перапынку галандцы маглі забіць мінімум тройчы і закрыць гэтую гульню. Гэта Нідэрланды зрабілі за сем хвілінаў да канца асноўнага часу двубою. Хакпа вывеў на галявы ўдар Малена, які ўкінуў мяч у пустую браму, зняўшы ўсе пытанні да выніку гэтай гульні. А на апошніх хвілінах Мален аформіў дубль і зрабіў лік буйным – 3:0. Такім чынам, у футбаліста ўжо тры галы на гэтым турніры (праўда, адзін ён правёў у сваю браму). Цікава, што галявы дубль ён аформіў у Мюнхене – на полі галоўнага і прынцыповага клубнага суперніка, бо Мален абараняе колеры «Барусіі» з Дортмунду.
Румынія едзе дадому, а Нідэрланды пастараюцца паўтарыць тое, што зрабілі, калі Нямеччына прымала фінальны турнір «Еўра» ў 1988 годзе, – перамагчы.
Аўстрыя – Турцыя – 1:2
Апошні раз у групе на топ-турніры Аўстрыя перамагла на чэмпіянаце свету 1978 года. З таго часу былі два няўдалыя ўдзелы ў фінальных турнірах чэмпіянату свету і два – у чэмпіянаце Еўропы. На апошнім з іх у 2021 годзе Аўстрыя нават здолела выйсці з групы, але ў 1/8 фіналу прагуляла будучай пераможцы – Італіі – з лікам 1:2. Тым часам нямецкі трэнер Ральф Рангнік будаваў у Аўстрыі і Нямеччыне клубную імперыю «Рэд Булу», у якую ўваходзілі некалькі клубаў. У 2022 годзе Рангнік пагадзіўся ўзначаліць зборную Аўстрыі, і вынік ягонай працы ўжо бачны: Аўстрыя гуляе ў татальны футбол, шмат забівае і фінішавала ў групе вышэй за Францыю і Нідэрланды. Цікава, што падчас гэтага «Еўра» Ральфу Рангніку споўнілася 66 гадоў.
Самы вялікі поспех на «Еўра» Турцыя зазнала ў 2008 годзе, калі заваявала бронзавыя медалі. У Нямеччыне туркі выгулялі дзве гульні, праўда, правалілі матч супраць Партугаліі. Двубой Аўстрыі і Турцыі пайшоў зусім не так, як чакала большасць.
Матч супраць Аўстрыі Турцыя пачала з хуткага голу: ужо на 57-й секундзе пасля падачы з вуглавога абаронца «янычараў» Мэрых Дэмірал адправіў мяч у сетку. Гэты гол увайшоў у гісторыю чэмпіянатаў Еўропы як другі паводле хуткасці. Самы ж хуткі на 23-й секундзе, таксама на гэтым турніры, забіў албанец Нэдым Байрамі. Аўстрыйцы хутка маглі зраўняць лік, але мяч не трапіў у браму. І на пэўны час Турэччыне ўдалося супакоіць гульню.
Турэцкі гулец Саліх Эзджан святкуе перамогу пасля матчу 1/8 фіналу «Еўра-2024» паміж Аўстрыяй і Турцыяй. Ляйпцыг, Нямеччына. 2 ліпеня 2024 года. (Фота: Sathiri Kelpa / Anadolu Press / Abaca Press / East News)
У дэбюце другой паловы абаронца Аўстрыі Штэфан Пош выйшаў адзін на адзін з брамнікам Турцыі, але ўпусціў галявы момант. А на 59-й хвіліне гульні Аўстрыя павісла над безданню, калі ўсё той жа абаронца Мэрых Дэмірал галавою забіў мяч у браму пасля падачы з вуглавога і аформіў галявы дубль.
На 67-й хвіліне Аўстрыя (зноў жа пасля вуглавога) адзін мяч адгуляла, адзначыўся Міхаэль Грэгарыч. На апошняй хвіліне гульні Аўстрыя магла перавесці гульню ў дадатковы час, але каля брамы Турэччыны цудоўна згуляў Фэхмі Мэрт Гюнак, адбіўшы з двух метраў удар у выкананні Крыстафа Баўмгартнэра.
Цяпер самы хуткі гол у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы забіты на 23-й секундзе. Яго аўтарам быў албанец Нэдым Байрамі, які забіў мяч у браму Італіі. Другі вынік – у турка Мэрыха Дэмірала, які пацэліў у браму аўстрыйцаў на 57-й секундзе. На трэцяе месца перамясціўся расеец Дзмітрый Кірычэнка: ён у 2004 годзе адправіў мяч у браму грэкаў на 1-й хвіліне 7-й секундзе. Чацвёртае месца займае гол бельгійца Юры Тылеманса на «Еўра-2024» – 1 хвіл 13 с. Пятае – шведа Эміля Петэра Фошберга на «Еўра-2020»– 1 хвіл 22 с, шостае – грузіна Хвічы Кварацхэліі на «Еўра-2024» – 1 хвіл 34 с.
Цікавы факт, што ажно 28 гадоў рэкорд належаў беларусу. У 1988 годзе Сяргей Алейнікаў пацэліў у браму зборнай Англіі на 2-й хвіліне і 7-й секундзе. Рэкорд беларуса толькі ў 2016 годзе пабіў ірландзец Робэрт Брэйдзі.
З васьмі ўдзельнікаў 1/4 фіналу «Еўра-2024» пяць ужо перамагалі ў падобным турніры. Гэта кажа пра тое, што якія б сюрпрызы ні нёс турнір, на фінальных этапах збіраецца так званы элітны клуб. Напрыклад, Нямеччына тройчы была наймацнейшай у Еўропе (праўда, двойчы брала тытул да ўз’яднання з ГДР): у 1972, 1980 і 1996 гадах. Яна мае таксама чатыры перамогі на чэмпіянаце свету. Іспанія тройчы перамагала на «Еўра» (у 1964, 2008 і 2012 гадах) і аднойчы – на чэмпіянаце свету. Двойчы еўрапейскае золата бралі французы – у 1984 і 2000 гадах. Да таго ж у іх два тытулы чэмпіёна свету. Адзін раз чэмпіянат Еўропы выгульвалі Нідэрланды і Партугалія. А вось у Англіі перамогаў на «Еўра» няма, але ж 58 гадоў таму яны былі чэмпіёнамі свету.
Заўзятары Партугаліі падтрымліваюць сваю зборную падчас матчу паміж Партугаліяй і Славеніяй на «Еўра-2024». Франкфурт-на-Майне, Нямеччына. 1 ліпеня 2024 года. (Фота: Joaquim Ferreira / Imago Sport and News / East News)
Гульні на выбыванне працягнуцца, кожны дзень дзве каманды будуць пакідаць Нямеччыну. Калі асноўны час скончыцца мірам, будуць дададзеныя два таймы на 15 хвілінаў (як гэта было ў гульні Англія – Славаччына), і калі яны не дапамогуць, пераможцу будуць вызначаць у серыі пенальці (як гэта было ў гульні Партугалія – Славенія).
У 1/4 фіналу ў пятніцу, 5 ліпеня, а 19:00 паводле беларускага часу пачнецца гульня Іспанія – Нямеччына, а 22:00 – Францыя – Партугалія. У суботу, 6 ліпеня, а 19:00 згуляюць Англія і Швейцарыя, а 22:00 – Нідэрланды і Турцыя.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.