навіны

Байдэн раскрыў, хто можа адгаварыць яго ад удзелу ў выбарах. Гэта Усявышні

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на перадвыбарным мітынгу ў Мэдысане, штат Ўісконсін. 6 ліпеня 2024 года. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на перадвыбарным мітынгу ў Мэдысане, штат Ўісконсін. 6 ліпеня 2024 года. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
podpis źródła zdjęcia

«Калі Бог Усёмагутны спусціцца і скажа мне пра гэта, я, імаверна, так і зраблю».

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв’ю тэлеканалу ABC заявіў, што не мае патрэбы ў тэставанні на кагнітыўныя здольнасці, што здароўе дазволіць яму прапрацаваць другі тэрмін і што адмовіцца ад удзелу ў выбарах, толькі калі «Бог Усёмагутны спусціцца і скажа гэта».
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на перадвыбарным мітынгу ў Мэдысане, штат Ўісконсін. 6 ліпеня 2024 года. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на перадвыбарным мітынгу ў Мэдысане, штат Ўісконсін. 6 ліпеня 2024 года. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн даў першае інтэрв’ю пасля дэбатаў з Доналдам Трампам, прызнаныя шмат якімі медыямі і прыхільнікамі Дэмакратычнай партыі правальнымі для цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Журналіст тэлеканалу ABC шмат разоў у розных фармулёўках дапытваў Байдэна пра ягоны фізічны стан, разумовыя здольнасці і магчымасці застацца на найвышэйшай пасадзе на другі тэрмін.
Прэзідэнт запэўніў, што ён усё яшчэ «у добрай форме» і што здароўе дазволіць яму эфектыўна працаваць яшчэ чатыры гады:
«Я лічу, што так. Я б не балатаваўся, калі б не думаў, што так. Ці магу я прабегчы стометроўку за 10 секунд? Не. Аднак я ўсё яшчэ ў добрай форме».
Паводле Байдэна, ён разумее, што трэба рабіць, каб «вывесці нацыю на абсалютна новы ўзровень».
Амерыканскі прэзідэнт адмовіўся ад незалежнай медычнай экспертызы з тэставаннем на кагнітыўныя здольнасці, бо не пабачыў у гэтым неабходнасці. Таксама ён адмахнуўся ад вынікаў апытанак, што сведчаць аб перавазе Трампа над ім.
На пытанне, ці здыме Байдэн сваю кандыдатуру, калі яго пераканаюць, што ён не здолее перамагчы Трампа, кіраўнік Белага дому адказаў:
«Калі Бог Усёмагутны спусціцца і скажа мне пра гэта, я, імаверна, так і зраблю».
Пасля дэбатаў, на якіх Джо Байдэн выглядаў стомленым і забыўлівым, яго пачалі заклікаць адмовіцца ад кампаніі на карысць іншага кандыдата, аднак ён адкідвае гэтыя прапановы і запэўнівае, што пераможа Трампа, як і на мінулых выбарах.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10