навіны

Беларусь афіцыйна сталася сябрам ШАС

Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў падчас саміту краінаў – сябраў ШАС у Астане 4 ліпеня 2024 года. (Фота: БелТА)
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў падчас саміту краінаў – сябраў ШАС у Астане 4 ліпеня 2024 года. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia

Дакументы пра далучэнне да арганізацыі былі падпісаныя 4 ліпеня ў Астане.

У пачатку паседжання рады кіраўнікоў дзяржаваў Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС) у Астане 4 ліпеня былі падпісаныя дакументы пра далучэнне да арганізацыі Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў падчас саміту краінаў – сябраў ШАС у Астане 4 ліпеня 2024 года. (Фота: БелТА)
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў падчас саміту краінаў – сябраў ШАС у Астане 4 ліпеня 2024 года. (Фота: БелТА)
Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў, які адкрываў паседжанне, прывітаў Аляксандра Лукашэнку і зазначыў, што Беларусь «за кароткі перыяд часу выканала ўсе неабходныя працэдуры на шляху да паўнапраўнага сяброўства ў Шанхайскай арганізацыі супрацы».


,,

«Калі няма пярэчанняў, прапаную распачаць паседжанне з цырымоніі падпісання дакументаў аб прыёме Рэспублікі ў склад дзяржаваў – сябраў ШАС», – сказаў Такаеў, пасля чаго кіраўнікі краінаў ШАС падпісалі дакументы аб прыняцці Беларусі ў арганізацыю.


3–4 ліпеня ў Казахстане праходзіць 24-ае паседжанне Савету кіраўнікоў краінаў – чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацы.


,,

«ШАС для Беларусі не проста міжнародная арганізацыя. Гэта стратэгічная перспектыва. Найперш у гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным узаемадзеянні, развіцці транспартава-лагістычнай, інфармацыйна-камунікацыйнай ды іншай інфраструктураў», – сказаў Лукашэнка журналістам казахскага агенцтва «Kazinform».


Паводле кітаіста Артура Харытонава, Лукашэнка плануе атрымаць асабістую выгаду ад удзелу ў арганізацыі:
«Ён разглядае ўдзел свой у аўтакратычных сістэмах, супольнасцях як магчымасць больш красці, больш з імі ўзаемадзеяць, атрымліваць падарункі. Але тут пытанне ўжо ў тым, што яго не запытваюць, чаго ён хоча. Яму даюць загад. Ён ужо не ёсць субʼектам».
Шанхайскую арганізацыю супрацы стварылі 15 чэрвеня 2001 года. У яе ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расея, Пакістан, Таджыкістан, Узбекістан. Беларусь сталася дзясятаю краінаю ШАС.
З 2010 года Беларусь брала ўдзел у ШАС у якасці партнёра ў дыялогу, з 2015-га – у статусе назіральніка. 16 верасня 2022 года на Савеце кіраўнікоў дзяржаваў ШАС у Самаркандзе падпісалі рашэнне пра пачатак працэдуры ўступлення нашай краіны ў арганізацыю. У межах гэтага працэсу Беларусь далучылася да больш як 40 дамоваў.
Цяпер у статусе назіральнікаў у ШАС застаюцца Афганістан і Манголія, у статусе партнёраў у дыялогу – Азербайджан, Арменія, Бахрэйн, Егіпет, Камбоджа, Катар, Кувейт, Мальдывы, М’янма, Непал, ААЭ, Саудаўская Аравія, Турцыя і Шры-Ланка.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10