навіны

«Еўра-2024»: Англія згуляе з Іспаніяй, такога фіналу свет яшчэ не бачыў

Гулец зборнай Англіі Олі Ўоткінс святкуе гол з таварышамі па камандзе падчас паўфінальнага матчу «Еўра-2024» паміж Англіяй і Нідэрландамі. Дортмунд, Нямеччына. 10 ліпеня 2024 года. (Фота: Meng Dingbo / Xinhua / East News)

podpis źródła zdjęcia

Брытанцы сталі другім фіналістам, перагуляўшы ў Дортмундзе галандцаў.

На «Еўра 2024» засталося згуляць усяго адну гульню, 14 ліпеня ў фінальным матчы на «Алімпіяштадыёна» у Берліне ў 22.00 па беларускім часе згуляюць зборныя Іспаніі і Англіі. Брытанцы сталі другім фіналістам, перагуляўшы ў Дортмундзе галандцаў. Іспанія можа стаць першай камандай у гісторыі якой удалося чатыры разы выгуляць чэмпіянат Еўропы. Болей у нашым традыцыйным аглядзе.
Ангельскі футбаліст Гары Кейн забівае першы гол сваёй каманды з пенальці падчас паўфінальнага матчу паміж Нідэрландамі і Англіяй на футбольным турніры «Еўра-2024» у Дортмундзе, Нямеччына. 10 ліпеня 2024 года. (Фота: Frank Augstein / AP Photo / East News)

У вырашальным матчы «Еўра 1988» 25 чэрвеня ў Мюнхене зборная Нідэрландаў з лікам 2:0 перамагла СССР і выгуляла адзіны ў сваёй гісторыі трафей. На шляху да той перамогі галандцы ў групе саступілі СССР – 0:1, а потым дзякуючы хет-трыку Марка ван Бастэна «памаранчавыя» перамаглі Англію – 3:1, цікава, што ў наступнай гульне англічане з тым жа лікам саступілі СССР (адзін з галоў забіў беларус Сяргея Алейнікаў) і занялі ў групе апошняе месца. А галандцы ў паўфінале перамаглі немцаў з лікам 2:1, а адзін з галоў забіў іх цяперашні галоўны трэнер Рональд Куман.
На наступным Еўра 1992 года галандцы таксама дайшлі да паўфінале, але саступілі па пенальці датчанам. Наступны раз дабрацца да палуфінала ўдалося толькі на хатнім «Еўра 2000», але зноў саступалі па пенальці гэтым разам Італіі. Наступны «Еўра 2004», зноў паўфінал, і зноў няўдача, паражэнне ад Партугаліі – 1:2. На чэмпіянаце Свету 2010, галандцы ў плэй-оф перамагаюць славакаў, бразільцаў і ўругвайцаў, але саступаюць у фінале Іспаніі – 0:1. Наступны чэмпіянат Свету 2014, галандцы зноў дабіраюцца да палуфінала, па пенальці саступаю Аргентыне, а ў гульні за 3-ае месца проста разносяць бразільцаў – 3:0. З каго часу галандцы не забіраліся так далёка, а іх заўзятары ўжо 36 гадоў чакаюць трафея.
Яшчэ больш – 58 гадоў – чакаюць трафею ангельская заўзятары. У 1966 годзе Англія перамагла на чэмпіянаце свету. На «Еўра2020» Англія змагла дайсці да фіналу, дзе саступіла італьянцам.
На «Еўра2024» галандцы пачалі з перамогі над Польшчай, а потым была нічыя з Францыяй і параза ад Аўстрыі – і дзве запар пераможныя гульні ў плэй-оф: над Румыніяй (3:0) і Турэччынай (2:1). А вось гульня Англіі выклікае крытыку і шмат пытання, яны выйшлі з групы атрымаўшы ўсяго адно перамогу і забіўшы ўсяго два мяча, а потым вымучулі перамогі ў плэй-оф у гульнях са Славаччынай і Швейцарыяй, кожны раз ангельцы прапускалі першыя, але ім удавалася выправіць свае складанне палажэння і дабрацца да фіналу.
Гулец зборнай Нідэрландаў Хаві Сіманс вядзе мяч падчас паўфінальнага матчу «Еўра-2024» паміж Нідэрландамі і Англіяй. Дортмунд, Нямеччына. 10 ліпеня 2024 года. (Фота: Netherlands v England / Voetbal International / East News)

Англія пачала паўфінал актыўней, але лік у гульні адкрылі галандцы. Хаві Сіманс з французскага ПСЖ адабраў мяч на чужой палове ў Райса, прасунуўся наперад і шыкоўна выстраліў у дзявятку. У атацы ў адказ добра прабіў Кейн, але галкіпер галандцаў Барт Вербугэн з ударам справіўся. А на экватары першага тайма ангельцы атрымалі права на пенальці, Думфрэс знёс у штрафной Кейна, і рэферы пайшоў глядзець VAR, і прыняў рашэнне на карысць брытанцаў. Сам Кейн зраўняў лік ударам з 11-ці метраў, забіў свой 65 гол за зборную Англіі. А на гэтым турніры мяч для форварда «Баварыі» стаў ужо трэці, і ў спісе лепшых бамбардзіраў турніра ён зраўняўся са сваім партнёрам па «Баварыі» Джамалем Мусьяла,з грузінам Гіёргі Мікаўтадзе і галандцам Кодзі Хакпа, і іспанцам Даньел Ольма.
Пазней Думфрэс двойчы быў у цэнтры ўвагі, спачатку абаронца італьянскага «Інтэра» выбіў мяч з лініі сваёй брамы пасля ўдару Фодэна, а пазней ледзь не забіў сам, але мяч ударыўся ў перакладзіну.
Адзначым, што Англія правяла лепшую гульню на «Еўра2024», у першым тайме яна з большага кантралявала мяч, і гульню і магла некалькі разоў забіць. Атрымліваецца, што на страрце турніра зборная Англіі проста берагла сілы, і толькі ў паўфінале паказала сваю сапраўдную магутнасць. Пасля перапынку Англія аддала мяч і тэрыторыю Нідэрландам, і дачакалася такой магчымасці. Пераможны гол на 90-ай ударам у дальні ніжні кут забіў Олі Ўоткінс, які на 81-ай хвіліне змяніў Кейна. Так Англія атрымала ў плэй-оф тры валявых перамогі і згуляе ў фінале на другім Еўра запар.
Гулец зборнай Англіі Олі Ўоткінс святкуе гол з таварышамі па камандзе падчас паўфінальнага матчу «Еўра-2024» паміж Англіяй і Нідэрландамі. Дортмунд, Нямеччына. 10 ліпеня 2024 года. (Фота: Meng Dingbo / Xinhua / East News)
Гулец зборнай Англіі Олі Ўоткінс святкуе гол з таварышамі па камандзе падчас паўфінальнага матчу «Еўра-2024» паміж Англіяй і Нідэрландамі. Дортмунд, Нямеччына. 10 ліпеня 2024 года. (Фота: Meng Dingbo / Xinhua / East News)
Олі Ўоткінс згуляў у фінальным турніры «Еўра2024» усяго паўгадзіны, двойчы выходзячы на замену, але гэтага хапіла, каб забіць магчыма самы галоўны гол у сваёй кар’еры і вывесці Англію ў фінал «Еўра». Олі 28-гадоў і большую частку карʼеры ён нават не гуляў у мацнейшым дывізіёне Англіі, пакуль у 2020 годзе на яго не звярнула ўвагу «Астан Віла» і не падпісала з форвардам пяцігадовы кантракт, а праз год на Олі звярнуў увагу трэнерскі штаб зборнай Англіі, за якую ён згуляў 21 гульню і забіў 4 галы. У гэтым сезоне «Астан Віла» заняла ў Прэмьер-лізе чацвертае месца і прабілася ў Лігу чэмпіёнаў. Безумоўна, не абышлося без дапамогі Ўоткніса, які ў мінулым сезоне забіў за клуб 21 гол.
Алесь Ляўчук belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10