Бацькі змогуць па сваім жаданні здаваць дзяцей у спецшколы – Лукашэнка падпісаў закон
11.07.2024, 10:08
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Спецшкола для цяжкіх падлеткаў у Башкартастане, Расея. (Фота: Вадзім Брайдаў / prufy.ru)
podpis źródła zdjęcia
«На рэабілітацыю» у выпадках ужывання падлеткам алкаголю ці наркотыкаў.
Дагэтуль у Беларусі дзіця маглі адправіць у спецыяльную выхаваўчую ўстанову толькі паводле прысуду ці рашэння суду. Цяпер жа бацькі змогуць рабіць гэта па ўласным жаданні. Адпаведныя змяненні ў Закон аб пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых падпісаў Лукашэнка.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Спецшкола для цяжкіх падлеткаў у Башкартастане, Расея. (Фота: Вадзім Брайдаў / prufy.ru)
Паводле законапраекту, бацькі змогуць аддаваць дзіця ў спецшколу «з мэтай рэабілітацыі». Падставы для накіравання дзіцяці ў спецыяльныя выхаваўчыя ўстановы цяпер наступныя:
Да падпісання змяненняў у закон накіраваць падлетка, які ўжывае забароненыя рэчывы, у спецшколу, можна было толькі па рашэнні суду пасля таго, як на ўжыванні дзіця некалькі разоў лавіла міліцыя, а таксама калі яно стаіць на ўліку ў нарколага.
Цяпер бацькі ці апекуны змогуць звярнуцца наўпрост у спецыяльную выхаваўчую ўстанову і падаць заяву «аб арганізацыі комплекснай рэабілітацыі няпоўнагадовага». Да заявы трэба будзе прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць, што дзіця ўжывала алкаголь ці наркотыкі, і тлумачэнне, чаму было прынятае рашэнне аддаць яго ў спецшколу.
Бацькі таксама могуць вызначыць пажаданы тэрмін, на які яны аддаюць дзіця – ад школьнай чвэрці да каляндарнага года. Пры жаданні бацькі змогуць забраць дзіця дамоў раней.
Дырэктар спецустановы павінен узгадніць рашэнне аб прыёме дзіцяці з Міністэрствам адукацыі.
Цяпер у Беларусі працуюць чатыры спецыяльныя закрытыя ўстановы для цяжкіх падлеткаў.