навіны

У Гомельскай вобласці закрылі чаты «дыялогу з уладай». Іх стварылі чыноўнікі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Райвыканкам у Вушачах. (Фота: «Белсат»)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Райвыканкам у Вушачах. (Фота: «Белсат»)
podpis źródła zdjęcia

Яны пратрымаліся каля года. Улады ўсіх раёнаў закрылі чаты адначасова.

Чаты «дыялогу з уладай» для жыхароў Гомельскай вобласці ў Telegram і Viber перасталі працаваць. Яны пратрымаліся каля года. Улады ўсіх раёнаў закрылі чаты адначасова, заўважыў «Флагшток».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Райвыканкам у Вушачах. (Фота: «Белсат»)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Райвыканкам у Вушачах. (Фота: «Белсат»)
У гэтых чатах людзі скардзіліся на надзённыя праблемы: публікавалі фота разбітых дарог, паведамлялі аб бруднай вадзе ў кранах.
Чыноўнікі заявілі, што ўдасканальваюць працу з насельніцтвам і прапаноўваюць людзям пісаць у чат-боты. Гэта значыць, убачыць, ці шмат людзей сутыкнулася з такой жа праблемай, немагчыма.
Змест чату «дыялогу з уладай» з’явіўся чат-бот. (Скрыншот: «Белсат»)
Змест чату «дыялогу з уладай» з’явіўся чат-бот. (Скрыншот: «Белсат»)
Раней улады выхваляліся, што прыдумалі сучасны спосаб зносінаў з людзьмі. Жлобінскі райвыканкам 1 ліпеня 2023 года паведамляў:
«З мэтай своечасовага рэагавання на пытанні, якія тычацца жыццядзейнасці жыхароў Жлобінскага раёну, у сацыяльнай сетцы Viber створаная супольнасць “Жлобин. Диалог с властью”. Далучайцеся і будзьце ў курсе змяненняў, дзякуючы своечасоваму рэагаванню на праблемы і пытанні, якія хвалююць жлобінцаў. Мэта: даць дадатковую магчымасць наўпроставага кантакту з органамі мясцовай улады ў любых пытаннях жыццядзейнасці ў раёне».
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10