навіны

У ноч на Купалле два чалавекі ўпалі ў вогнішча, атрымалі апёкі

Беларусы святкуюць Купалле на беразе Віслы. Варшава, Польшча. 24 чэрвеня 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
Беларусы святкуюць Купалле на беразе Віслы. Варшава, Польшча. 24 чэрвеня 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Хаця і кажуць, што на Купалле агонь не апякае, трэба быць пільнымі.

На Купалле здаўна прынята скакаць праз вогнішча. У ноч на 7 ліпеня, калі ў Беларусі другі раз адзначаюць Купалле, ад падзення ў вогнішча пацярпелі прынамсі два чалавекі, паведаміла Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
Беларусы святкуюць Купалле на беразе Віслы. Варшава, Польшча. 24 чэрвеня 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
Беларусы святкуюць Купалле на беразе Віслы. Варшава, Польшча. 24 чэрвеня 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
Паводле ратавальнікаў, у аграгарадку Путчына Дзяржынскага раёну Менскай вобласці жанчына 1982 года нараджэння была шпіталізаваная з апёкамі – яна ўпала ў вогнішча каля сельскага дому культуры, на ёй загарэлася адзенне.
У аграгарадку Лукскі Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці быў шпіталізаваны з апёкамі хлопчык 2016 года нараджэння. Ён упаў у вогнішча ў парку.
За дзень 6-га і ў ноч на 7-га ліквідавалі тры лясныя пажары і чатыры пажары травы і кустоў.
Акрамя таго, позна вечарам 6 ліпеня ў вёсцы Пяціннікі Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласці дасталі з вады мужчыну 1984 года нараджэння, які патануў з неназваных прычынаў.
Купалле – свята язычніцкага паходжання, звязанае з летнім сонцастаяннем. Варыянтаў сустрэць Купалле даволі шмат: можна прывязвацца да сонечнага руху і святкаваць у ноч з 20 на 21 чэрвеня; можна зважаць на каляндарныя даты і арыентавацца ці на ноч з 23 на 24 чэрвеня, як робяць каталікі, ці на 6 ліпеня – у праваслаўнае свята Івана Купалы.
Купальскае вогнішча складаюць вакол слупа, на якім мацуюць кола. Калі запальваецца агонь – людзі спяваюць карагодныя песні. Калі слуп паваліўся і вогнішча пачынае прагараць, ладзяць гульні, танцы, спяваюць жартаўлівыя і нават кплівыя песні. Потым вогнішча зграбаюць і пачынаюць скакаць праз агонь. Хаця і кажуць, што на Купалле агонь не апякае, трэба быць пільнымі: агонь можа не падпарадкавацца народным павер’ям.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10