Выканальнік абавязкаў дырэктара «Белсату»: Калі трэба нешта катастрафічна рэзаць – гэта без мяне
10.07.2024, 13:47
Аляксей Дзікавіцкі, Алексей Диковицкий, Белсат, директор, руководство (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«Лагічнае на першы погляд рашэнне ўсё скараціць напалову […] Я так ніколі не зраблю».
Аляксей Дзікавіцкі, які выконвае абавязкі дырэктара «Белсату», даў вялікае інтэрв’ю выданню Reform.news. Ён расказаў, чаму не пагаджаецца з рашэннем пазбавіць «Белсат» аўтаномнасці, і паабяцаў не праводзіць жорсткіх скарачэнняў. Пераказваем галоўнае.
Аляксей Дзікавіцкі, Алексей Диковицкий, Белсат, директор, руководство (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
У інтэрв’ю Reform.news Аляксей Дзікавіцкі расказаў пра родны Пінск і першую працу на «Пінскдрэве», сваю сям’ю і любоў да рок-музыкі, аўтарытэтаў у беларускай палітыцы і свае кнігі па-палеску. Што да лёсу «Белсату», то Дзікавіцкі расказаў наступнае.
Ён ніколі не хацеў быць дырэктарам «Белсату», бо яму камфортна працавалася за дырэктаркай Агнешкай Рамашэўскай-Гузы, калі яна «займалася палітыкамі, міністэрствамі, пошукамі фінансавання», а ён быў спачатку шэфам аддзелу інфармацыі, а потым намеснікам у справе інфармацыі. Маўляў, быў бы рады павышэнню, «калі б у фірме ўсё было добра», але давялося пагадзіцца стаць выканальнікам абавязкаў дырэктара ў адваротнай сітуацыі. І яму важна было, каб каналам кіраваў грамадзянін Беларусі.
,,
«Я баяўся, што той, хто прыйдзе, прыме лагічнае на першы погляд рашэнне проста механічна ўсё скараціць напалову, раз стала менш грошай, – сказаў Дзікавіцкі. – Я так ніколі не зраблю, нават калі гэта будзе пагражаць маёй пазіцыі.
Таму што кадры – гэта самае цэннае, што ў нас ёсць. Нехта звонку можа не разумець, чаго нам каштуе навучыць людзей працаваць на тэлебачанні, чаго нам каштавала эвакуяваць з Беларусі больш за 100 чалавек…»
Праз недахоп фінансавання на гэты год, расказаў Дзікавіцкі, давялося зняць з эфіру некалькі праграмаў, зрабіць частку праграмаў таннейшымі. Удалося аднавіць супрацу з «Deutsche Welle», якая дазваляе браць свае праграмы і даваць іх па-беларуску.
,,
«Рэзаць занадта няма чаго, – упэўнены Дзікавіцкі. – Бо калі паглядзець на бюджэт, то для таго, каб нам больш-менш існаваць, – гэта 63 мільёны злотых. Можа падавацца, што гэта шмат, але тэлебачанне патрабуе шмат выдаткаў. Сталыя выдаткі, якія будуць так ці інакш, – гэта прыкладна 20 мільёнаў еўраў у год: гэта арэнда студыі, адміністратыўныя выдаткі, інфраструктура, на якой працуе тэлебачанне, і гэтак далей».
Ён дадаў: калі сказаць каму на Захадзе, што «мы робім тэлебачанне за 14 мільёнаў еўраў у год», дык не павераць, бо, паводле тэлевізійных мерак, гэта «смешныя грошы». І ў тэлебачання ёсць пэўныя стандарты, на якіх не зэканоміш:
,,
«Не можа наш вядоўца сядзець у швэдрыку на канапе. Бо мы не блогеры, гэта тэлебачанне. Таму калі трэба будзе нешта катастрафічна рэзаць, то няхай гэта будзе нехта іншы. Без мяне».
Дзікавіцкі таксама растлумачыў, чаму казаў, што дзень, калі нехта з Польшчы паспрабуе дыктаваць інфармацыйную палітыку каналу, будзе апошнім днём ягонай працы на «Белсаце». Маўляў, «мяккая сіла» – гэта не проста хваліцца суседу тым, які ты класны і круты, але і дапамога суседу, калі здараецца бяда.
І беларусы, падкрэслівае Дзікавіцкі, ведаюць, колькі гадоў Польшча падтрымлівае «Белсат», і разумеюць, што гэта не «польская прапаганда». Польшча не дыктуе, што думаць пра Беларусь, беларускую культуру ці гісторыю, а дае сродкі і дазваляе рабіць так, як лепей для Беларусі. І гэта робяць ва ўмовах, калі «ў Беларусі незалежнай журналістыкі няма» – застаюцца толькі незалежныя медыі за мяжой.
«Тое, што я часта тлумачу палякам ці іншым заходнім калегам, што прапаганда і дэзынфармацыя, якія квітнеюць у Беларусі і Расеі, ахопліваюць не толькі навіны, – расказаў Дзікавіцкі. – Таму трэба проста даваць нармальную праўдзівую інфармацыю, і гэта ўраўнаважыць усё. Не. Прапаганда нішчыць усё.
Яна нішчыць гісторыю, бо скажэнне адбываецца не толькі ў навінах, але і ў гістарычных праграмах. Яны мэтанакіравана нішчаць мову. Калі глядзець выпуск навінаў на дзяржтэлебачанні, то ўсе важныя навіны пра палітыку, гаспадарку, міжнародныя справы будуць па-расейску, а недзе на сёмым месцы будзе навіна па-беларуску пра нейкі фэст у вёсцы пад Баранавічамі.
Гэта робіцца адмыслова – не каб надаць статус беларускай мове і прадэманстраваць яе прысутнасць; наадварот, прадэманстраваць, што пра важныя палітычныя падзеі, пра навіны навукі на беларускай мове нельга распавядаць, а можна толькі пра нейкі местачковы фальклор. І гэта адбываецца з усіх бакоў».
Студыя тэлеканалу «Белсат». 20 сакавіка 2024 года. Варшава, Польшча. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Дзікавіцкі прывёў у прыклад праграмы пра гісторыю «Intermarium» і «Вусы Скарыны», праграмы пра беларускую мову, напрыклад, «Мова нанова», дакументальныя фільмы (якіх раней здымалі па дзесяць на год), канцэрт «Народны альбом – 20 гадоў пасля».
Згадаў ён і «Вот Так» – расейскамоўную рэдакцыю «Белсату», якая мае ахоп, нават большы за беларускамоўную рэдакцыю, бо расейскамоўных людзей у свеце ў дзясяткі разоў больш за беларускамоўных. Але і ахоп беларускамоўных праграмаў «Белсату» немалы: калі лічыць толькі падпісчыкаў на YouTube, на беларускамоўны канал «Belsat News» падпісаныя амаль паўмільёна карыстальнікаў, а гэта кожны дзясяты «ў рэпрадуктыўным узросце» пры тым, што за такую падпіску ў Беларусі можна сесці ў турму.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (964 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.