навіны

«Міла» зноў адклала аднаўленне працы онлайн-крамы. «Тэхнічным праблемам» ужо паўгода

Чарговая абвестка аб «тэхнічных праблемах» на сайце сеткі «Міла». (Скрыншот: Mila.by)
Чарговая абвестка аб «тэхнічных праблемах» на сайце сеткі «Міла». (Скрыншот: Mila.by)
podpis źródła zdjęcia

Мо справа ў фінансавых праблемах ці ў рэкламе з экс-вядоўцам БТ, якога не любіць прапаганда?

Сетка крамаў «Міла» на сваім сайце паведамляе, што «з тэхнічных прычынаў» інтэрнэт-крама прыпыняе працу да 1 верасня. Упершыню такое паведамленне з’явілася яшчэ ў канцы студзеня.
Чарговая абвестка аб «тэхнічных праблемах» на сайце сеткі «Міла». (Скрыншот: Mila.by)
Чарговая абвестка аб «тэхнічных праблемах» на сайце сеткі «Міла». (Скрыншот: Mila.by)
У студзені 2024 года «Міла» паведамляла, што інтэрнэт-крама часова не працуе праз тэхнічныя праблемы, адновіць працу 1 сакавіка. У сакавіку паведаміла, што адновіць працу да канца вясны, але так і не аднавіла. Цяпер абяцаюць запусціць інтэрнэт-краму да 1 верасня. Як і раней, застаецца магчымасць купляць электронныя падарункавыя сертыфікаты і паглядзець асартымент тавараў.
Якая сапраўдная прычына такіх працяглых «тэхнічных праблемаў», невядома. У канкурэнта, «Вострава чысціні і смаку», інтэрнэт-крама прыпыняла працу ў канцы 2023 года, а пазней высветлілася, што сетка мела фінансавыя праблемы. Заснавальнік групы кампаніяў тлумачыў, што праз пакупку неліквіднай сеткі аптэк аб стане «Вострава» шэраг банкаў датэрмінова спаганяў пазыкі, а пастаўнікі перавялі кантракты на перадаплату. У выніку з шасці сотняў гандлёвых аб’ектаў засталося крыху больш за сотню «Астравоў».
Ці ёсць падобныя праблемы ў «Мілы», невядома. Але дакладна былі іншыя. У лютым прапагандысты накінуліся на «Мілу» за тое, што ў рэкламе крамаў выступіў былы вядоўца БТ Яўген Перлін, які звольніўся ў першыя дні пасля выбараў-2020 пасля таго, як ягоную дзяўчыну пабілі байцы АМАП. Нягледзячы на тое, што Перлін стаў «непажаданым», ён застаецца ў Беларусі.
Зміцер Завадскі. (Фота: асабісты архіў Змітра Завадскага)
Гандляваць на «Камароўцы» з любога пункту свету. Бабруец стварае першы беларускі маркетплэйс навіны
«Міла» – найбуйнейшая сетка крамаў касметыкі і тавараў для дому, у канцы 2023 года налічвала звыш паўтысячы гандлёвых пунктаў па ўсёй Беларусі. Таксама «Мілу» ўключаюць у топ брэндаў сярод гандлёвых сетак Беларусі. Але ў канцы чэрвеня ў «Мілы» і «Вострава» з’явіўся новы канкурэнт: у Менску адкрылася першая крама расейскай сеткі «Подружка».
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10