навіны

Магілёўскіх журналістаў будуць судзіць за «ўдзел ва ўзброеных фармаваннях» і «экстрэмізм»

Алесь Сабалеўскі (злева) і Яўген Глушкоў. Калаж з (фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram / mogilev.media)
Алесь Сабалеўскі (злева) і Яўген Глушкоў. Калаж з (фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram / mogilev.media)
podpis źródła zdjęcia

Пакаранне паводле выстаўленага абвінавачання прадугледжвае да сямі гадоў зняволення.

12 ліпеня ў Магілёве пачнецца суд над журналістам-фрылансерам Алесем Сабалеўскім і аператарам Яўгенам Глушковым. Іх абвінавачваюць ва «ўдзеле ва ўзброеным фармаванні або канфлікце» і ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».
Алесь Сабалеўскі (злева) і Яўген Глушкоў. Калаж з (фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram / mogilev.media)
Алесь Сабалеўскі (злева) і Яўген Глушкоў. Калаж з (фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram / mogilev.media)
Працэс будзе ісці ў Магілёўскім абласным судзе, яго будзе весці суддзя Дзмітрый Кранжыеўскі, паведамляе «MAYDAY.TEAM».
У дачыненні Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова выставілі абвінавачанне паводле трох артыкулаў:
Алесь Сабалеўскі – журналіст-фрылансер, які да 2020 года супрацоўнічаў з гарадскімі онлайн-выданнямі. Апошнімі гадамі ён не займаўся журналісцкімі праектамі. Яго затрымалі 12 снежня 2023 года на працоўным месцы. Пасля двух адміністратыўных арыштаў на яго завялі крымінальную справу.
Былы магілёўскі журналіст і аператар Яўген Глушкоў працаваў у канцы 1990-х – 2000-х гадах на гарадскім тэлебачанні, а таксама супрацоўнічаў з некаторымі гарадскімі парталамі. Паводле праваабаронцаў, апошнімі гадамі ён не займаўся прафесійнаю дзейнасцю. Яго затрымалі ў пачатку студзеня 2024 года.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10