навіны

Пенсіянерку будуць судзіць за грашовыя пераводы ў турмы. Рэпрэсіі 7 ліпеня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Штодзённы агляд рэпрэсіяў.

З гомельскай «хіміі» пасля поўнага адбыцця тэрмінаў выйшлі двое палітзняволеных, але сем яшчэ застаюцца там. А ў Берасці будуць судзіць пенсіянерку, якая падтрымлівала тых, хто за кратамі. Пра гэта ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
У Берасці будуць судзіць пенсіянерку Наталлю Малец, якая знаходзіцца пад вартай з 2023 года. Сілавікі зацікавіліся жанчынай, калі заўважылі, што яна пераводзіла грошы зняволеным, паведамляе берасцейская «вясна».
Малец абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). Ролю суддзі выканае Руслана Сянько. Суд пачнецца 8 ліпеня.
СК ужо паведамляў сутнасць абвінавачванняў супраць жанчыны: зрабіла больш за 125 паштовых пераводу для больш за 144 зняволеных. Агульная сума – больш за 1,5 тыс рублёў. Гэта значыць у сярэднім адзін склаў каля 12 рублёў.
Прэтэнзія боку абвінавачвання да Малец у тым, што яна падтрымлівала толькі палітвязняў. Следчы камітэт называў іх«асобамі, у дачыненні да якіх вялося крымінальны пераслед за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці».
Таксама Малец уважаюць часткай суполкі ў Facebook «Лісты салідарнасці». КДБ прызнаў групу «экстрэмісцкім фармаваннем» у снежні 2023 года, а жанчына была затрыманая нашмат раней – у верасні 2023 года.
У Гомлі выйшлі на волю двое палітзняволеных. Яны былі ў папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) № 17. Аднак у гэтай ПУАТ застаюцца яшчэ 7 палітзняволеных, паведамляе «Гомельская Вясна».
Напрыканцы мінулага тыдня адтуль на свабоду выйшаў Юрый Седзянеўскі. Ён быў асуджаны 25 студзеня 2021 года да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў Горадні 6 верасня 2020 года.
Пакаралі Юрыя нібыта за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, а таксама нібыта за гвалт альбо пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Прычым пацярпелымі лічыліся 11 супрацоўнікаў міліцыі.
Яшчэ адзін палітзняволены, які ўжо на свабодзе – Юрый Карніловіч. Ён быў пакараны 15 снежня 2020 года 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ нібыта за абразу прадстаўніка ўлады (у каментары ў інтэрнэце).
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10