навіны

У Нямеччыне выйшаў фільм пра журналістаў у выгнанні, у ім зняліся два беларусы

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Сярод герояў – журналісты Алесь Ляўчук і Сяргей Балай.

Нямецкія праваабаронцы знялі фільм пра журналістаў, якія трапілі ў выгнанне са сваіх краінаў, баючыся рэпрэсіяў за сваю прафесійную дзейнасць. У стужцы зняліся таксама два беларускія журналісты – супрацоўнік «Белсату» Алесь Ляўчук і фотажурналіст Сяргей Балай.
Журналіст “Белсату” Алесь Ляўчук у фільме «Наша цудоўнае мінулае: захоп СМІ і журналістыка ў выгнанні». (Фота: скрыншот з фільма)
Журналіст “Белсату” Алесь Ляўчук у фільме «Наша цудоўнае мінулае: захоп СМІ і журналістыка ў выгнанні». (Фота: скрыншот з фільма)
Фільм «Наша цудоўнае мінулае: захоп СМІ і журналістыка ў выгнанні» здымала Асацыяцыя журналістаў і юрыстаў за свабоду слова (JAM eV), заснаваная ў снежні 2022 года ў Берліне.
У стужцы расказваецца пра ціск на медыі, які адбываецца ў розных краінах з аўтарытарнымі рэжымамі кіравання: у Беларусі, Расеі, Турэччыне.
Журналісты з гэтых краінаў распавядаюць пра тое, як разбуралася незалежная журналістыка ў іхных краінах, і пра свае лёсы, звязаныя з гэтымі падзеямі.
Два беларускія журналісты – Сяргей Балай і супрацоўнік «Белсату» Алесь Ляўчук – расказалі, як знікала свабода слова ў нашай краіне пасля пачатку кіравання Аляксандра Лукашэнкі.
Асацыяцыя журналістаў і юрыстаў за свабоду слова (JAM eV) займаецца падтрымкай журналістаў, якія былі вымушаныя бегчы са сваіх краінаў, баючыся пераследу за сваю дзейнасць. Супрацоўнікі асацыяцыі аказваюць журналістам юрыдычную і прафесійную дапамогу і даюць магчымасць інтэгравацца ім у прафесійную супольнасць у Нямеччыне і іншых краінах Еўропы.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10