навіны

Урад зацвердзіў парадак блакавання сайтаў таксі і перавознікаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

На блакаванне правайдарам даюць 4 гадзіны. На разгляд заявы аб разблакаванні чыноўнікам – 15 дзён.

Савет Міністраў Беларусі ўхваліў пастанову пра абмежаванне доступу да інтэрнэт-сэрвісаў, прывязаную да ўказу «Аб аўтамабільных перавозках». Дакумент апублікавалі 3 ліпеня, ён набудзе моц у частцы пра блакаванне 1 лістапада 2024 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Пастанова надае права Міністэрству падаткаў і збораў, органам фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю і транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту прымаць рашэнні, паводле якіх правайдары маюць заблакаваць сайт перавозніка цягам 4 гадзінаў ад далучэння ў адпаведны рэестр. На разгляд заявы пра разблакаванне чыноўнікам даюць 15 каляндарных дзён.
Указ супраць перавознікаў Аляксандр Лукашэнка анансаваў яшчэ мінулай восенню, ён быў апублікаваны сёлета 25 студзеня. Паводле ўказу плануецца стварыць рэестр перавознікаў, якім можна працаваць, абавязаць іх усталёўваць сістэму відэаназірання ў кожным транспартавым сродку, захоўваць цягам года інфармацыю пра паездкі пасажыраў.
Пад забарону фактычна можа трапіць любы перавознік: працаўнікі Міністэрства падаткаў летась расказвалі, што па выніках праверкі ста перавознікаў знайшлі 66 парушэнняў. Каля 71 % ад усіх выяўленых парушэнняў датычаць няправільнай арганізацыі прыёму аплаты праезду.
Цяпер праблема можа ўзнікнуць яшчэ і з захаваннем матэрыялаў відэаназірання. Адзін перавознік, які ініцыятыўна абсталяваў свае маршруткі сістэмаю відэаназірання, распавёў, што за содні рэгістратар толькі ў адным мікрааўтобусе генеруе 128 Гб звестак. І калі ў парку багата машынаў, то для захоўвання гэтых запісаў спатрэбяцца ледзь не дата-цэнтр і штат айцішнікаў.
Belsat
«Пакуль працуем, але ўсхваляваныя». Што зменіцца для маршрутак з новым указам аб перавозах? навіны
Доступ да матэрыялаў відэаназірання могуць атрымаць сілавікі, следчыя, пракуроры, суды, супрацоўнікі ДАІ і транспартнай інспекцыі, а таксама «іншыя дзяржаўныя органы (арганізацыі), вызначаныя заканадаўствам»».
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10