навіны

«Беларусь нельга пакінуць Пуціну як суцяшальны прыз»: Святлана Ціханоўская пачала візіт у ЗША

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Падчас візіту лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі выступіць на шэрагу сустрэчаў, дзе распавядзе пра сітуацыю ў краіне, гібрыдныя атакі рэжыму супраць Польшчы, Літвы і Латвіі, размяшчэнне ядравай зброі і магчымыя сцэнары развіцця падзеяў.

Як распавяла прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай, у Вашынгтоне яна возьме ўдзел у Публічным форуме NATO на запрашэнне генеральнага сакратара Енса Стольтэнбэрга.
За некалькі дзён візіту – да 12 ліпеня ўключна – яна плануе выступіць перад шэрагам амерыканскіх і міжнародных СМІ, распавесці пра барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі і ролю Беларусі для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, асабліва ў святле расейскай агрэсіі супраць Украіны
Да візіту Святлана Ціханоўская падкрэсліла:


,,

«Я радая, што дэмакратычныя сілы ў Беларусі пачынаюць дыялог з NATO. Альянс заснаваны на каштоўнасцях, якія блізкія беларусам: свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права. Я лічу, што для кожнай еўрапейскай краіны неабходна будаваць паважлівыя і канструктыўныя адносіны з NATO. Гэта важна і для Беларусі, для нашых нацыянальных інтарэсаў, і для падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Я хацела б, каб Беларусь успрымалася як надзейны, мірны, прадказальны партнёр і ўспрымалася не толькі як пагроза, але і як магчымасць. Беларусь нельга пакінуць Пуціну як суцяшальны прыз».


Надзея Вольная / belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10