навіны

Групу з архіўнымі фота і кветкамі прызналі экстрэмісцкай у Лунінцы

Фота з суполкі, якую ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай. (Крыніца: «Старый Лунин» / «Одноклассники»)
Фота з суполкі, якую ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай. (Крыніца: «Старый Лунин» / «Одноклассники»)
podpis źródła zdjęcia

Там, напрыклад, фота, на якім мужчына на фоне помніка «Няскораны» у Хатыні.

Лунінецкі суд прызнаваў некалькі асабістых старонак у «Одноклассниках» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А яшчэ групу, дзе людзі дзеляцца старымі фатаграфіямі і публікуюць выявы кветак, паведамляе «Берасцейская Вясна».
Фота з суполкі, якую ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай. (Крыніца: «Старый Лунин» / «Одноклассники»)
Фота з суполкі, якую ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай. (Крыніца: «Старый Лунин» / «Одноклассники»)
Лунінецкі суд палічыў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі групу ў «Одноклассниках» «Старый Лунин». У апісанні групы гаворыцца:


,,

«Старыя фатаграфіі і гістарычныя факты в. Лунін і іх жыхароў. Выкладвайце ў групу старыя фатаграфіі сваіх родных».


І там сапраўды публікуюць старыя фота, а яшчэ выявы з выпечкай і кветкамі. Ёсць там, напрыклад, фота, на якім мужчына на фоне помніка «Няскораны» у Хатыні.
Што публікавалі ў суполцы «Старый Лунин». (Скрыншот: «Белсат»)
Што публікавалі ў суполцы «Старый Лунин». (Скрыншот: «Белсат»)
Усяго ў групе больш за 660 чалавек. Часам там з’яўляюцца пасты на беларускай мове – адна з карыстальніц жадае людзям добрага дня або віншуе іх са святамі і звяртаецца да ўдзельнікаў групы «сябры-землякі».
Таксама Лунінецкі суд уключыў у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў асабістыя профілі ў «Одноклассниках» «Михаил Металыч», «Юрий Кнышев», «РОМАН ЛЕВИН»; суполкі «Сябры сацыял-дэмакратыi», «мой лунинец:>» и «Старый Лунин»; старонку «микашевичиРБ». І фэйсбук-профіль «Иван Бардашевич».
АБСЕ. (Фота: OSCE)
АБСЕ зноў запусціла Венскі механізм адносна Беларусі. Што гэта? навіны
7 з 8 гэтых пастаноў выдала Лунінецкая суддзя Кацярына Клеўжыц.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10