Дакумент падпісаны 8 ліпеня, а яго асноўныя палажэнні пачнуць дзеяць з 1 студзеня 2025 года.
навіны
Лукашэнка абавязаў беларусаў замежжа паведамляць нават пра шлюб

podpis źródła zdjęcia
Лукашэнка зноў узяўся за беларусаў за мяжой. На гэты раз унёс змены ў законы, датычныя рэгулявання шлюбных і сямейных адносінаў і абавязкаў беларусаў за мяжой інфармаваць «кампетэнтныя органы» пра рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану ў дачыненні сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей у іншых дзяржавах.
Гаворка ідзе пра нараджэнне, шлюб, устанаўленне мацярынства і (або) бацькоўства, усынаўленне (удачарэнне), смерць, змену прозвішча, імя, імя па бацьку, скасаванне шлюбу ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб шлюбе і сям’і.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, таксама законам прапісанае «замацаванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў для забеспячэння кантролю за выкананнем захадаў дзяржаўнай абароны дзяцей». У прыватнасці, выразна прапісаны механізм адабрання дзіцяці на падставе пастановы камісіі ў справах непаўналетніх і пазначаныя Агульныя патрабаванні да зместу і афармлення такіх пастановаў. Акрамя гэтага, дакумент рэгламентуе магчымасць перадачы жылых памяшканняў (долі ў праве ўласнасці на іх) ва ўласнасць дзіцяці ў кошт выплаты аліментаў пры падпісанні бацькамі пагаднення.
Надзея Вольная / belsat.eu