Сям’я. Якімі дамамі, кватэрамі, машынамі і зброяй валодае клан Лукашэнкаў
16.07.2024, 05:10
Макет аднаго з варыянтаў фасаду меркаванай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы, аўтамабіль Ірыны Абельскай «Volkswagen Passat» і частка зброі Аляксандра Лукашэнкі. (Калаж: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Ад хаты на ўскраіне Шклова да раскошных сядзібаў каля Драздоў – і гэта толькі афіцыйна.
Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што 30 гадоў змагаецца з карупцыяй. Ды тая яго перамагае: клан Лукашэнкаў ператварыў Беларусь ва ўласны бізнес. Сам Лукашэнка фактычна мае не менш як 18 рэзідэнцыяў, а мо ўжо і 19, але паводле дакументаў не валодае ніякаю маёмасцю. «Белсат» атрымаў ад «BELPOL» звесткі пра маёмасць іншых чальцоў клану.
Макет аднаго з варыянтаў фасаду меркаванай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы, аўтамабіль Ірыны Абельскай «Volkswagen Passat» і частка зброі Аляксандра Лукашэнкі. (Калаж: Белсат)
Афіцыйна Аляксандр Лукашэнка не мае ніякай маёмасці. Перад выбарамі-2020 ён не задэклараваў кватэраў, дамоў, зямельных надзелаў ці гаражоў, а таксама доляў у статутных фондах юрыдычных асобаў. Задэклараваў толькі даход Br 117 068 за 2019 год – на той час гэта каля $ 56 тысячаў.
У матэрыялах, якія арганізацыя «BELPOL» перадала «Белсату», таксама не знайшлося маёмасці, запісанай на Лукашэнку, ягоных дзяцей і шэраг іншых чальцоў клану. Большасць рэзідэнцыяў фармальна наагул не звязаная з Лукашэнкам: вунь палац з «душам уражанняў» – гэта ж «Фонд першага», участак у Сочы – у нейкай фірмы-аднадзёнкі, рэзідэнцыя «Усход» на Менскім моры – там зусім заблытаная схема з «Dana Holding» і кіпрскімі афшорамі…
Але пра афіцыйную маёмасць некаторых з «вялікай сям’і» звесткі знайшліся.
Аляксандр Лукашэнка фармальна прапісаны ў Менску, праезд Дразды 1. Гэта адна з афіцыйных рэзідэнцыяў Лукашэнкі. Ды пра тое, каб ён там з’яўляўся, даўно не было навінаў, хоць вызваленне Драздоў каштавала дорага.
У пачатку 1990-х у жыллёвым комплексе ў Драздах суседнічалі рэзідэнцыі замежных дыпламатаў і рэзідэнцыя Лукашэнкі. Як прызнаваўся сам Лукашэнка, размяшчэнне падраздзялення марскіх пяхотнікаў ЗША, якія вартавалі амерыканскіх дыпламатаў, за 50 метраў ад ягонай асабістай рэзідэнцыі цалкам выключаецца. Увесну 1998-га ўлады паведамілі амбасадарам, што ім трэба пакінуць Дразды, бо жыллёвы комплекс нібыта патрабуе «капітальнай рэканструкцыі». Дыпламаты адмовіліся, але ў выніку канфлікту амбасады 22 краінаў усё ж былі выселеныя і пакінулі Беларусь, у адказ на гэта ўезд у ЗША і Еўразвяз забаранілі больш як 130 беларускім чыноўнікам, у тым ліку і Лукашэнку. У пачатку 1999 года канфлікт быў урэгуляваны на аснове пэўнага кампрамісу. Афіцыйны Менск дэ-факта прызнаў парушэнні і пагадзіўся выплаціць кампенсацыю.
У тым жа будынку на адрас праезд Дразды 1 прапісаныя ягоныя дзеці Віктар, Дзмітрый і Мікалай Лукашэнкі; жонка Віктара Лілія Лукашэнка; дзеці Віктара Яраслаў, Валерыя, Аляксандр і Вікторыя Лукашэнкі; жонка Дзмітрыя Ганна Лукашэнка (вядомая пад псеўданімам Ганна Сялук); дачкі Дзмітрыя Настасся, Дар’я і Аляксандра Лукашэнкі.
Мяркуецца, што Аляксандр Лукашэнка жыве ў палацы ў рэзідэнцыі «Азёрны», што ў Астрашыцкім Гарадку. Рэзідэнцыю ідэнтыфікавалі як маёнтак XIX стагоддзя, пабудаваны графамі Тышкевічамі. Афіцыйна гэта не пацверджана, але Лукашэнка рэгулярна сустракае там гасцей, як удома. Паблізу, дарэчы, месціцца Рэспубліканскі медычны цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.
Ніякай маёмасці, запісанай на дзяцей і ўнукаў Лукашэнкі, не знайшлося. Але ёсць маёмасць у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, запісаная на фармальную жонку Аляксандра Лукашэнкі – Галіну, з якой ён не жыве з 1994 года. На ёй два аднапавярховыя драўляныя жылыя дамы: адзін дом плошчаю 54 м² у вёсцы Вялікі Межнік каля Александрыі з надзелам 0,2078 га (у гэтым доме яна прапісаная) і яшчэ адзін дом плошчаю 196,4 м² у Шклове з надзелам у 0,1498 га.
Таксама знайшлася маёмасць, запісаная на Ірыну Абельскую – адну з меркаваных палюбоўніц Аляксандра Лукашэнкі і меркаваную маці Мікалая. «BELPOL», дарэчы, знайшоў у дакументах запісанага на Ірыну Абельскую сына Мікалая Аляксандравіча Абельскага, які нарадзіўся 31 жніўня 2004 года. Грамадзяніна Беларусі з такімі ж звесткамі няма, але імя, імя па бацьку і дата нараджэння супадаюць з такімі ў Мікалая Лукашэнкі.
Абельская валодае жылым домам плошчаю 348,3 м² у менскім раёне Вясёлкавым (побач з вадасховішчам Дразды) і ўчасткам плошчаю 0,15 га. Там жа і прапісаная разам з сынам Дзмітрыем Абельскім – афтальмолагам, тыктокерам і меркаваным зводным братам Мікалая. Дзмітрый валодае таксама 4-пакаёваю кватэраю плошчаю 125,9 м² (плюс машынамесца каля дому) побач, каля комплексу «Arena City», і недабудаваным закансерваваным домам у вёсцы Воўкавічы каля Шчомысліцы ў Менскім раёне з надзелам плошчаю 0,1509 га.
Жонка сярэдняга сына Лукашэнкі – Ганна Лукашэнка (яна ж Сялук) – валодае двухпавярховым домам плошчаю 132 м² недалёка ад цэнтру Шклова і надзелам 0,0706 га каля таго дому. Ейная сястра Таццяна Кулакова валодае дзвюма кватэрамі (дакладней, часткамі невялікіх дамоў): 3-пакаёвай плошчаю 126,6 м² у менскім Лебядзіным і 2-пакаёвай плошчаю 125,4 м² на ўскраіне Менску, дзе раней была вёска Малое Сціклева (у другой прапісаны ейны муж, які нерухомасці не мае). Да першай кватэры яна мае ўчастак на 0,1215 га, да другой – 0,15 га.
Знайшлася таксама маёмасць у Іны Гарусавай, сястры Ліліі Лукашэнкі, жонкі Віктара Лукашэнкі, якая разам з імі і мужам лятала на курорты. У яе ўсяго толькі 1-пакаёвая кватэра, але плошчаю 110,4 м² у комплексе «Маяк Менску». У ейнага мужа Аляксандра Гарусава – ужо 3-пакаёвая кватэра, але плошчаю толькі 77,4 м² і на ўскраіне Менску – у Каменнай Горцы. Таксама на яго запісаны ўчастак на 0,1378 га ў садовым таварыстве «Крылова-2012» каля Пятрышак у Менскім раёне. А на іхнага сына Кірыла Гарусава запісаная 1-пакаёвая кватэра плошчаю 75,8 м² у тым жа «Маяку Менску» (прапісаны ён у бацькі ў Каменнай Горцы). Маці Ліліі ж не мае нерухомасці, а прапісаная яна ў прыватным доме на ўскраіне Шклова.
Любоў Аляксандра Лукашэнкі да раскошных і дарагіх аўтаў – не сакрэт. Але афіцыйна на яго не запісаны ніводзін аўтамабіль: ані «Tesla», ані «Maybach».
На Віктара Лукашэнку запісалі матацыкл «Harley-Davidson», на ягоную жонку Лілію – люксавы пазадарожнік «Range Rover», абодва маюць у нумарах камбінацыю лічбаў «0007».
На мужа сястры Ліліі, Аляксандра Гарусава, запісаны кросоўвэр «Volvo XC90», на ягонага сына Кірыла – кросоўвэр «Audi Q7».
А Уладзімір Кулакоў, муж сястры жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі, мае сціплы мікрааўтобус «Volkswagen Crafter».
Найбольш цікавага ў матэрыялах «BELPOL» знайшлося пра машыны Ірыны Абельскай і ейнага «афіцыйнага» сына.
Меркаваная маці Мікалая Лукашэнкі карысталася «Volkswagen Passat», кросоўвэрамі «Suzuki Grand Vitara», «Volkswagen Tiguan», «Volvo XC60» і «Volvo XC70», прычым некаторымі – не па адной машыне, бо мяняліся нумары кодаўбаў. А нумары дзяржаўнай рэгістрацыі – усе «крутыя», з лічбамі «7777» ці «8888». На Ірыну Абельскую знайшлі запісы пра 43 парушэнні правілаў дарожнага руху, пераважна – перавышэнне хуткасці.
Ейны сын Дзмітрый, меркаваны зводны брат Мікалая Лукашэнкі, часткова выкарыстоўваў машыны маці, але меў і свае: «Honda Civic», «Mazda 626», «Dodge Stratus», «Audi Allroad», прынамсі два «Volkswagen Passat», а таксама люксавы «Mercedes-Benz S430». Ездзіць ён крыху акуратней за маці: на яго знайшлі запісы пра 30 парушэнняў.
Аляксандру Лукашэнку дарылі нямала зброі: толькі колішні міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў афіцыйна надарыў яму аўтамат Калашнікава, пісталет «Mauser K96», пісталет «ТТ» і яшчэ адзін невядомы пісталет (паказалі адно скрынку з выразам пад штосьці падобнае да «Walther PPK»). Вядома таксама, што Мікалай Лукашэнка мае залаты пісталет ад экс-прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.
Аляксандр і Мікалай у 2020 годзе хадзілі вакол Палацу незалежнасці з аўтаматамі Калашнікава, прычым Аляксандр размахваў аўтаматам без ражка.
З матэрыялаў «BELPOL» вынікае, што меркаваны зводны брат Мікалая, Дзмітрый Абельскі, таксама любіць зброю: валодае стрэльбамі «Сайга-9», «MP-153» і «Beretta».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (960 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.