навіны

Людзі, якія ўпалі з атракцыёну ў Менску, «абышліся лёгкімі ўдарамі і ранкамі»

«Лебедзі» у парку Чалюскінцаў, якія ўпалі з вышыні 3 – 4 метраў. (Скрыншот: «Белсат»)
«Лебедзі» у парку Чалюскінцаў, якія ўпалі з вышыні 3 – 4 метраў. (Скрыншот: «Белсат»)
podpis źródła zdjęcia

«Лебедзі» у парку Чалюскінцаў упалі з вышыні 3 – 4 метраў.

Двое дарослых і дзіця атрымалі лёгкія ўдары і ранкі ў выніку аварыі на атракцыёне «Лебедзі» у менскім парку Чалюскінцаў. Цяжка пацярпелых няма, распавёў намеснік кіраўніка службы па эксплуатацыі і рамонце атракцыёнаў прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Аляксандр Хомчык.
«Лебедзі» у парку Чалюскінцаў, якія ўпалі з вышыні 3 – 4 метраў. (Скрыншот: «Белсат»)
«Лебедзі» у парку Чалюскінцаў, якія ўпалі з вышыні 3 – 4 метраў. (Скрыншот: «Белсат»)
Раней адміністрацыя Першамайскага раёну Менску паведаміла, што «пацярпелі не менш за чатыры чалавекі, у тым ліку дзеці».
«На гэтым атракцыёне разбурылася апорная канструкцыя восі. Разбурылася канкрэтна зварное злучэнне двух элементаў. Прычыны высвятляе следства. Падзенне з вышыні 3 – 4 метра. Цяжка пацярпелых, на шчасце, няма. Усе абышліся лёгкімі ўдарамі і ранкамі», – сказаў Аляксандр Хомчык.
Шпіталізаваць нікога не давялося.
Інцыдэнт адбыўся 6 ліпеня. Відавочцы паведамлялі, што ў каруселі «абарваліся тросы» і кабінкі з людзьмі ўпалі на зямлю з вышыні некалькіх метраў. Паводле звестак адміністрацыі Першамайскага раёну Менску, «зламаўся механізм уздыму-апускання кабінак».
Аварыя трапіла на відэа. Яно з’явілася ў сацсетках. Там людзі пішуць, што стан у каруселі быў жахлівым:
Belsat
Дзеці пацярпелі ад аварыі атракцыёну «Лебедзі» ў менскім парку Чалюскінцаў навіны
«Катаўся з дзецьмі літаральна месяц таму, было вельмі страшна з-за хісткай канструкцыі. Даўно пара гэты металалом знесці і паставіць нармальныя!».
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10