навіны

На выбарах у Францыі больш за ўсё мандатаў атрымалі левыя

Архіўнае фота. Удзельніца пратэстаў пасля абвяшчэння датэрміновых выбараў у Францыі трымае плакат «Дэмакратыя – ні Ле Пэн, ні Макрон». Парыж, Францыя. 15 чэрвеня 2024 года. (Фота: Jeanne Menjoulet / Flickr, CC BY 2.0)

podpis źródła zdjęcia

Правае «Нацыянальнае аб’яднанне» стала толькі трэцім, хоць першапачаткова лідаравала.

На парламенцкіх выбарах у Францыі найбольш месцаў у другім туры атрымала левая кааліцыя «Новы народны фронт». А «Нацыянальнае абʼяднанне» Марын Ле Пэн, якое лідаравала, толькі трэцяе. Аднак абсалютнай большасці няма ні ў каго.
Архіўнае фота. Удзельніца пратэстаў пасля абвяшчэння датэрміновых выбараў у Францыі трымае плакат «Дэмакратыя – ні Ле Пэн, ні Макрон». Парыж, Францыя. 15 чэрвеня 2024 года. (Фота: Jeanne Menjoulet / Flickr, CC BY 2.0)
Архіўнае фота. Удзельніца пратэстаў пасля абвяшчэння датэрміновых выбараў у Францыі трымае плакат «Дэмакратыя – ні Ле Пэн, ні Макрон». Парыж, Францыя. 15 чэрвеня 2024 года. (Фота: Jeanne Menjoulet / Flickr, CC BY 2.0)
Паводле вынікаў другога туру ў «Новага народнага фронту» 182 месцы ў парламенце, у цэнтрысцкага абʼяднання прэзідэнта Эманюэля Макрона – 168 месцаў, у «Нацыянальнага абʼяднання» – 143 месцы.
Яшчэ 45 – у «Рэспубліканцаў», 15 мандатаў атрымалі беспартыйныя правыя і 13 – беспартыйныя левыя. Яўка склала 66,63 % выбарнікаў (у першым туры– 66,71 %). У першым туры перавага была ў «Нацыянальнага абʼяднання».
Вынік выбараў пакінуў Францыю ў нявызначанасці, бо парламент выйшаў раздробнены. Гэта аслабіць ролю Францыі ў Еўрапейскім Звязе і за яго межамі, а таксама абцяжарыць правядзенне ўнутранай праграмы, адзначае «Reuters».
Таксама падчас выбараў прэмʼер-міністр Францыі Габрыель Аталь заявіў, што хацеў бы сысці ў адстаўку, аднак пакуль не зразумела, ці прыме яе Макрон, бо цяпер перад ім стаіць задача сфармаваць урад.
«Я, вядома, буду выконваць свае абавязкі датуль, пакуль гэта будзе неабходна, – інакш і быць не можа напярэдадні такой важнай для нашай краіны даты [Алімпійскія гульні]», – сказаў Аталь.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10