навіны

«Зніклыя, але не забытыя»: «The Washington Post» нагадала пра беларускіх палітвязняў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Рэжым інкамунікада – гэта негуманна і забаронена Генасамблеяй ААН.

Мноства беларускіх палітвязняў трымаюць без сувязі з вонкавым светам – гэта завецца рэжымам інкамунікада. Амерыканская газета «The Washington Post» у рэдакцыйнай калонцы нагадала, што гэта негуманна і забаронена Генасамблеяй ААН.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
«Палітычныя зняволеныя, якіх кінулі ў турэмныя камеры за выступы супраць аўтарытарнай улады або за журналістыку, якая раскрывае праўду, часта перажываюць жудасныя рэчы, – піша «The Washington Post». – Яны задаюцца пытаннем: хто-небудзь яшчэ памятае мяне? Маўчанне можа выклікаць жах. Пры дыктатару Аляксандру Лукашэнку Беларусь часта служыла палігонам для выпрабавання метадаў рэпрэсіяў. Ён цяпер чыніць жорсткія псіхічныя катаванні, утрымлівае палітвязняў у рэжыме інкамунікада больш за год».
Выданне згадвае палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара Лосіка і Міколу Статкевіча. Іх не проста трымаюць без лістоў, тэлефанаванняў і спатканняў: невядома нават, ці жывыя яны на сённяшні дзень, а пра тое, у якім яны стане былі месяц-два таму, вядома толькі ад былых сукамернікаў, якія выйшлі на волю. Гэтыя палітвязні ў рэжыме інкамунікада ўжо больш за год – і яны не адныя такія ў Беларусі.
Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў ухваліла Міжнародную канвенцыю ў абарону ад гвалтоўнага знікнення, яна набыла моц 23 снежня 2010 года. Яе падпісалі 98 дзяржаваў, ратыфікавала 71 дзяржава. Беларусь яе не падпісала і не ратыфікавала, як і Злучаныя Штаты, Кітай, Расея, Саудаўская Аравія і шматлікія іншыя.
Ланцуг салідарнасці ў Вільні (Фота: Белсат)
Вызвалены з калоніі расказаў, як катуюць Віктара Бабарыку, Ігара Лосіка і Анджэя Пачобута навіны
«The Washington Post» згадвае, што ў рэжыме інкамунікада трымалі палітвязняў таксама ў Кітаі і Саудаўскай Аравіі. Выданне заклікае ЗША і іншыя краіны рэгулярна патрабаваць доказаў таго, што зняволеныя жывыя, і не даваць дыктатарам «замыкаць турму і выкідаць ключ».
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10