Полк Каліноўскага абвяргае звесткі пра смерць Яна Рудзіка. Пра гэта пісаў праўладны канал
12.07.2024, 20:56
Святкаванне Дня волі у Варшаве, Польшча. На здымку (пасярэдзіне) – Ян Рудзік. 25 сакавіка 2023 года. (Фота: Ян Лісіцкі / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«”Люкс” жывы і працягвае выконваць баявыя задачы».
Ян Рудзік жывы і працягвае выконваць баявыя задачы, паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага. Раней пра смерць Рудзіка напісаў праўладны Telegram-канал.
Святкаванне Дня волі у Варшаве, Польшча. На здымку (пасярэдзіне) – Ян Рудзік. 25 сакавіка 2023 года. (Фота: Ян Лісіцкі / Белсат)
«Звязаны з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь тэлеграм-канал распаўсюджвае інфармацыю, што быў забіты баец Тактычнай групы Крыўцова з поклічам “Люкс” (Ян Рудзік). Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. “Люкс” жывы і працягвае выконваць баявыя задачы. Заўжды спраўджвайце інфармацыю на афіцыйным канале Палка Каліноўскага», – піша прэс-служба Палка Каліноўскага.
Ян Рудзік – блогер і журналіст, які быў удзельнікам праекту «Nexta» падчас пратэстаў 2020 года. Таксама быў галоўным рэдактарам тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу». У Беларусі яго завочна пакаралі 19 гадамі пазбаўлення волі.
17 сакавіка стала вядома, што ён далучыўся да Палка Каліноўскага.