навіны

У Каардынацыйнай радзе праходзяць выбары спікера і віцэ-спікера

Анжаліка Мельнікава і Станіслава Гліннік. Калаж з (фота: belarus-nau.org / «Зеркало»)
Анжаліка Мельнікава і Станіслава Гліннік. Калаж з (фота: belarus-nau.org / «Зеркало»)
podpis źródła zdjęcia

На безальтэрнатыўнай аснове…

10 ліпеня адбылося онлайн-пасяджэнне Каардынацыйнай рады, на якім былі прадстаўленыя кандыдаты на пасаду спікера і віцэ-спікера. Далей цягам 24 гадзін будзе праходзіць галасаванне… Але ёсць нюанс: на кожную з пазіцый выстаўлена па адным кандыдаце на безальтэрнатыўнай аснове.
Анжаліка Мельнікава і Станіслава Гліннік. Калаж з (фота: belarus-nau.org / «Зеркало»)
Анжаліка Мельнікава і Станіслава Гліннік. Калаж з (фота: belarus-nau.org / «Зеркало»)
На пасаду спікера Каардынацыйнай рады была выстаўленая кандыдатура Анжалікі Мельнікавай са спісу «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», на пасаду віцэ-спікера – Станіслава Гліннік са спісу «Еўрапейскі выбар».
Анжаліка Мельнікава – прадстаўніца Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі. Пра яе вядома, што да 2018 года яна працавала намесніцай генеральнага дырэктара «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», прайшоўшы шлях у кампаніі ад шараговай супрацоўніцы.
Станіслава Гліннік – прадстаўніца Офісу Святланы Ціханоўскай (з канца 2023 года з’яўляецца асабістай памочніцай беларускай дэмакратычнай лідаркі), унучка Станіслава Шушкевіча.
Альтэрнатываў гэтым кандыдатурам ад іншых спісаў выстаўлена не было, хаця такая магчымасць у іх была, што неаднаразова падкрэслівалася падчас пасяджэння.
Незадоўга да пачатку пасяджэння Каардынацыйнай рады блок Пракоп’ева – Ягорава выступіў з заявай аб тым, што ён не будзе выстаўляць свае кандыдатуры на пасады спікера і віцэ-спікера, патлумачыўшы гэта тым, што «мэта павінна заключацца не ў барацьбе за намінальныя пасты, а ў выкананні праграмы, за якую галасавалі нашыя выбарцы».
Разам з тым у блоку Пракоп’ева – Ягорава адзначылі сваю занепакоенасць дзеяннямі фракцыі «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», бо яны вядуць да ліквідацыі незалежнасці Каардынацыйнай рады і яго падпарадкаванню Офісу Святланы Ціханоўскай і АПКБ.


,,

«Фактычна ствараецца кааліцыя Латушкі-ОПК-ОСТ, якая зацікаўлена ў захаванні статусу-кво і не зацікаўлена ў зменах бягучай тупіковай палітыкі дэмсіл, якая за апошнія 4 гады паказала сваю няслушнасць», – адзначана ў заяве.


Нагадаем, што Андрэй Ягораў з’яўляўся спікерам Каардынацыйнай рады другога склікання.
Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання адбылося яшчэ 12 чэрвеня. Ужо там выявіліся супярэчнасці паміж фракцыямі, што засядалі ў КР і кіравалі ёю дасюль, і тымі, хто атрымаў перамогу на першых і пакуль адзіных выбарах. Месцамі дайшло нават да абвінавачанняў як у нежаданні аддаваць уладу, гэтак і ў памкненні яе ўзурпаваць.
Так, адным з найбольш спрэчных пунктаў было сумяшчэнне мандатаў у Аб’яднаным пераходным кабінеце і Каардынацыйнай радзе: ці можа «міністр» быць адначасова і «дэпутатам». У першую чаргу гэтае пытанне было адрасавана Паўлу Латушку, лідару «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».
28 чэрвеня КР ухваліла змены ў Статут, паводле якіх дэлегаты КР могуць мець таксама і пасады прадстаўніка ці намесніка ў АПК, але не могуць сумяшчаць гэтыя пасады ў АПК з пасадамі спікера, кіраўніка сакратарыяту, кіраўніка камісіі ці сябра працоўнай групы для слуханняў АПК у КР.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10