навіны

«Еўра-2024» засталося без гаспадароў, Францыя выбівае Партугалію

Гульня паміж зборнымі Іспаніі і Нямеччыны ў чвэрцьфінальным матчы Еўра-2024. У цэнтры фота футбалісты Ламін Ямаль і Дэвід Раум. Штутгарт, 5 ліпеня 2024 г. (Фота: Gladys Chai von der Laage / imago sport / Forum)
Гульня паміж зборнымі Іспаніі і Нямеччыны ў чвэрцьфінальным матчы Еўра-2024. У цэнтры фота футбалісты Ламін Ямаль і Дэвід Раум. Штутгарт, 5 ліпеня 2024 г. (Фота: Gladys Chai von der Laage / imago sport / Forum)
podpis źródła zdjęcia

6 ліпеня – яшчэ дзве гульні 1/4 фіналу.

Гаспадары турніру – немцы сходзяць з дыстанцыі ўжо на стадыі 1/4 фіналу, яны гулялі горш іспанцаў, але змаглі перавесці бітву ў овертайм, і саступілі ў самай канцоўцы ледзь не дачакаўшыся серыі пенальці. Немцы не могуць перамагчы на топ-турнірах ужо дзесяць гадоў, з таго час як у 2014 годзе выгулялі чэмпіянат свету ў Бразіліі. У іншым чвэрцьфінале, французы ў серыі пенальці былі лепей за Партугалію. Больш – у нашым аглядзе.
Гульня паміж зборнымі Іспаніі і Нямеччыны ў чвэрцьфінальным матчы Еўра-2024. У цэнтры фота футбалісты Ламін Ямаль і Дэвід Раум. Штутгарт, 5 ліпеня 2024 г. (Фота: Gladys Chai von der Laage / imago sport / Forum)
Гульня паміж зборнымі Іспаніі і Нямеччыны ў чвэрцьфінальным матчы Еўра-2024. У цэнтры фота футбалісты Ламін Ямаль і Дэвід Раум. Штутгарт, 5 ліпеня 2024 г. (Фота: Gladys Chai von der Laage / imago sport / Forum)
Іспанія – Нямеччына – 2:1
Гэта шыльда магла б упрыгожыць і фінал, але так склалася, што з дзвюх каманд адна была вымушана сысці з дарогі. Каманды пакуль не саступалі на гэтым турніры, у Іспаніі чатыры перамогі запар, немцы выгулялі тры гульні і раз згулялі ў нічыю, шмат забілі (10 немцы), 9 (іспанцы), і вельмі мала прапускалі: немцы -2, іспанцы -1. Лепшыя бамбардзір у іспанцаў Фабіян Руіс французскага ПСЖ, які забіў два мячы. У немцаў тры галы забіў Джамаль Мусьяла з «Баварыі», ён разам з грузінам Гіёргі Мікаўтадзе і галандцам Кодзі Хакпа, лепшыя бамбардзіры турніру.
Цікава, што на апошнім топ-турніры – чэмпіянаце свету ў Катаре, немцы і іспанцы аказаліся ў адной групе. Тады іх гульня скончылася мірам – 1:1. У той гульні лік адкрыў Альвара Марата, а немцы адзначыліся ў самым канцы, аўтарам голу стаў Нікалас Фулькруг. Абодва форварда цяпер зноў у страю, немец забіў на гэтым «Еўра» ўжо двойчы. На ліку форварда «Атлетыка» адзін мяч. Цікава, што Марата забівае галы на чацвёртым топ-турніре запар, ён з 7 мячамі зʼяўляецца лепшых бамбардзірам зборнай Іспаніі на фінальных турнірах чэмпіянату Еўропы. Пры гэтым форварду толькі 31 год. У чэмпіянаце Іспаніі і Італіі ён забівае не меней за 9 галоў за сезон пяць сезонаў запар. Напрыклад, у гэтым сезоне Марата забіваў 15 мячоў.
А першы момант у гульні быў у Пэдры, пасля класнай перадачы Ніка Ўільямса ён стрэліў у дальні кут ужо на 59-секундзе, але брамнік немцаў Ноер быў на месцы. Адразу Пэдра атрымаў па нагах ад суперніка, і не змог працягнуць гульню, і ўжо на восьмай хвіліне ўступіў месца на поле Ольму. Не паспеў форвард зʼявіцца на поле, як таксама атрымаў па нагах, і небяспечны штрафны, які няўдала выканаў самы малады гулец «Еўра-2024» Ямаль. Дэбют гульні застаўся за Іспаніяй. Немцам, каб забраць мяч у хуткіх і мабільных іспанцаў прыйшлося ўключыць прэсінг, і на 21-ай хвіліне ў брамы іспанцаў узнікла першая небяспека, калі Хаверц, забіўшы на турніры ўжо два мячы, прабіў галовай, але галкіпер Іспаніі Сімон быў на месцы.
На 52-ой хвіліне немцы былі пакараныя за фол на Пэдры, 16-гадовы Ламін Ямаль прыняў перадачу на правым фланзе і акуратна катнуў на Ольма, і форвард нямецкага «Лейпцыга» з 13 метраў акуратна паклаў мяч у дальні кут брамы Ноера і адкрыў лік у матчы.
Цяпер немцы мусілі думаць як адыграцца, а іспанцы атрымалі магчымасць гуляць на контратаках. Немцы ўсё ж змаглі выратавацца за хвіліну да асноўнага часу гульні, яшчэ адзін гулец які выйшаў на замену, Флёрʼян Вірц ад штангі прабіў у дальні кут і перавёў гульню ў овертайм. Адзначым, што гэты 21-гадовы паўабаронца забіў першы гол гэтага «Еўра».
У дадатковы час забіць маглі і тыя, і другія. І калі здавалася, што не пазбегнуць серыі пенальці, іспанцы забілі пераможны гол. Мікель Мэрына прабіў галавой у дзявятку і вывеў Іспанію ў паўфінал. Адзначым, што ў паўфінале не змогуць згуляць абаронцы Карвахаль (выдаленне), Нарман і форвард Марата – перабор папярэджванняў.
Партугалія – Францыя 0:0, пенальці – 3:5
У каманд якія маюць вельмі моцныя атакі ўзніклі праблемы з забіваннем галоў. Гульня 1/4 фіналу гэта пацвердзіла. Яе першы тайм прайшоў з тэрытарыяльнай перавагай партугальцаў, але самыя небяспечныя моманты стварылі французы ў сярэдзіне першага тайма. Спачатку добра прабіў за межаў штрафной абаронца «Мілана» Тэо Эрнандэс, а потым і Кіліян Мбапэ, але абодва стрэлы ліквідаваў галкіпер Д’егу Косту. Пасля перапынку французы выраўнялі гульню, але доўгі час галявых момантаў не ўзнікала.
Форвард зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду пасля серыі пенальці ў чвэрцьфінальным матчы Еўра-2024 паміж Партугаліяй і Францыяй. Гамбург, 5 ліпеня 2024 г. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
Форвард зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду пасля серыі пенальці ў чвэрцьфінальным матчы Еўра-2024 паміж Партугаліяй і Францыяй. Гамбург, 5 ліпеня 2024 г. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
У выніку гульня прыкацілася ў овертайм. У яго пачатку Крыштыяну Раналду не патрапіў па браме з убойнай пазіцыі. Адзначым, што Крыштыяну Раналду на апошнім для сябе «Еўра» так і не змог забіць за гульню. У выніку паўфіналіст вызначаўся ў серыі пенальці.
Адзначым, што Партугалія не змагла забіць у трэцяй гульні запар, у выніку саступіла ў серыі пенальці, бо французы рэалізавалі ўсе свае пробы, а партугалец Жуан Фелікс стрэліў у штангу. Такім чынам, Францыя ідзе далей, а Партугалія едзе да дому.
Гульні на выбыванне працягнуцца, каманды будуць пакідаць Нямеччыну, пакуль іх не застанецца дзве. Калі асноўны час скончыцца мірам, будуць дададзеныя два таймы па 15 хвілінаў кожны (як гэта было ў гульні Англія – Славаччына), і калі яны не дапамогуць, пераможцу будуць вызначаць у серыі пенальці.
Такім чынам, 6 ліпеня – яшчэ дзве гульні 1/4 фіналу. Вось расклад гульняў (час беларускі):
Алесь Ляўчук belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10