навіны

Святлана Ціханоўская: «Я асуджаю прыняцце Лукашэнкі ў ШАС»

Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў 9 траўня. Фота з (відэа: Святлана Ціханоўская / YouTube)
Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў 9 траўня. Фота з (відэа: Святлана Ціханоўская / YouTube)
podpis źródła zdjęcia

Паводле беларускай лідаркі, гэтае сяброўства выгаднае толькі рэжыму.

Святлана Ціханоўская ў сваім акаўнце ў Х пракаментавала ўступленне Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацы (ШАС).
Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў 9 траўня. Фота з (відэа: Святлана Ціханоўская / YouTube)
Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў 9 траўня. Фота з (відэа: Святлана Ціханоўская / YouTube)


,,

«Я асуджаю прыняцце Лукашэнкі ў ШАС. Гэтае сяброўства выгаднае толькі рэжыму, а не народу Беларусі. Паважаныя лідары не павінны мець зносінаў з дыктатарам, які тэрарызуе сваіх грамадзянаў. Такія дзеянні паказваюць адсутнасць прыхільнасці да дэмакратычных прынцыпаў у ШАС», – напісала абраная прэзідэнтка Беларусі.


4 ліпеня падчас саміту кіраўнікоў дзяржаваў – сябраў ШАС Беларусь прынялі ў арганізацыю.
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў падчас саміту краінаў – сябраў ШАС у Астане 4 ліпеня 2024 года. (Фота: БелТА)
Беларусь афіцыйна сталася сябрам ШАС навіны
Шанхайскую арганізацыю супрацы стварылі 15 чэрвеня 2001 года. У яе ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расея, Пакістан, Таджыкістан, Узбекістан. Беларусь стала дзясятаю краінаю ШАС.
З 2010 года Беларусь брала ўдзел у ШАС у якасці партнёра ў дыялогу, з 2015-га – у статусе назіральніка. 16 верасня 2022 года на Савеце кіраўнікоў дзяржаваў ШАС у Самаркандзе падпісалі рашэнне пра пачатак працэдуры ўступлення нашай краіны ў арганізацыю. У межах гэтага працэсу Беларусь далучылася да больш як 40 дамоваў.
Паводле кітаіста Артура Харытонава, Лукашэнка плануе атрымаць асабістую выгаду ад удзелу ў арганізацыі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10