навіны

Першая лэдзі Зімбабвэ сустрэлася з міністрам аховы здароўя і Ірынай Абельскай

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ сустрэлася з міністрам аховы здароўя Беларусі і Ірынай Абельскай. (Фота: ZimFirstLady / Х)
Жонка прэзідэнта Зімбабвэ сустрэлася з міністрам аховы здароўя Беларусі і Ірынай Абельскай. (Фота: ZimFirstLady / Х)
podpis źródła zdjęcia

Яна прапанавала навучаць у Беларусі больш зімбабвійскіх лекараў.

Першая лэдзі Зімбабвэ, жонка прэзідэнта гэтай краіны Аксілья Мнангагўа, якая цяпер знаходзіцца з візітам у Беларусі, сустрэлася з міністрам аховы здароўя нашай краіны Аляксандрам Хаджаевым, а таксама з маці Мікалая Лукашэнкі Ірынай Абельскай. Пра гэта Мнангагўа паведаміла ў сваім акаўнце ў Х.
Жонка прэзідэнта Зімбабвэ сустрэлася з міністрам аховы здароўя Беларусі і Ірынай Абельскай. (Фота: ZimFirstLady / Х)
Жонка прэзідэнта Зімбабвэ сустрэлася з міністрам аховы здароўя Беларусі і Ірынай Абельскай. (Фота: ZimFirstLady / Х)
Падчас сустрэчы жонка прэзідэнта Зімбабвэ распавяла пра выкарыстанне мабільнай клінікі, якую Абельская прывезла ў афрыканскую краіну ў студзені 2024 года, а таксама пра поспехі лекараў, якія вучыліся ў Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Хто будзе лячыць беларусаў? Ці заменіць Лукашэнка нелаяльных беларускіх медыкаў на мігрантаў? навіны
Паводле першай лэдзі афрыканскай краіны, міністр аховы здароўя Беларусі «быў рады даведацца, што каманда лекараў наведала многія аддаленыя раёны Зімбабвэ ў рамках складанай інфармацыйнай праграмы, накіраванай на забеспячэнне здароўя людзей, што жывуць у маргіналізаваных супольнасцях».
Аксілья Мнангагўа прапанавала пашырыць праграму навучання лекараў з Зімбабвэ, а таксама разгледзець інвестыцыі ў фармацэўтычны сектар сваёй краіны.
«Як амбасадарка па пытаннях аховы здароўя я скарысталася гэтай магчымасцю, каб прапанаваць Беларусі навучаць больш лекараў і разгледзець магчымасць інвестыцыяў у зімбабвійскі фармацэўтычны сектар, каб павялічыць попыт на лекі ў Зімабвэ. Улічваючы цэнтральнае знаходжанне нашай краіны, гэта можа прынесці карысць і іншым краінам SADC», – распавяла першая лэдзі.
10 ліпеня Аксілья Мнангагўа сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам. Разам з першай лэдзі ў Беларусь прыехалі прадстаўніцы жаночай грамадскай арганізацыі Зімбабвэ з розных галінаў дзейнасці – горназдабыўчай, сельскагаспадарчай, банкаўскага сектару, інфармацыйнага і турыстычнага кірункаў.
Аксілья падзякавала Лукашэнку за падтрымку Зімбабвэ і асабіста кіраўніку краіну Эмэрсану Мнангагўэ.


,,

«Нашая краіна таксама знаходзіцца пад санкцыямі, менавіта таму мы асабліва высока цэнім тую падтрымку, якую вы нам аказваеце», – сказала першая лэдзі.


Беларуская дэлегацыя ў Зімбабвэ. (Фота: Минпром Беларуси / Telegram)
МАЗ будуць збіраць у Зімбабвэ навіны
Аксілья Мнангагўа прыязджала ў Беларусь у красавіку 2023 года.
У студзені 2024 года Лукашэнка падараваў Зімбабвэ высокатэхналагічную мабільную клініку. На цырымоніі перадачы прысутнічалі прэзідэнт Зімбабвэ Эмэрсан Мнангагўа і Ірына Абельская.
Афіцыйнае тавараабарачэнне Беларусі і Зімбабвэ ў 2022 годзе склала ўсяго каля 40 мільёнаў долараў. Аднак у Лукашэнкі асаблівыя інтарэсы ў гэтай краіне. Кампанія «Zim Goldfields» займаецца там золатаздабычаю. У 2021 годзе беларускія журналісты высветлілі, што долямі «Zim Goldfields» праз фірмы-пракладкі валодаюць Сяргей Шэйман, сын даўняга паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана, а таксама бізнесмен Аляксандр Зінгман.
Рэжым Лукашэнкі актыўна шукае партнёраў на глабальным Поўдні. У чэрвені 2024 года Беларусь усталявала дыпламатычныя стасункі з Каралеўствам Эсватыні. 20 чэрвеня ў Менск прыляцеў прэм’ер-міністр каралеўства Эсватыні Расэл Дламіні.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10