Пагрозы паўплывалі на Лукашэнку? Колькасць мігрантаў на мяжы з Польшчай рэзка ўпала
15.07.2024, 06:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мігранты на польска-беларускай мяжы. Белавежа, Польшча. 3 чэрвеня 2024 года. (Фота: Maciej Luczniewski / Reporter / East News)
podpis źródła zdjęcia
Склалі графікі спробаў незаконнага мінання беларуска-польскай мяжы ў 2024 годзе.
Мігранты з краінаў Азіі, Афрыкі, а часам і Лацінскай Амерыкі ўвесь час спрабуюць трапіць нелегальна з Беларусі ў Польшчу. Але прасачыць міграцыйны крызіс у дынаміцы не так і лёгка. Карэспандэнты «Белсату» ўзяліся выправіць гэта і склалі графікі спробаў незаконнага мінання беларуска-польскай мяжы ў 2024 годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мігранты на польска-беларускай мяжы. Белавежа, Польшча. 3 чэрвеня 2024 года. (Фота: Maciej Luczniewski / Reporter / East News)
Міграцыйны крызіс на мяжы ўзнік у 2021 годзе пасля рэзкага пагаршэння стасункаў Менску і краінаў Еўразвязу з прычыны масавага парушэння правоў чалавека і авіяцыйнага пірацтва з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Улады Беларусі сваю датычнасць да крызісу фармальна адмаўляюць, хоць, паводле розных сведчанняў, непасрэдна стаяць за арганізацыяй прыезду мігрантаў, іхнага давозу да мяжы і навучання, як яе прайсці. У выніку беларуска-польскае памежжа сталася зонай сапраўднага гібрыднага канфлікту з людскімі ахвярамі, як сярод мігрантаў, гэтак і сярод польскіх ахоўнікаў мяжы.
Памежная ахова Польшчы ў сацыяльнай сетцы X рэгулярна публікуе звесткі пра колькасць нелегальных спробаў мінання мяжы з боку Беларусі. Не сталася выключэннем і 10 ліпеня, калі было зафіксавана 40 такіх спробаў.
Каб ацаніць маштабы міграцыйнага крызісу, мы сабралі ўсе гэтыя звесткі за 2024 год і ўнеслі іх у адмысловыя графікі, падзяліўшы для большай зручнасці на дні, дэкады і месяцы. Пры гэтым варта адзначыць некаторыя нюансы наяўных звестак.
Гэтак, за некаторыя святочныя дні – 1 студзеня і з 29 красавіка да 1 траўня – звестак пра спробы мінання мяжы Памежная ахова Польшчы не публікавала. Таму інфармацыя на графіках часткова няпоўная. Але сумарна чатыры дні за больш як паўгоддзе наўрад ці моцна паўплывалі на статыстыку.
Таксама на пачатку года Памежная ахова Польшчы часам паведамляла пра заўважаных пры парушэнні мяжы мігрантаў, а ў астатнія месяцы – пра нелегальныя спробы пераходу мяжы. Наколькі гэта розныя ці аднолькавыя звесткі, да канца незразумела.
Даволі часта паведамлялася пра мінанне мяжы не за адзін дзень, а за некалькі – ад двух да чатырох. У такім разе ў графікі дзённыя звесткі ўносіліся на падставе сярэднеарыфметычных лікаў за гэтыя дні.
Згодна са звесткамі Памежнай аховы Польшчы, рэзкі рост колькасці нелегальных спробаў пераходу беларуска-польскай мяжы пачаўся ў канцы лютага, разам з прыходам цёплага надвор’я ў памежныя рэгіёны. Калі ў снежныя і марозныя дні студзеня і першай паловы лютага часта мігранты некалькі дзён не наважваліся на штурм мяжы, то ўжо 1 сакавіка такіх спробаў за дзень было 50. І рост іх колькасці на гэтым не спыняўся. Дзённы максімум незаконнага пераходу мяжы быў зафіксаваны 8 і 9 траўня – 651 незаконная спроба мінання мяжы за два дні, або ў сярэднім 325-326 спробаў за содні.
Травень стаў і рэкордным паводле месячнага паказніку – 6973 спробы. І гэта без уліку святочнага 1 траўня, за які звесткі не публікаваліся. Травеньскі лік удвая большы за паказнікі сакавіка і больш як на траціну – за лік красавіка.
А вось у чэрвені сітуацыя рэзка змянілася. У ім колькасць нелегальных спробаў мінання мяжы ўпала фактычна да паказнікаў сакавіка. І гэта нягледзячы на цёплае надвор’е і «зялёнку», якія, здавалася б, мусілі спрыяць незаконнай міграцыі.
Найлепш дынаміку дазваляе прасачыць разбіванне месяцаў на дэкады. Калі за апошнюю дэкаду траўня нелегальных спробаў прайсці мяжу было 2226, то за першую дэкаду чэрвеня – 1915, за другую – 1036, а за трэцюю – толькі 859. І гэта не канец падзення. За першыя дзесяць дзён ліпеня зафіксавана толькі 310 такіх спробаў, гэты лік параўнальны з лікам апошняй дэкады лютага – 235. Першай дэкадай сакавіка нелегальных спробаў ужо было істотна больш – 527.
Змяншэнне колькасці незаконных спробаў мінання мяжы ў чэрвені супадае з узмацненнем жорсткасці рыторыкі і дзеянняў польскіх уладаў у дачыненні Менску, ад якога нашмат больш рашуча патрабуюць спыніць міграцыйны крызіс. Гэта сталася адказам на раненне 28 траўня мігрантам польскага вайскоўца, які памёр 6 чэрвеня. Польскія ўлады, з аднаго боку, пашырылі паўнамоцтвы сваіх вайскоўцаў і памежнікаў у ахове мяжы, а з другога – прыгразілі Менску закрыццём таварных пунктаў пропуску на мяжы. Пра гэта ж 24 чэрвеня польскі прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў са старшынём КНР Сі Цзінь Пінам падчас свайго візіту ў Пекін.
І статыстыка пераходу мяжы паказвае, што Менск гэтыя «намёкі» зразумеў і, магчыма, «апошняе кітайскае папярэджанне» пачуў. Праўда, не да канца, бо мігранты ўсё яшчэ спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу. Магчыма, каб спыніць і гэта, узніклі праблемы з пропускам фураў на беларуска-польскай мяжы 10 ліпеня. Ці пачуе гэтыя сігналы кіраўніцтва лукашэнкаўскага рэжыму, можна будзе пабачыць неўзабаве.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.