навіны

Расея планавала забіць гендырэктара зброевага канцэрна «Rheinmetall» – CNN

Армін Папэргер (у цывільным) з нямецкімі вайскоўцамі на заводзе «Rheinmetall». (Фота: Rheinmetall / X)
Армін Папэргер (у цывільным) з нямецкімі вайскоўцамі на заводзе «Rheinmetall». (Фота: Rheinmetall / X)
podpis źródła zdjęcia

Аперацыю сарвала выведка ЗША.

Расейскі ўрад планаваў забіць генеральнага дырэктара буйнога нямецкага зброевага канцэрна «Rheinmetall» Арміна Папэргера, паведамляе CNN са спасылкай на свае крыніцы. Спробу сарвала выведка ЗША.
Армін Папэргер (у цывільным) з нямецкімі вайскоўцамі на заводзе «Rheinmetall». (Фота: Rheinmetall / X)
Армін Папэргер (у цывільным) з нямецкімі вайскоўцамі на заводзе «Rheinmetall». (Фота: Rheinmetall / X)
Канцэрн вырабляе артылерыйскія снарады і ваенную тэхніку, якая пастаўляецца Украіне. Па словах крыніц CNN, змова была адной з серыі расейскіх планаў па забойстве кіраўнікоў абароннай прамысловасці па ўсёй Еўропе, якія падтрымлівалі ваенныя дзеянні Украіны.
Пра планы Крамля спачатку даведалася выведка ЗША і падзялілася звесткамі з Нямеччынай. Высокапастаўлены прадстаўнік ураду Нямеччыны пацвердзіў, што Берлін быў папярэджаны ЗША аб змове.
Рада нацыянальнай бяспекі ЗША адмовілася каментаваць існаванне расейскай змовы і папярэджанне ЗША Нямеччыне. Аднак прэс-сакратар СНБ Адрыен Уотсан у сваёй заяве адзначыла:


,,

«Актывізацыя Расеяй падрыўной кампаніі – гэта тое, да чаго мы ставімся вельмі сур’ёзна і чаму надавалі пільную ўвагу цягам апошніх некалькіх месяцаў. Злучаныя Штаты абмяркоўвалі гэтае пытанне з нашымі хаўруснікамі ў NATO, і мы актыўна працуем разам, каб выкрыць і сарваць гэтую дзейнасць. Мы таксама ясна далі зразумець, што дзеянні Расеі не перашкодзяць хаўруснікам прадаўжаць падтрымліваць Украіну».


Прадстаўнік кампаніі «Rheinmetall» Олівер Хофман адмовіўся ад каментароў, але адзначыў, што «неабходныя меры заўсёды прымаюцца падчас рэгулярных кансультацый з органамі бяспекі».
«Rheinmetall» зʼяўляецца найбуйнейшым і найбольш паспяховым нямецкім вытворцам 155-міліметровых артылерыйскіх снарадаў, якія сталі вырашальнай зброяй у вайне на знясіленне на Украіне. У бліжэйшыя тыдні кампанія адкрые завод па вытворчасці бронетэхнікі на тэрыторыі Украіны, што, па словах адной з крыніц CNN, якая знаёмая з разведдадзенымі, выклікае глыбокі непакой у Расеі.
У траўні 2024 года ў Нямеччыне падпалілі лецішча кіраўніка «Rheinmetall». Леварадыкальныя актывісты ўзялі на сябе адказнасць за падпал, абвінаваціўшы кампанію ў атрыманні вялікіх прыбыткаў ад вайны ва Украіне.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10