навіны

Новыя палітвязні і «экстрэмісцкія матэрыялы»: рэпрэсіі ў Беларусі 5 ліпеня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Агляд палітычнага пераследу.

Цягам двух дзён пасля вызвалення як мінімум 18 палітвязняў 3 ліпеня, праваабаронцы прызналі зняволенымі паводле палітычных матываў адразу 25 чалавек. Як яшчэ рэжым Лукашэнкі працягвае пераследаваць беларусаў, чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
У Беларусі 17 новых палітзняволеных навіны
У пятніцу 5 ліпеня беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі 17 чалавек. Гэта: Дзмітрый Пузікаў, Дзяніс Семяніхін, Дар’я Заяц, Валерыя Драгун, Алена Карпенка, Андрэй Каралёў, Антон Пугач, Алена Дуброўская, Іван Дзярновіч, Аляксандр Захарчык, Юрый Юрчук, Таццяна Макеева, Руслан Зголіч, Дзмітрый Сіўко, Аляксандр Цюпа, Іван Мікша, Аляксандр Сырыца. Большасць з іх асуджаныя за паклёп і абразу Лукашэнкі, службовых асобаў, глумленне з дзяржаўных сімвалаў.
Праваабаронцы прадставілі аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў чэрвені. Паводле яго, катаванні, а таксама жорсткае, бесчалавечнае і зневажальнае абыходжанне па-ранейшаму выкарыстоўваюцца ў паўсядзённай практыцы сілавых ведамстваў Беларусі. Некаторыя зніжэнні паказнікаў рэпрэсіяў у параўнанні з перыядам 2020 – 2021 гадоў абумоўленыя памяншэннем колькасці спробаў адкрытай рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў і свабодаў перад тварам непазбежных рэпрэсіяў.
Вядома пра не менш як 222 выпадкі рэпрэсіяў (судоў і затрыманняў), і прынамсі пра 220 выпадкаў палітычна матываванага адміністратыўнага разгляду ў судзе. За месяц адбылося як мінімум 135 адміністрацыйных судовых працэсаў за распаўсюд інфармацыі са спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Гарадзенскі ГУБАЗіК выпадкова апублікаваў дакумент са спісам кантактаў мабільнага нумару, які належыць выбітнаму лекару Сяргею Зіматкіну – загадчыку кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі ГрДМУ. Ці быў затрыманы лекар, ці ён толькі ў «распрацоўцы» сілавікоў – невядома.
Аляксандр Міцкевіч. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».)
Аляксандр Міцкевіч. (Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».)
Затрыманы індывідуальны прадпрымальнік з Жодзіна Аляксандр Міцкевіч. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама што падчас вяселля некалькі гадоў таму разам з іншымі гасцямі свята фатаграфаваўся з нацыянальным беларускім сцягам.
Андрэй Стрыжак. (Фота: Белсат)
Стрыжак пра адпушчаных палітвязняў: «Мажліва, у хуткім часе пабачым новыя прозвішчы з гуманітарнага спісу» навіны
У Беларусі – чарговае папаўненне «экстрэмісцкіх матэрыялаў»:
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10