«The Washington Post» апублікаваў сумесную калонку Святланы Ціханоўскай і Нэнсі Пэлоўсі
09.07.2024, 19:05
Фатаграфія Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна насупраць будынку Харкаўскай ОДА, размешчаная актывістамі на барыкадзе. Харкаў, Украіна. 24 красавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
У артыкуле гаворыцца, што Пуцін і Лукашэнка небяспечныя як Гітлер
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская і экс-спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлоўсі ў сумесным артыкуле для «The Washington Post» зазначаюць, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка настолькі ж небяспечныя для сусветнага парадку, як Адольф Гітлер у свой час.
Фатаграфія Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна насупраць будынку Харкаўскай ОДА, размешчаная актывістамі на барыкадзе. Харкаў, Украіна. 24 красавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлоўсі падкрэсліваюць, што NATO зʼяўляецца аплотам супраць тыраніі, якая вядзе наступ ва Усходняй Еўропе. Наступ тыраныі праяўляецца не только ў агрэсіўнай вайне Уладзіміра Пуціна супраць Украіны, але і ў масавым тэроры ў Беларусі, які быў учынены «апошнім дыктатарам Еўропы» Аляксандрам Лукашэнкам.
У артыкуле «The Washington Post» канстатуецца, што Лукашэнка зʼяўляецца «найбліжэйшым паплечнікам Пуціна». Ён паставіў Беларусь «у цэнтр украінскага крызісу», дазволіўшы Расеі накіраваць праз Беларусь свае войскі і размясціць у краіне ядравую зброю.
«У самой Беларусі амаль усе жывуць у страху перад грукам у дзверы», – гаворыцца ў матэрыяле. Амаль любая праява нелаяльнасці або нязгоды з рэжымам Лукашэнкі можа стаць падставай для рэпрэсіяў. Згадваецца таксама практыка «пакаянных відэа», якія спецслужбы выкладаюць у інтэрнэт, «каб сеяць страх».
«Але народ Беларусі тым не менш супраціўляцца тыраніі Лукашэнкі», – гаворыцца ў артыкуле. Аўтаркі нагадваюць пра падзеі 2020 году, калі беларусы ў «пераважнай большасці прагаласавалі за дэмакратыю».
,,
«Мы не ведаем агульнай колькасці палітвязняў, якія церпяць жорсткае абыходжанне ў Беларусі. Але мы ведаем шмат іх імёнаў», – падкрэсліваецца ў артыкуле «The Washington Post».
У тэксте называюцца імёны некаторых палітвязняў, якія трапілі пад рэжым інкамунікада: Сяргей Ціханоўскі, Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч, Максім Знак. Таксама падкрэсліваецца, што ёсць трывожныя звесткі пра стан здароўя Алеся Бяляцкага.
Ціханоўская і Пэлоўсі ўпэўнены, што Захад мусіць зрабіць крокі, «каб падтрымаць дэмакратычны рух у Беларусі, узмацніўшы пры гэтым ціск на паплечніка Пуціна Лукашэнку – і, адпаведна, самога Пуціна».
Па-першае, аўтаркі артыкулу заклікаюць забяспечыць прытулак для беларускіх дэмакратычных актывістаў, аказаць усебаковую дапамогу беларускаму свабоднаму руху, у тым ліку незалежным медыям, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і рэпрэсаваным.
Па-другое, прапануецца ўвесці жорсткія санкцыі супраць Расеі, ізаляваць Пуціна і яго эканоміку ад дэмакратычнага свету.
Па-трэцяе, Ціханоўская і Пэлоўсі заклікаю прызнаць пуцінскую Расею і лукашэнаўскую Беларусь «дзяржавамі – спонсарамі тэрарызму».
,,
«Пуцін і Лукашэнка ўяўляюць такую ж небяспеку для сусветнага парадку, як Адольф Гітлер у свой час. Гісторыя папярэджвае нас, што мы ніколі не павінны баяцца супрацьстаяць рэпрэсіўным дыктатурам, якія імкнуцца знішчыць дэмакратыю», – гаворыцца ў артыкуле.