навіны

Беларускія спецслужбы купілі ў Польшчы дзве машыны на імя Рамана Пратасевіча – «Gazeta Wyborcza»

Адна з машын, якая была купленая на імя Рамана Пратасевіча. 2 ліпеня, 2022 года, Варшава. (Крыніца: warszawa.wyborcza.pl)
Адна з машын, якая была купленая на імя Рамана Пратасевіча. 2 ліпеня, 2022 года, Варшава. (Крыніца: warszawa.wyborcza.pl)
podpis źródła zdjęcia

Гэта раскрылася, калі беларускі дыпламат паспрабаваў прадаць аўтамабіль.

Спецслужбы Лукашэнкі хацелі дыскрэдытаваць Рамана Пратасевіча, калі ён яшчэ жыў у Літве, паведамляе «Gazeta Wyborcza» са спасылкай на свае крыніцы. Для гэтага яны купілі дзве машыны на імя Пратасевіча, а раскрылася гэта нашмат пазней праз памылку беларускага дыпламата.
Адна з машын, якая была купленая на імя Рамана Пратасевіча. 2 ліпеня, 2022 года, Варшава. (Крыніца: warszawa.wyborcza.pl)
Адна з машын, якая была купленая на імя Рамана Пратасевіча. 2 ліпеня, 2022 года, Варшава. (Крыніца: warszawa.wyborcza.pl)
2 ліпеня 2022 года польскія службы перакрылі праспект Лотнікаў у Варшаве. Серабрысты Opel Astra, прыпаркаваны на абочыне, выязджае на сярэдзіну дарогі. Піратэхнікі шукаюць бомбу або радыеактыўныя матэрыялы, затым тэхнікі ў белых касцюмах ахоўваюць трасы. Мясцовы партал паведамляе:«загадкавая акцыя паліцыі і піратэхнікі ў Макотове». Больш не паведамляецца.
«Сёння мы ведаем, што акцыя была часткай расследавання Мазавецкага ўпраўлення Нацыянальнай пракуратуры і Агенцтва ўнутранай бяспекі. У сюжэце фігуруюць украінскі бізнесовец, які жыве пад Варшавай, прадпрымальнік з Вугоршчыны і былы беларускі дыпламат, апазнаны як супрацоўнік беларускай спецслужбы. А галоўная мэта аперацыі – Раман Пратасевіч», – піша«Gazeta Wyborcza».
Паводле звестак выдання, беларускія спецслужбы яшчэ ўвосень 2020 года купілі праз падстаўных асоб той самы Opel Astra на імя Рамана Пратасевіча. А пасля яшчэ і Peugeot Expert. Другі аўтамабіль перагналі ў Літву.
Пра гэта не было вядома, пакуль супрацоўнік амбасады Беларусі не паспрабаваў прадаць аўтамабіль у Літве. Гэта адбылося пасля арышту ў Беларусі Рамана Пратасевіча 23 траўня 2021 года. А пакупнікам аўто апынуўся прадстаўнік літоўскай контрвыведкі.
Тады літоўскія і польскія спецслужбы пачалі працаваць разам. Польскае ABW высветліла, што абодва аўтамабілі ў Польшчы купляў украінец Rasim G. пасля арышту ён распавёў, што яго гэта папрасіў зрабіць прыяцель і ўкраінскі бізнэсовец Mikołaj H., які жыве ў Вугоршчыне. У сваёй просьбе ён адзначыў, што гэта трэба, каб дапамагчы яго сябру і дыпламату з Беларусі. Паводле легенды аўтамабілі прызначаліся для беларускіх будаўнікоў у Польшчы.
Таксама Rasim G. распавёў, што Mikołaj H. і ягоны сябар-дыпламат вучыліся разам у вайсковай акадэміі ў Адэсе. Венгерскі бізнесмен адпраўляў забіраць аўтамабілі людзей, якія добра гаварыла па-руску, а грошы на іх вяртаў з даплатай.
«Peugeot Expert», які перагналі ў Літву, трапіў на камеру кантролю хуткасці, за рулём быў афіцэр беларускіх спецслужбаў. Такім чынам, адзін аўтамабіль быў у Польшчы, а адзін – у Літве. Пратасевіч таксама ў гэты час бывае ў абедзвюх краінах. Журналісты лічаць, што менавіта таму было два аўтамабілі. Яны таксама вылучылі версію, навошта наогул спатрэбіліся аўто – каб падставіць Рамана Пратасевіча, напрыклад, павесіць на яго віну за ДТЗ.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10