навіны

Падацца на польскую візу без рэгістрацыі змогуць беларусы з картай паляка ва ўзросце ад 60 гадоў

шенген, польская виза, визовый центр, Польша, Беларусь, польская віза, шэнген, візавы цэнтр, Польшча, Беларусь (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
шенген, польская виза, визовый центр, Польша, Беларусь, польская віза, шэнген, візавы цэнтр, Польшча, Беларусь (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Новаўвядзенне дзейнічае з 15 ліпеня.

Беларусы старэйшыя за шэсцьдзесят гадоў, якія маюць карту паляка змогуць падаваць дакументы на польскую візу без папярэдняй рэгістрацыі. Новаўвядзенне дзейнічае з 15 ліпеня, паведамляе VFS Global.
шенген, польская виза, визовый центр, Польша, Беларусь, польская віза, шэнген, візавы цэнтр, Польшча, Беларусь (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
шенген, польская виза, визовый центр, Польша, Беларусь, польская віза, шэнген, візавы цэнтр, Польшча, Беларусь (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
«З 15 ліпеня 2024 года ўладальнікі Карты паляка ва ўзросце 60 гадоў і старэй змогуць падаваць дакументы на выдачу нацыянальных віз па адпаведнай мэты паездкі ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы без папярэдняй рэгістрацыі», – паведамляе VFS Global.
Кампанія адзначае, што пры планаванні падачы заявы неабходна ўлічваць тэрытарыяльныя юрысдыкцыі консульстваў. Гэта значыць беларусы могуць падаваць дакументы на візу толькі ў тых візавых цэнтрах Польшчы, якія адпавядаюць іх пастаяннай рэгістрацыі (пазначаная ў штампе ў пашпарце).
Польская віза ў пашпарце (Фота: Белсат)
У чаканні на польскую візу: ахвочых тысячы, месцаў – дзясяткі навіны
Да 25 чэрвеня 2024 года беларусы маглі падавацца на візу ў Горадні і Лідзе незалежна ад таго, дзе яны жывуць. Аднак цяпер гэта даступна толькі для жыхароў Гарадзенскай вобласці. А ўсе астатнія візавыя цэнтры і да гэтага прымалі толькі дакументы людзей, якія ўваходзяць у зону іх абслугоўвання.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10