навіны

Расея абстраляла ракетамі найбуйнейшы дзіцячы шпіталь у Кіеве

Дзіцячы шпіталь у Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Крыніца: МВС України / Telegram)
Дзіцячы шпіталь у Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Крыніца: МВС України / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Вядома пра двух загінулых у шпіталі. Ад удараў па Украіне да поўдня загінуў 21 чалавек.

Расейцы сёння масіравана атакавалі ракетамі Украіну, паведамляе Уладзімір Зяленскі. Пад ударам апынуліся не менш за пяць гарадоў, а ў Кіеве зафіксавана траплянне ў памяшканне Нацыянальнага дзіцячага спецыялізаванага шпіталю «Охматдет». Там двое загінулых, паведамляе паліцыя Украіны.
Дзіцячы шпіталь у Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Фота: Ігор Клименко | МВС / Telegram)
Дзіцячы шпіталь у Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Фота: Ігор Клименко | МВС / Telegram)
Пацярпелі «розныя гарады: Кіеў, Днепр, Крывы Рог, Славянск, Краматорск. Больш за 40 ракет розных тыпаў. Пашкоджаныя жылыя дамы, інфраструктура і дзіцячы шпіталь», адзначае Уладзімір Зяленскі.
У шпіталі ў Кіеве разбураныя аперацыйныя. У сацсетках ёсць паведамленні, што ў той момант там праходзілі аперацыі.
Ратавальнік каля дзіцячага шпіталю ў Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Крыніца: МВС України / Telegram)
Ратавальнік каля дзіцячага шпіталю ў Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Крыніца: МВС України / Telegram)
«У сталіцы акупанты трапілі па дзіцячаму шпіталю “Охматдет”, дзе загінулі два чалавекі. Паліцэйскія, ратавальнікі, нацгвардзейцы, медыкі і мінакі разбіраюць завалы, – паведамляе паліцыя Украіны. – Па стане на 12:50 вядома пра 21 загінулых і 68 пацярпелых па Украіне».
Ратавальнікі каля дзіцячага шпіталю ў Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Крыніца: МВС України / Telegram)
Ратавальнікі каля дзіцячага шпіталю ў Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Крыніца: МВС України / Telegram)
«Расея не можа не ведаць, куды ляцяць яе ракеты, і павінна спаўна адказаць за ўсе свае злачынствы: супраць людзей, супраць дзяцей, супраць чалавечнасці ў цэлым. Вельмі важна, каб свет цяпер не маўчаў пра гэта і каб кожны бачыў, што такое Расея, што яна робіць», – напісаў Уладзімір Зяленскі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10