У выніку ўдару па Кіеве 8 ліпеня загінулі чацвёра дзяцей
09.07.2024, 08:48
Ратавальнікі і валанцёры прыбіраюць завалы і шукаюць пацярпелых пасля расейскай атакі на галоўную дзіцячую больніцу краіны «Ахматдыт» у Кіеве, Украіна. 8 ліпеня 2024 года. (Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo / East News)
podpis źródła zdjęcia
Паводле дадзеных на раніцу 9 ліпеня, колькасць пацярпелых дасягнула 117.
Паводле дадзеных на раніцу 9 ліпеня, колькасць пацярпелых ад расейскага ракетнага ўдару па Кіеве вырасла з 82 да 117. Сярод 27 загінулых ёсць чацвёра дзяцей, паведамляе Офіс генпракурора Украіны.
Ратавальнікі і валанцёры прыбіраюць завалы і шукаюць пацярпелых пасля расейскай атакі на галоўную дзіцячую больніцу краіны «Ахматдыт» у Кіеве, Украіна. 8 ліпеня 2024 года. (Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo / East News)
Гэтай ноччу ратавальнікі знайшлі цела хлопчыка на месцы разбору завалаў у Шаўчэнкаўскім раёне Кіева. Цяпер вядома пра дзвюх загінулых дзяўчынак (8 і 14 гадоў) і двух хлопчыкаў (8 і 10 гадоў). Раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 10 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 17 гадоў.
Напярэдадні ўкраінскія ўлады паведамлялі пра 82 пацярпелых і 27 загінулых.
Нагадаем, раніцай 8 ліпеня Расея нанесла масаваны ракетны ўдар па Украіне. У выніку адная з ракетаў трапіла ў найбуйнейшую дзіцячую больніцу краіны «Ахматдыт». Акрамя дзяцей, загінулі доктар і сваяк аднаго з пацыентаў, пацярпелі больш за 50 асобаў.
Паводле афіцыйнай інфармацыі пракуратуры Украіны, у выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі Расеі ва Украіне загінулі 559 дзяцей. Больш за 1449 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.