навіны

У Францыі праходзіць другі тур парламенцкіх выбараў. Яўка рэкордная

Архіўнае фота. Удзельніца пратэстаў пасля абвяшчэння датэрміновых выбараў у Францыі трымае плакат «Дэмакратыя = ні Ле Пэн, ні Макрон». Парыж, Францыя. 15 чэрвеня 2024 года. (Фота: Jeanne Menjoulet / Flickr, CC BY 2.0)

podpis źródła zdjęcia

«Краіна сутыкнулася з трыма радыкальна супрацьлеглымі поглядамі на грамадства».

У Францыі праходзіць другі тур датэрміновых выбараў у парламент. Да 12:00 паводле мясцовага часу галасы аддалі 26,63 % выбарнікаў. Гэта рэкорд з 1981 года. Людзі актыўна галасуюць на фоне таго, што да ўлады ідуць ультраправыя.
Архіўнае фота. Удзельніца пратэстаў пасля абвяшчэння датэрміновых выбараў у Францыі трымае плакат «Дэмакратыя = ні Ле Пэн, ні Макрон». Парыж, Францыя. 15 чэрвеня 2024 года. (Фота: Jeanne Menjoulet / Flickr, CC BY 2.0)
Архіўнае фота. Удзельніца пратэстаў пасля абвяшчэння датэрміновых выбараў у Францыі трымае плакат «Дэмакратыя = ні Ле Пэн, ні Макрон». Парыж, Францыя. 15 чэрвеня 2024 года. (Фота: Jeanne Menjoulet / Flickr, CC BY 2.0)
Яўка выбарнікаў на парламенцкіх выбарах у Францыі ў нядзелю рэзка вырасла ў параўнанні з галасаваннем у 2022 годзе. Тады яўка апоўдні склала 18,99 %.
У першым туры галасавання 30 чэрвеня да паўдня на ўчасткі для галасавання прыйшлі 25,9 % выбарнікаў, а да канца дня – 66,71 %.
Па выніках першага туру правапапулісцкае Нацыянальнае аб’яднанне Марын Ле Пэн і Жардана Бардэлі ды іх саюзнікі набралі каля 34 % галасоў. Прапрэзідэнцкі цэнтрысцкі блок «Разам за Рэспубліку» набраў 20,5–23 % галасоў, а левая кааліцыя «Новы народны фронт» – 29 %.
Калі нацыяналістычная і еўраскептычная партыя «Нацыянальнае абʼяднанне» атрымае большасць, гэта прывядзе да стварэння першага крайне правага ўраду ў Францыі з часоў Другой сусветнай вайны і выкліча ўзрушэнні ў Еўрапейскім Звязе на фоне таго, што папулісцкія партыі ўмацоўваюць сваё падтрыманне на ўсім кантыненце, адзначае «Reuters».
«Краіна сутыкнулася з трыма радыкальна супрацьлеглымі поглядамі на грамадства», – сказаў інфармацыйнаму агенцтву пенсіянер Алівіе Грызаль, калі разам з жонкай ішоў да выбарчага ўчастку ў мястэчку Канфлян-Сэнт-Анарын, у якім жыве пераважна сярэдні клас і якое месціцца на захад ад Парыжу.

,,

«Ёсць ультраправыя, ёсць макранізм, які, на мой погляд, таксама небяспечны і мае дыктатарскія схільнасці, а ёсць левыя, якія таксама не вельмі добрыя», – адзначыў мужчына.

Партыя Ле Пэн можа зрабіцца сілаю, што дамінуе ў парламенце, бо выбарнікі асуджаюць Макрона за крызіс кошту жыцця.
Аднак, паводле прагнозаў, Нацыянальнае абʼяднанне не зможа дасягнуць большасці, гэта значыць 289 месцаў, што дазволіла б 28-гадоваму пратэжэ Ле Пэн Жардану Бардэлю заняць пасаду прэмʼер-міністра.
Прагназаваная перавага ўльтраправых скарацілася пасля таго, як у спробе абʼяднаць галасы супраць Нацыянальнага абʼяднання цэнтрысцкі альянс Макрона і левыя вывелі з трохбаковых гонак у другім туры дзясяткі кандыдатаў. Такім чынам, частка кандыдатаў, якія занялі трэція месцы на сваіх выбарчых акругах, адмовіліся ад удзелу ў выбарах, каб праціўнікі Нацыянальнага абʼяднання змаглі прагаласаваць толькі за аднаго кандыдата і даць яму больш шанцаў на перамогу.
«Францыя стаіць на краі бездані, і мы не ведаем, ці зможам мы скокнуць», – заявіў на мінулым тыдні чалец Еўрапейскага парламенту Рафаэль Глюксман.
Падчас кароткай трохтыднёвай выбарчай кампаніі пачасціліся выпадкі палітычнага гвалту. Міністр унутраных справаў Францыі Жэральд Дарманэн заявіў, што ўлады зафіксавалі больш за 50 выпадкаў фізічнага нападу на кандыдатаў і агітатараў.
Некаторыя раскошныя буцікі на Шанз-Элізэ, улучна з крамаю «Louis Vuitton», забарыкадавалі вітрыны, а Дарманэн заявіў, што выкарыстае 30 000 паліцыянтаў на фоне асцярогі наконт гвалтоўных пратэстаў у выпадку перамогі ўльтраправых.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10