У выніку ракетнага ўдару Расеі знішчаны найбуйнейшыя прадпрыемствы Вільнянску
09.07.2024, 19:56
Наступствы ракетнага ўдару па Вільнянску, 9 ліпеня 2024 году. (Фота: ivan_fedorov_zp / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Двое мужчын атрымалі раненні.
Расейскае войска 9 ліпеня нанесла магутны ракетны ўдар па горадзе Вільнянск Запарожскай вобласці – мішэнню сталі найбуйнейшыя мясцовыя прадпрыемствы.
Наступствы ракетнага ўдару па Вільнянску, 9 ліпеня 2024 году. (Фота: ivan_fedorov_zp / Telegram)
Як заявілі ў Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі, у выніку прамых трапленняў былі разбураны найбуйнейшыя прадпрыемствы гораду.
,,
«Двое мужчын атрымалі раненні. Адзін з іх – у стане сярэдняй цяжкасці. Зруйнаваныя найбуйнейшыя прадпрыемствы Вільнянску», – гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі рэгіёну.
У прыватнасці, разбурана прадпрыемства, якое спецыялізавалася на вырабе пялетаў і брыкетаў.
«Попел і руіны на сотні квадратных метраў. Знішчана найбуйнейшыя прадпрыемствы грамады. Знявечаныя дамы мірных жыхароў», – канстатаваў кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фэдараў.
Нагадаем, увечары 29 чэрвеня расейская армія ўчыніла ракетны абстрэл гораду Вільнянск: загінулі 7 мірных жыхароў, у тым ліку трое дзяцей. 38 атрымалі раненні.