Уладзімір Пугач: У Беларусі і Расеі ты цяпер мусіш зігануць, каб спакойна існаваць
24.07.2024, 07:00
Владимир Пугач, «J:Морс», Уладзімір Пугач (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«Адчуваю сябе персанажам кніжкі ці мульціку».
Сёлета «J:Морс» спаўняецца 25 гадоў, але лёс склаўся так, што сустракаць дзень нараджэння гурта музыкі будуць не на радзіме. «Белсат» сустрэўся з лідарам калектыву Уладзімірам Пугачам і паразмаўляў пра будучы вялікі канцэрт, як Варшава сталася домам і пра жыццё на чужыне.
Владимир Пугач, «J:Морс», Уладзімір Пугач (Фота: Белсат)
Мы дамовіліся на інтэрв’ю з Уладзімірам Пугачам яшчэ ўвесну. Але ён прапанаваў крыху прычакаць, бо мусіў выехаць з Варшавы. Па вяртанні размова зноў адклалася – музыка быў заняты ўдзелам у спектаклі «Зэкамерон», зробленым разам з «Купалаўцамі» паводле апавяданняў палітзняволенага Максіма Знака («Белсат» ужо размаўляў пра гэта з Уладзімірам незадоўга да прэм’еры). І вось нарэшце ўсё сышлося, і мы сустрэліся ў шыкоўнай кавярні «Królewska kawa», адчыненай беларусамі ў цэнтры Варшавы.
– Як ты пачуваешся ў Варшаве?
– Я тут трохі больш за два гады, яны мінулі ў сярэдзіне красавіка. За гэты час сфармаваў меркаванне пра краіну і горад. Бо раней Польшча ўвогуле і Варшава ў прыватнасці былі транзітнымі маршрутамі – па дарозе ў аэрапорт, і ніколі не ставала ні часу, ні, шчыра кажучы, цікавасці паглядзець на гэтую краіну. Але лёс склаўся такім чынам, што я быў вымушаны гэта зрабіць. І вельмі ўдзячны яму за гэта. Мне вельмі падабаецца і краіна, і людзі – наколькі яна блізкая да нас, наколькі пераблытаныя нашыя гістарычныя лёсы. Усё гэта пакуль што робіць на мяне пазітыўнае ўражанне.
Я, калі вандрую і вяртаюся з гастроляў, кажу: «Я ўжо дамоў». Ужо завеш Варшаву словам «дом» і сам сябе ловіш на тым, што гэта нязвыкла, але ўсё ж такі… Мне вельмі падабаецца Прага – раёнчык, у якім я жыву, са старымі будынкамі, без навабудаў – вельмі каларытная частка Варшавы.
Актор Алег Гарбуз і музыка Уладзімір Пугач падчас рэпетыцыі спектаклю «Зэкамерон» паводле твору Максіма Знака ў Варшаве, Польшча. 29 красавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
– А сам ты ўвогуле з Пінску?
– Так, пражыў там 17 гадоў. Дакладней, крыху менш, бо калі нарадзіўся, бацька з маці пераехалі ў Менск і колькі гадоў пражылі там, а потым ужо вярнуліся ў Пінск. Там я пражыў з другога класу па дзясяты. Самы час, які запамінаецца. Але пазней ізноў паехаў у Менск, дзе пражыў большую частку жыцця.
– Па якім горадзе больш сумуеш – Менску ці Пінску?
– Сумую я больш па людзях, чымся па месцах. Так атрымалася, што і там, і там засталіся людзі, якіх мне вельмі не стае. Для мяне трапіць у Беларусь – і я паеду і ў Менск, і ў Пінск, і на Блакітныя азёры, куды любіў ездзіць. Уражанне такое, што бракуе цэлай краіны.
– Сёлета 25 гадоў гурту. Але ў пачатку 2000-х быў момант, калі ты ледзь не пакінуў яго…
– Так, былі такія ваганні. Бо ў мяне была свая юрыдычная фірма, я працаваў, у мяне былі кліенты. Паралельна з гэтым было моцнае хобі – музыка, мы працавалі ўжо над тым, каб прасоўваць сваю музыку, але ўсё ж такі для мяне гэта было хобі. І ў пэўны момант я не паехаў на нейкі фестываль, сказаў: «Рома (Рома Арлоў, мы тады разам з ім працавалі), я не паеду, не магу сёння». А там фестываль. Ну і ўсё, я не паехаў. Было такое аднойчы. Але потым усё перакінулася ў іншы бок, і я абраў музыку.
Владимир Пугач, «J:Морс», Уладзімір Пугач (Фота: Белсат)
– Цяжка было выбіраць паміж музыкай і юрыспрудэнцыяй?
– Было не тое што цяжка. Я гэты выбар зрабіў у 2006 годзе, тады ўжо было ясна, што, калі сфакусавацца на музыцы, можна паспрабаваць зрабіць музычную кар’еру. Гэта было не вельмі рацыянальна, але адпавядала майму погляду на жыццё, я б так сказаў. Мне пашанцавала, што мая сям’я мяне падтрымала ў той момант.
У 2006-м я прадаў сваю юрыдычную фірму і цалкам прысвяціў сябе музыцы. Дарэчы, месяц таму я быў на гастролях у Штатах, і на канцэрце ў Джорджыі апавядаў гэтую гісторыю, як прадаў юрыдычную фірму. Падымаецца жанчына і кажа: «Уладзімір, вы мяне не памятаеце?» Я кажу: «Не». – «Гэта ж вы мне фірму прадалі!» – і дадае падрабязнасці, якія мог ведаць толькі чалавек, які купіў фірму: яе назву, месцы, дзе мы сустракаліся. Я думаю: нармальна, амаль дваццаць гадоў прайшло. [Смяецца.]
– А што сталася з фірмаю?
– Ну, гэтая жанчына кудысьці яе прадала далей, я не ведаю. Яна жыве ў Амерыцы, у Джорджыі, у Атланце.
– Што плануеце на 25-годдзе?
– Мы вельмі пільна ставімся да таго, што будзе. Менавіта цяпер складаем сэт-ліст, вырашаем, якія будуць неспадзяванкі, госці. Рыхтуем зусім забытыя старыя песні, пра якія не ўспаміналі больш за 10–15 гадоў, і зусім новыя. Ну і афармленне сцэны. Карацей, паспрабуем адбудаваць тое, што мы звыклі рабіць паводле ўзроўню ў Беларусі апошнія гады, калі гралі вялікія канцэрты. Каб гэта нагадала нашым гледачам, якія, як і мы, трапілі за мяжу і жывуць тут, той вайб, той узровень, тую атмасферу, якія мы рабілі ў Менску. Каб было без вось гэтага: маўляў, прабачце, мы за мяжой, у нас няма магчымасцяў…
Афіша канцэрту («J: Морс» у Варшаве. Выява для рэдакцыі)
– А ўвогуле хутка прабеглі 25 гадоў?
– Так, нечакана. Асабліва з 2020 года, калі пачалося ўсё на свеце: ковід, выбары, потым вайна. Я часам прачынаюся: дзе я? Усё ніяк не магу прызвычаіцца, што я ў Польшчы. Я адчуваю сябе персанажам кніжкі ці мульціку нават нейкага. Ёсць такое адчуванне – дзікаватае трохі.
– Ёсць шкадаванне пра тое, што хацеў, але не паспеў зрабіць за гэты час?
– Былі ў мяне сайд-праекты, якія можна было паспець зрабіць. Напрыклад, быў праект песень на палескай мове. Запісалі толькі адну, але ўжо тут, у Варшаве, дзе я пазнаёміўся з Аляксеем Дзікавіцкім. Высветлілася, што мы абодва з Пінску. Ён мне падарыў сваю кніжку песень па-палеску, і я сам сабе паабяцаў, з ім дамовіўся, што маю права карыстацца, каб усё ж такі гэта зрабіць. Бо для мяне гэта пэўны чэлендж.
Цяпер цалкам займаемся новымі песнямі для «J:Морс» – рыхтуем, дарэчы, новы альбом, які, можа, выйдзе трохі пазней – як асобны івэнт, і з ім будзе асобны тур. Карацей, планаў у нас шмат. Мы яшчэ не вырашылі, як усё гэта будзем размяркоўваць па датах.
Але галоўнае, што 2 лістапада ў нас будзе выступ у варшаўскім клубе «Stodoła» – 25-годдзе гурта «J:Морс». Гэта асноўнае, над чым мы працуем.
Владимир Пугач, «J:Морс», Уладзімір Пугач (Фота: Белсат)
– Ты ўвогуле перфекцыяніст?
– Так! Я выношу мозг сабе і асяроддзю.
– На якім этапе прымаеш рашэнне пра тое, што ўсё, стоп?
– Калі стаміўся. [Смяецца.] Чым больш досведу, тым з гэтым прасцей: ты вучышся спыняцца і прыслухоўвацца да меркаванняў сяброў і калегаў ды больш давяраць. Цяпер трохі прасцей з гэтым, а былі гады, калі проста дэспат быў.
– Што гурту стала рабіць лягчэй у Варшаве ў параўнанні з Менскам?
– Лягчэй стала вандраваць. Напрыклад, з’ездзіць у тур па Нямеччыне з Польшчы стала прасцей, чымся з Беларусі. А ўсё астатняе цяжэй. Інфраструктура ёсць, якая была ў Беларусі. Але і ў мяне, і ўва ўсіх такое становішча, што канцэртаў менш, проста таму, што менш слухачоў. Матэматыка! Таму мы вымушаныя займацца нейкімі справамі яшчэ. Хтосьці з хлопцаў выкладае музыку, свой інструмент, хтосьці таксама бярэ ўдзел у аркестрах.
Я, напрыклад, паралельна з «J:Морсам» кірую выдавецтвам, якое выдае аўдыякніжкі. Таксама раблю іншыя праекты, якімі б ніколі не займаўся ў Беларусі: напрыклад, у нас цяпер ідзе праект з «Купалаўцамі».
Дарэчы, калі ў мяне спытаць, што добрага адбываецца, то менавіта вось гэта: калі ты апынаешся па-за колам камфорту, жыцця, да якога прызвычаіўся ў Менску, і вымушаны рабіць нешта новае. Гэта трохі ацверажае, бадзёрыць, пашырае далягляд.
– Раскажы пра свой праект з аўдыякнігамі.
– Праект «Litaralna» мы стартанулі супольна з фондам «Жыццё» і знайшлі фінансаванне на першыя пяць аўдыякніг. Я стаў кіраваць менавіта творчаю часткаю, стаўся прадзюсарам гэтага праекту. Мы пачалі з кніжак XIX стагоддзя. Я проста паглядзеў, што тут ужо існуе некалькі такіх праектаў, пабачыў, хто што робіць. І мы пачалі з таго, што ніхто не рабіў: агучылі кніжкі Ігнація Яцкоўскага «Аповесць з майго часу, або Літоўскiя прыгоды», Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі», Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» і «Мужыцкай праўды» Кастуся Каліноўскага.
Владимир Пугач, «J:Морс», Уладзімір Пугач (Фота: Белсат)
– Чаму менавіта гэтыя кніжкі?
– Узнікла нейкае адчуванне – можа, яно пафаснае – адказнасці за захаванне беларускай культуры. І хацелася б для падлеткаў, для асобаў маладых на вельмі простай мове з пачатку растлумачыць, як выглядала беларуская гісторыя паводле, напрыклад, Ластоўскага. Ясна, што сучасным гісторыкам, XXI стагоддзя, шмат што ў гэтай кніжцы не падабаецца, шмат што не адпавядае рэальнасці. Але ўсё ж такі яна ёсць і ўвогуле дае правільную карцінку пра беларусаў як народ. «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча – гэта даволі яскравае, адно з самых першых філасофскіх разважанняў пра месца Беларусі і беларусаў у сучасным свеце.
Цяпер у нас невялічкі перапынак, шукаем фінансаванне. Але план прыкладна на 10 кніжак ёсць. Пакуль не буду казаць якія.
– Увогуле як ты прыйшоў да беларускасці?
– Гэта ўплыў Ромы Арлова ў большай ступені. Бо Рома Арлоў вядома, чый сын [Раман Арлоў – сын пісьменніка Уладзіміра Арлова. – Заўв. «Белсату»]. Ён пазнаёміў мяне са сваім бацькам. З ім я знаёмы столькі ж, колькі з Ромам, вельмі паважаю яго. І паступова, мне падаецца, спрацаваў гэты ўплыў за гады супольнай працы.
Дарэчы, песню «Глядзі» на беларускую мову пераклаў брат Ромы – Багдан, які цяпер жыве ў Чэхіі. Мы паспрабавалі, і гэта быў адзін з маіх першых досведаў. А ўсе сказалі: дык добра атрымліваецца, давайце яшчэ! Трохі пазней я пачаў сам па-беларуску пісаць тэксты, і вось цяпер так атрымліваецца, што ў альбоме, які мы рыхтуем, большасць песень на беларускай мове – амаль што ўсе.
Владимир Пугач, «J:Морс», Уладзімір Пугач (Фота: Белсат)
– Некалі ў адным з інтэрв’ю ты казаў, што не маеш задання ствараць песні выключна па-беларуску…
– І цяпер няма. Толькі альбом «Адлегласць» быў спецпраектам, дзе існаваў моўны крытэр. Але, з іншага боку, пакуль што атрымліваецца пісаць па-беларуску. Можа, паўплывала вайна і ўсё тое, што адбываецца: ты бачыш, як на тваіх вачах руйнуецца беларуская культура ў Беларусі. Можа, гэта неасэнсаваны нутраны адказ на гэта.
– 2020 год не памяняў тваіх поглядаў на карціну свету?
2020-ы – не. Бо ў 2020 годзе тое, што магло выглядаць як палітычная барацьба, сталася міфалагічнаю барацьбою дабра са злом. І было вельмі проста зразумець, на якім ты баку. Ні ў мяне, ні ў большасці людзей гэта не выклікала ніякіх складанасцяў.
З пазітыўнага ў тым, што адбылося, – гэта эвалюцыйны крок да беларускага грамадства. Так, абставіны сумныя, але тое, што адбылося, – гэта пазітыўны крок у сэнсе нараджэння нацыі. Гэта вельмі важна. І няма нічога больш складанага, як захаваць нацыю, культуру, асабліва калі застаешся за мяжою. Здаецца, гэта нашая галоўная адказнасць цяпер: калі там, у Беларусі, яна руйнуецца, то мы мусім неяк гэта ўсё захоўваць.
– Як бы ты апісаў тое, дзе мы цяпер?
– Я для сябе гэта даўно ўжо стаў называць мета-Беларуссю. Гэта 3D-сімулятар Беларусі, у якім мы жывём і спрабуем выжываць. Міграцыя з Беларусі была селектыўная: з краіны паехалі менавіта самыя адказныя, самыя актыўныя, палітычна і сацыяльна ангажаваныя людзі, якія жылі і рабілі свае праекты ў Беларусі паасобку, бо вялікая краіна. А калі ўсе яны апынуліся разам, вельмі шчыльна, у Польшчы, то гэта ўсё спрацавала як ланцуговая рэакцыя: такі think tank атрымаўся. І вось гэта ўсё стварыла мета-Беларусь, якая існуе па-за межамі, сетку ўзаемадапамогі, маленькую краіну ў краіне.
Владимир Пугач, «J:Морс», Уладзімір Пугач (Фота: Белсат)
Я, з аднаго боку, вельмі радуюся гэтаму, а калі-нікалі вельмі баюся, што ўсё пакрысе знікне, бо гэта мае неяк і чымсьці сілкавацца. А знікнуць гэта можа, калі мы тут будзем задоўга: наступныя пакаленні распусцяцца ў культурах – польскай, нямецкай, грузінскай.
– Ты з’ехаў з Беларусі пасля пачатку вайны, а калі б не вайна – застаўся б?
– Цяжкае пытанне. Я з тых, хто не хацеў з’язджаць да апошняга. Мой сябар трапіў у Літву і потым пісаў мне: не чакай – з’язджай. І я адказваў: чаму я буду з’язджаць, я нічога не рабіў дрэннага! І гэта была небяспека, бо ты быў як жабка ў кіпені: калі паступова ваду падаграваюць, ты не адчуваеш моманту, у які цябе зварылі. Вось гэта ўсё адбывалася і са мною. Калі я з’ехаў у красавіку 2022-га, то праз паўтара месяца ў Беларусі пачалі хапаць і саджаць музыкаў – гісторыя з Мерыем Герасіменкай, «Тор Бэнд». Я б мог трапіць у такое ж становішча, калі б не з’ехаў.
– А калі б ведаў, што цябе не схопяць, то заставацца ў Беларусі і ісці на кампраміс – здолеў бы?
– Ну, па-першае, я б не змог там існаваць, бо мне не давалі працаваць. Я магу разважаць пра тое, што магло б быць, але гэта гаворка ні пра што. Ніхто не ведае: калі б мяне там прэсанулі, можа быць, я б запісаў дзесяць гэтых зваротаў з прабачэннямі – цяпер я магу ўсё што заўгодна казаць. Але рэч у тым, што мне проста не давалі працаваць, я і пры нармальным жыцці адмаўляўся браць удзел ува ўсялякіх там паравозіках «За Беларусь», а цяпер бы пагатоў адмовіўся. А гэта прывяло б да таго, што я б проста сеў.
– Ці магчыма цяпер у Беларусі захаваць нейтральную пазіцыю?
– Мне падаецца, у тым і жах, што не. Адна рэч, калі ты не падтрымліваеш… Як у канцы Савецкага Саюзу можна было не падтрымліваць, быць андэграўндам, Барысам Грабеншчыковым, напрыклад, і існаваць. Але ні ў Расеі, ні ў Беларусі цяпер гэта немагчыма. Ты мусіш зігануць, і толькі тады ты зможаш існаваць. А для мяне гэта непрымальна ніяк.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.