навіны

Абнавілі два аддзяленні за паўгода. МУС стварае «камфортныя ўмовы» лекавання для сваіх

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў (справа) на адкрыцці неўралагічнага аддзялення ў шпіталі МУС. (Фота: МВД Беларуси / Telegram)
Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў (справа) на адкрыцці неўралагічнага аддзялення ў шпіталі МУС. (Фота: МВД Беларуси / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі ўжо некалькі год адчуваецца востры недахоп лекараў.

У Рэспубліканскім шпіталі МУС 10 ліпеня адбылося адкрыццё абноўленага неўралагічнага аддзялення. Сёлета пасля рэканструкцыі расчыніла свае дзверы ўжо другое аддзяленне ведамаснай установы аховы здароўя: у студзені мадэрнізавалі кардыялогію.
Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў (справа) на адкрыцці неўралагічнага аддзялення ў шпіталі МУС. (Фота: МВД Беларуси / Telegram)
Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў (справа) на адкрыцці неўралагічнага аддзялення ў шпіталі МУС. (Фота: МВД Беларуси / Telegram)
«Сёлета ўжо адкрылі абноўленае кардыялагічнае аддзяленне, зараз надышла чарга неўралагічнага. Не магу не адзначыць, што праведзены тут капітальны рамонт перасягнуў чаканні. Улічылі прапановы медперсаналу, патрэбнасці і пажаданні пацыентаў», – заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Кіраўнік МУС і ягоны намеснік Дзмітрый Карзюк азнаёміліся «з камфортнымі ўмовамі знаходжання і эфектыўнай работы аддзялення неўралогіі». Кубракоў паабяцаў і надалей рабіць «усё, каб медыкі маглі якасна працаваць, дапамагаючы супрацоўнікам органаў унутраных спраў папраўляць здароўе».
Паводле яго, медыкам «неабходна знайсці падыход да кожнага, падабраць патрэбныя словы, часам супакоіць, усяліць упэўненасць».
У найбліжэйшых планах – працяг мадэрнізацыі шпіталя, добраўпарадкаванне тэрыторыі, уключаючы арганізацыю дастатковай колькасці месцаў для стасункаў пацыентаў з наведнікамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: minzdrav.gov.by)
«Умовы працы лекараў у Беларусі блізкія да рабскіх». Эксперт – пра «аптымізацыю» кадраў у медыцыне навіны
У Беларусі ўжо некалькі год адчуваецца востры недахоп лекараў. Асабліва гэта праблема тычыцца рэгіёнаў.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10