навіны

Тэлеканал «Дождь» паведаміў пра «цяжкую хваробу» Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы. Астана, Казахстан. 4 ліпеня 2024 года. (Фота: Turar Kazangapov / Reuters / Forum)
Аляксандр Лукашэнка на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы. Астана, Казахстан. 4 ліпеня 2024 года. (Фота: Turar Kazangapov / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Паводле крыніцаў выдання, палітыку зрабілася блага ў Астане, дзе праходзіў саміт ШАС.

Лукашэнку зрабілася блага ў Астане, дзе праходзіў саміт ШАС, паведаміў расейскі тэлеканал «Дождь» са спасылкаю на неназваную крыніцу. Выданне сцвярджае, што палітык «насамрэч вельмі цяжка хварэе і вельмі цяжка пераносіць сваю хваробу», але прычыну нядужасці не называе.
Аляксандр Лукашэнка на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы. Астана, Казахстан. 4 ліпеня 2024 года. (Фота: Turar Kazangapov / Reuters / Forum)
Аляксандр Лукашэнка на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы. Астана, Казахстан. 4 ліпеня 2024 года. (Фота: Turar Kazangapov / Reuters / Forum)
Сюжэт пра здароўе Лукашэнкі выйшаў у праграме журналіста Міхаіла Фішмана. Вядоўца расказаў, што праз дзве гадзіны пасля прыбыцця ў Астану на пасяджэнне ШАС стан палітыка «стаў рэзка пагаршацца на вачах у ўдзельнікаў саміту»:


,,

«На наступны дзень, у чацвер, ён выступаў на саміце, сустракаўся з кіраўнікамі дзяржаваў, але бачна, што выглядае ён горш, чымся два дня таму і напярэдадні, калі ў вайсковым кіцелі прымаў парад у Менску. Твар забляклы, блішчыць, маўленне не вельмі ўпэўненае».


Іншая крыніца, як сказаў журналіст, сцвярджае, што «Лукашэнка насамрэч вельмі цяжка хварэе і вельмі цяжка пераносіць сваю хваробу», аднак «на што ён хворы, невядома».
У жніўні Лукашэнку будзе 70.
Ананімны Telegram-канал «Пул первого» 4 ліпеня апублікаваў фрагмент сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтам Турэччыны на палях саміту ШАС. На відэа Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў: «Мой дарагі сябар, я бачу вас у добрай форме».
«Стараюся, нам іншага не застаецца. Сітуацыю ведаеце вакол. Думаю, раскажу больш падрабязна», – адказаў на гэта беларускі палітык.
Апошні раз інфармацыя пра хваробу Лукашэнкі з’яўлялася ў публічнай прасторы летась. 9 траўня на парадзе ў Маскве ён не змог самастойна прайсці да ўскладання вянкоў невялікую адлегласць – яго везлі на электрамабілі. На правай руцэ заўважылі бінт. Тады Лукашэнка паспешна паляцеў назад у Беларусь, а ўвечары таго ж дня ён не выступіў з прамоваю на ўрачыстасцях у Менску – такога на Дзень Перамогі ніколі не было.
Расейскае выданне «Подъём» тады апублікавала каментар дэпутата Дзярждумы Канстанціна Затуліна:


,,

«Там нічога такога звышнатуральнага няма, гэта не ковід. Проста чалавек захварэў. Нягледзячы на тое, што чалавек захварэў, палічыў сваім абавязкам прыехаць у Маскву, а потым увечары таго ж дня праводзіў мерапрыемствы ў Менску».


Напрыканцы траўня Лукашэнка, калі ачуняў, заявіў, што ў яго была адэнавірусная інфекцыя, і запэўніў, што паміраць не плануе, і пакутаваць з ім давядзецца яшчэ доўга.
У снежні палітык, падобна, таксама хварэў: у яго быў ахрыплы голас.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10