навіны

Сілавікі разграмілі рок-канцэрт пад Пінскам

Сілавікі затрымліваюць моладзь у намётавым лагеры. (Фота: скрыншот з відэа ў праўладным тэлеграм-канале)
Сілавікі затрымліваюць моладзь у намётавым лагеры. (Фота: скрыншот з відэа ў праўладным тэлеграм-канале)
podpis źródła zdjęcia

Затрыманыя адзінаццаць чалавек.

Сілавікі ўварваліся ў намётавы лагер, арганізаваны моладдзю пад Пінскам, і затрымалі 11 чалавек.
Сілавікі затрымліваюць моладзь у намётавым лагеры. (Фота: скрыншот з відэа ў праўладным тэлеграм-канале)
Сілавікі затрымліваюць моладзь у намётавым лагеры. (Фота: скрыншот з відэа ў праўладным тэлеграм-канале)
У роліку, які апублікавалі ў праўладным канале, бачна, як сілавікі ў поўнай экіпіроўцы ўварваліся ў намётавы лагер і брутальна затрымлівалі маладых людзей, укладваючы іх тварам уніз на зямлю.
Бачна, што твары некаторых затрыманых размаляваныя чорна-белым грымам (такі часта выкарыстоўваюць аматары цяжкай музыкі).
Адзін з затрыманых маладзёнаў. (Фота: скрыншот з відэа ў праўладным тэлеграм-канале)
Адзін з затрыманых маладзёнаў. (Фота: скрыншот з відэа ў праўладным тэлеграм-канале)
У паведамленні ў праўладным канале напісана, што была разагнаная «сходка неапаганцаў-нацыстаў і нефармалаў-сатаністаў», «незаконны шабаш пад выглядам правядзення канцэрту».
Па выніках рэйду было затрымана 11 чалавек. Усіх размясцілі ў ІВС.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10