У чарзе на польска-беларускай мяжы памёр дальнабойнік
04.07.2024, 12:20
Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Сярэдні час чакання ў чарзе для грузавога транспарту – 21 гадзіна.
У Польшчы ў чарзе на прапускным пункце «Карошчын – Казловічы» 3 ліпеня памёр 65-гадовы дальнабойнік – грамадзянін Польшчы, паведамляе «Dziennik Wschodni».
Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
Здарэнне адбылося на мытным тэрмінале ў Малашэвічах каля Карошчына. 65-гадовы кіроўца выйшаў з кабіны сваёй фуры і страціў прытомнасць. Хуткая дапамога канстатавала ягоную смерць. Эксперты выключылі датычнасць да здарэння трэціх асобаў, аднак пракуратура прызначыла анатамаванне.
Памежны пераход «Карошчын – Казловічы» – адзіны, праз які прапускаюць грузавы транспарт паміж Польшчай і Беларуссю. Паводле Granica.gov.pl, сярэдні час чакання ў чарзе ў Карошчыне складае 21 гадзіну.
Для легкавога транспарту на беларуска-польскай мяжы таксама застаўся толькі адзін прапускны пункт – «Берасце – Тэрэспаль». Памежны пераход «Кузніца» быў закрыты 9 лістапада 2021 года, «Баброўнікі» – 10 лютага 2023 года.
Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ў эфіры радыё «Zet» ранкам 3 ліпеня заявіў, што не выключае поўнага спынення пропуску грузаў на беларуска-польскай мяжы.