навіны

Вераніка Цапкала, Вольга Карач, Анатоль Котаў і інш. асуджаныя на 12 гадоў

Яўген Вільскі, Вадзім Дзмітранок, Вольга Карач, Анатоль Котаў і Вераніка Цапкала. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Яўген Вільскі, Вадзім Дзмітранок, Вольга Карач, Анатоль Котаў і Вераніка Цапкала. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Сталі вядомыя вынікі яшчэ адной завочнай крымінальнай справы.

Берасцейскі абласны суд 8 ліпеня вынес прысуды ў дачыненні да пяцёх чалавек паводле завочнай крымінальнай справы. Усе фігуранты атрымалі па 12 гадоў.
Яўген Вільскі, Вадзім Дзмітранок, Вольга Карач, Анатоль Котаў і Вераніка Цапкала. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Яўген Вільскі, Вадзім Дзмітранок, Вольга Карач, Анатоль Котаў і Вераніка Цапкала. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
На лаве падсудных гэтым разам Берасцейскі абласны суд хацеў пабачыць Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітранка, Вольгу Карач, Анатоля Котава і Вераніку Цапкала. Але паколькі ўсе фігуранты аказаліся па-за зонаю дасяжнасці беларускага «правасуддзя», то працэс праходзіў у завочным фармаце. Вёў засяданне суддзя Андрэй Лешчанка.
Фігуранты справы абвінавачваліся паводле такіх артыкулаў, як «Змова або іншыя дзеянні з мэтай захопа дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК), «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК), «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) і «Паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК).
 (Фота: прэс-служба Вярхоўнага Суда)
Больш за 100 беларусаў трапілі пад завочны крымінальны пераслед. У іх канфіскуюць маёмасць навіны
Як адзначана ў паведамленні на сайце Генпракуратуры РБ, «па сукупнасці злачынстваў усім абвінавачаным назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў, пры гэтым Котаву А.А. і Карач А.Я. прызначаны штраф у памеры 15 тысяч базавых велічыняў (600 тыс. рублёў), Вільскаму А.С. і Дзмітранку В.Г. – 12 тысяч і 11 тысяч базавых велічынь (480 тыс. і 440 тыс. рублёў) адпаведна, а Цапкала Вер.В. – адна тысяча базавых велічынь (40 тыс. рублёў)».
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10