навіны

Уступленне Грузіі ў ЕЗ прыпынілі

Пратэсты супраць законапраекту аб «замежных агентах» у Тбілісі, 15 красавіка 2024 года. (Фота: Reuters)
Пратэсты супраць законапраекту аб «замежных агентах» у Тбілісі, 15 красавіка 2024 года. (Фота: Reuters)
podpis źródła zdjęcia

«Гэта сапраўды сумна», – кажа пасол Еўразвязу ў Грузіі Павел Герчынскі.

Пра гэта паведаміў пасол Еўразвязу ў Грузіі Павел Герчынскі на канферэнцыі ў Тбілісі, піша «Sova.News».
Пратэсты супраць законапраекту аб «замежных агентах» у Тбілісі, 15 красавіка 2024 года. (Фота: Reuters)
Пратэсты супраць законапраекту аб «замежных агентах» у Тбілісі, 15 красавіка 2024 года. (Фота: Reuters)
ПаводлеПаўла Герчынскага, віной усяму антыеўрапейская рыторыка Грузіі і закон аб празрыстасці замежнага ўплыву.


,,

«Намеры цяперашняга ўраду Грузіі не зразумелыя лідарам Еўразвязу. Закон аб празрыстасці замежнага ўплыву відавочна ёсць крокам назад… Таксама антызаходняя, антыеўрапейская рыторыка зусім не сумяшчальная з дэклараванай мэтай уступлення ў Еўразвяз. На жаль, на дадзены момант уступленне Грузіі ў Еўразвяз прыпыненае. Гэта сапраўды сумна», – сказаў дыпламат.


Таксама ЕЗ замарозіць 30 мільёнаў еўраў, выдаткаваных на падтрымку Грузіі ў сферы абароны.


,,

«Гэта толькі першы крок, будуць і іншыя. Нашая наўпроставая дапамога ўраду Грузіі будзе скарочаная, і мы пастараемся перанесці гэтую дапамогу на грамадзянскую супольнасць і сродкі масавай інфармацыі. Пра гэта было абвешчана пасля сустрэчы міністраў замежных справаў у Люксембургу».


Нагадаем, нягледзячы на масавыя пратэсты і вета прэзідэнта, парламент Грузіі 14 траўня прыняў законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» ў трэцім чытанні.
Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10