навіны

Валер Кавалеўскі абвясціў стварэнне новай ініцыятывы

Валерий Ковалевский, Объединенный переходный кабинет (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Валерий Ковалевский, Объединенный переходный кабинет (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Ён распавёў, што разам з ім з АПК пайшлі две асобы.

Валер Кавалеўскі, які ў канцы чэрвеня пайшоў у адстаўку з пасады прадстаўніка ў міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінету, заявіў, што стварае Агенцыю еўраатлантычнай супрацы. Пра гэта ён паведаміў у эфіры «Еўрарадыё».
Валерий Ковалевский, Объединенный переходный кабинет (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Валерий Ковалевский, Объединенный переходный кабинет (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Былы беларускі дыпламат Валер Кавалеўскі распавёў, што цяпер працуе над стварэннем новай ініцыятывы, якая будзе займацца праблемамі замежнай палітыкі. Яна будзе называцца Агенцыяй еўраатлантычнай супрацы.
Паводле Кавалеўскага, ініцыятыва будзе працягваць справу, якую ён рабіў да адыходу з пасады прадстаўніка ў замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінету.
Распавядаючы пра прычыны свайго адыходу з АПК, Кавалеўскі зазначыў, што ўмовы, якія склаліся ў беларускіх дэмакратычных структурах, не зусім яму падыходзяць.


,,

«Я прытрымліваюся іншых падыходаў і стандартаў. У мяне былі спробы штосьці памяняць, але яны не былі падтрыманыя, таму я пастанавіў пачаць сваю справу».


Кавалеўскі кажа, што не шукаў новага месца працы да адыходу з АПК. То бок не меў «плану Б».
«Для мяне было важна, што я атрымаў вельмі каштоўны водгук. За гэты час было створанае цэлае вымярэнне адносінаў, кантактаў, праектаў. І таму я лічу, што працу, якую я рабіў, трэба працягваць. Яна мае важнае значэнне для перспектываў дэмакратычнага руху».
Дыпламат дадае, што ён прыходзіў у каманду Святланы Ціханоўскай, каб працаваць менавіта з ёю. Але з часам пазіцыі разышліся.
Кавалеўскі таксама распавёў, што разам з ім пайшлі два чалавекі, якія працавалі ў прадстаўніцтве замежных справаў пры Кабінеце. Гэта Кірыл Данько (быў прэс-сакратаром Кавалеўскага) і Антон Пянькоўскі (у 2014–2021 гадах працаваў у аддзеле публічнай дыпламатыі амбасады ЗША ў Беларусі). Яны цяпер далучацца да Агенцыі еўраатлантычнай супрацы.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10