«Ратавалі ўсёй грамадой». Дзякуючы ўмяшальніцтву Ціханоўскай і рэзанансу ў СМІ Арменія не выдала беларуса
15.07.2024, 09:41
Максіму Вайткявічусу далі статус палітычнага ўцекача ў Арменіі, яго не выдалі рэжыму. (Крыніца: Максім Вайткявічус)
podpis źródła zdjęcia
Адзін з беларусаў, які атрымаў статус уцекача ў Арменіі, пагадзіўся распавесці сваю гісторыю.
Максіму Вайткявічусу 23 гады. У 2022-м ён скончыў універсітэт у Менску. Але перш чым выдаць дыплом, яму ўручылі позву ў войска.
«Гэта быў снежань 2021 года. Я ведаў пра існаванне адтэрміноўкі для айцішнікаў, да таго ж былі праблемы са здароўем, што, хутчэй за ўсё, далі б магчымасць пазбегнуць службы. Разлічваў на іх. Праз некалькі месяцаў пачалася вайна ва Украіне. І я выйшаў на мітынг, што з гэтай нагоды праводзіўся ў цэнтры Менску», – успамінае суразмоўца.
Максіма затрымалі амаль адразу пасля пачатку мітынгу. За «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» яму прысудзілі 14 содняў арышту.
,,
«Суд праходзіў праз скайп. Што казалі суддзя і два сведкі ў масках, толкам нават не чуў. Але зразумеў, што яны казалі, што я груба парушаў грамадскі парадак», – распавядае Максім.
Адбываць содні яго адвезлі ў жодзінскую турму.
«Умовы жудасныя. Працаўнікі неадэкватныя. У камеры 36 чалавек на 10 ложкаў. Чаргаваліся і спалі на падлозе. Без матрацаў, без прагулак, без перадачаў. Кожны дзень праводзілі ператрус, да таго ж чамусьці з сабакамі», – кажа хлопец.
Адной з самых зневажальных працэдураў, праз якую Максіму давялося прайсці ў Жодзіна, стаў дагляд, якому падлягаюць усе новыя зняволеныя:
«Распранулі дагала, а потым праз незразумелую мне прычыну прымусілі адціскацца, прысядаць, стаяць некалькі хвілінаў у паўпрысядзе, а потым убачылі ў іншага хлопца татуіроўку качаняці і загадалі мне ў гэтым жа паўпрысядзе голым кукарэкаць. Я не змог, пасля чаго мне да горла падставілі нож і сказалі: «Рабі або пырну нажом». Далей я стаў сведкам бесчалавечнага стаўлення да людзей. Збівалі, здзекаваліся з іх. Бачыў, як на аднаго хлопца падчас эпілептычнага прыпадку, калі ён ужо ляжаў сіні, крычалі: «Уставай, прыпадачны». Пасля яго збілі нагамі і кудысьці ўцягнулі.
,,
Калі нас завялі ў душ і мы сталі шумець праз тое, што вада там толькі халодная, адзін з працаўнікоў прыадчыніў дзверы і распыліў пярцовы газ, а потым стаяў і глядзеў на нас у акенца».
Пасля вызвалення малады чалавек выразна для сябе зразумеў, што ні ў якім войску ён служыць дакладна не будзе. Тым больш пасля пачатку вайны. Быў і іншы страх. Пасля арышту мабільны тэлефон Максіма забралі. І ён разумеў, што ў ім могуць знайсці фатаграфіі і подпісы, праз якія на яго лёгка могуць сфабрыкаваць новую справу, але гэтым разам крымінальную. Хлопец зрабіў новы пашпарт і ўляцеў у Грузію, дзе пражыў два гады.
Паводле грузінскіх законаў, бязвыезна перабываць на тэрыторыі краіны беларусы могуць адзін год, пасля чаго ім трэба «абнуліцца» – перасекчы мяжу, паставіць адпаведны штамп і вярнуцца на год у Грузію.
Да студзеня 2024 года Максім бываў у Арменіі некалькі разоў. Ніякіх праблемаў не было. Пры гэтым ён ведаў, што ў Беларусі за ўхіленне ад службы ў войску ў верасні 2023 года на яго завялі крымінальную справу (ч. 1 артыкулу 435 КК РБ). Але разумення, што рэжым можа ўнесці яго ў базу міждзяржаўнага вышуку, у яго не было. 7 лютага 2024 года Максім паехаў у Арменію і збіраўся перасекчы сухапутную мяжу.
,,
«Аддаў памежніку пашпарт і праз ягоную рэакцыю зразумеў, што нешта не так. Ён адразу ж адышоў да старэйшага, пасля чаго мяне ветліва запрасілі ў кабінет і прапанавалі пасядзець», – аднаўляе ў памяці тыя падзеі Максім.
Праз некалькі гадзінаў хлопцу паведамілі, што ён у міждзяржаўным вышуку, адвезлі ў пастарунак у памежны армянскі горад і на трое содняў на перыяд разгляду змясцілі ў СІЗА. У гэты час сяброўка Максіма, якая была з ім на мяжы, падняла на вушы беларускіх актывістаў і міжнародных праваабаронцаў.
Праз 3 дні пасля затрымання ў Іджэване над Максімам адбыўся суд. Яшчэ перад ім малады чалавек падаў прашэнне на палітычны прытулак. Спачатку яму прысудзілі 40 содняў, потым яшчэ два месяцы, а потым яшчэ два… Але апошні тэрмін хлопец не дасядзеў.
«Калі чалавек у міжнародным або міждзяржаўным вышуку, то адпаведныя органы, у дадзеным выпадку армянскія, затрымліваюць яго і паведамляюць пра гэта ініцыятару вышуку – Беларусі. Далей беларускія органы прадстаўляюць следчыя матэрыялы, што абгрунтоўваюць ягонае затрыманне, і просяць аб экстрадыцыі. З гэтым ужо мусіць разбірацца армянскі суд. Зразумела, што сам затрыманы і ягоны адвакат прэзентуюць суду сваё бачанне сітуацыі. Паралельна з працэдурай экстрадыцыі затрыманы можа папрасіць прытулак у гэтай краіне. Калі ёсць падставы для прытулку, то адпаведна Арменія не мела права яго выдаць Беларусі. Да гэтага абавязвае Канвенцыя пра статус уцекача 1951 года», – каментуе юрыст Раман Кісляк.
Адвакатка хлопца Ані Шыціньян даводзіла, што беларускія праваахоўнікі выкарыстоўваюць распачатую крымінальную справу як падставу для пакарання Максіма за апазіцыйныя погляды, таму армянская пракуратура не мусіць экстрадаваць яго ў Беларусь. А калі прыме такую пастанову, то зробіцца наўпроставым саўдзельнікам парушэння артыкулу Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, таму што ўжо ёсць дакладныя абгрунтаванні, што чалавек сапраўды ўцёк ад гвалту.
Суд над Максімам адбыўся ў горадзе Іджэван. (Фота: Каха Мчэдлідзэ / RFE/RL)
Пасля содняў у Жодзіна ўмовы ў армянскай турме падаліся Максіму добрымі:
«Яны ўсе разумелі, што я не злачынец, і добра да мяне ставіліся. Я быў у камеры з іншымі замежнікамі. Было дрэнна толькі ад таго, што я не на волі. Так, я разумею, што юрыдычна я ўхіліст. Але ў мяне не было разумення, што маё злачынства распаўсюджваецца на ўсе краіны. Гэта насамрэч абсалютная юрыдычная непісьменнасць з майго боку».
На 35-ы дзень Беларусь адказала на запыт Арменіі і папрасіла выдаць Максіма, абяцаючы выканаць усе ягоныя правы.
«Але да таго моманту я ўжо перадаў прашэнне на палітычны прытулак у Арменіі, у якім напісаў, што мае правы ўжо парушаліся ў Беларусі. Дарэчы, парада для тых, хто, не дай бог, але можа сутыкнуцца з падобнай гісторыяй. Наколькі я зразумеў, міграцыйная служба Арменіі разглядае заявы на палітычны прытулак толькі пасля суда. Таму што маю першую заяўку адхілілі. Я напісаў яе да суда і страціў цэлы месяц, пакуль пісаў новую і пакуль яны зноўку разглядалі», – кажа Максім.
На другім судзе ад свайго адваката ён даведаўся, што ў той жа турме сядзіць яшчэ адзін беларус, якога затрымалі на некалькі дзён раней праз аналагічную прычыну. Гаворка ідзе пра Яраслава Новікава. Адвакат Яраслава звязаўся з Кабінетам Святланы Ціханоўскай і папрасіў праясніць сітуацыю. Місія дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі раней накіравала ў міграцыйную службу Арменіі ліст у ягонае падтрыманне. Таксама Святлана Ціханоўская асабіста пагаварыла са спікерам парламенту Арменіі Аленам Сіманьянам і прадстаўнікамі армянскай дэлегацыі ў справе Яраслава. Тая сустрэча адбылася ў Еўрапарламенце падчас кангрэса «Еўранэсту».
«Асабіста Святлана Ціханоўская і праваабаронцы стварылі прэцэдэнт»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Праз тры месяцы турмы ў Максіма было сумоўе ў міграцыйнай службе.
«Ведаў, што хлопцу да мяне – Яраславу Новікаву – палітычнае ўцякацтва ўхвалілі. Разумеў, што прэцэдэнт ужо ёсць, ратавалі ўсёй грамадой, таму наўрад ці мне адмовяць.
Я вельмі рады, што ўсё абышлося, і ўдзячны ўсім датычным. Атрымалася, што асабіста Святлана Ціханоўская і праваабаронцы стварылі прэцэдэнт і дапамаглі адразу некалькім людзям. Праўда, не хочацца верыць, што для абароны чалавека недастаткова толькі закону, а патрэбныя менавіта наўпроставы зварот Святланы Ціханоўскай, рэзананс у СМІ і далучэнне праваабаронцаў з розных краінаў».
Цяпер Максім у Арменіі. З турмы яго сустрэў фонд «Перспектыва». Ён жа дапамог з жыллём і садзейнічае ў атрыманні дакументаў на ўцякацтва. Пасля гэтага трэба будзе яшчэ адна доўгая працэдура. У аднабаковым парадку яго мусяць прыбраць з базы вышуку МУС Арменіі. Без гэтага пакінуць краіну Максім не зможа.
,,
«Так, я застаюся ў вышуку ў Беларусі, але Арменія, калі ўсё атрымаецца, будзе гэта ігнараваць. Пакуль што нават не магу ўявіць, колькі часу на гэта спатрэбіцца», – гаворыць Максім.
Толькі ў 2024 паводле запыту беларускага рэжыму затрымалі чатырох мужчынаў, якіх за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу Беларусь абвясціла ў міждзяржаўны вышук. Двое з іх – Яраслаў Новікаў і Максім Вайткявічус.
У 2022-2023 гадах улады Арменіі затрымалі некалькіх беларускіх грамадзянаў, таксама падчас спробы «абнуліць» тэрмін перабывання ў Грузіі.
У студзені 2023 года Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што Арменія перадала затрыманага на сваёй тэрыторыі грамадзяніна Беларусі, які, паводле версіі следчых, ухіляўся ад службы ў войску, хоць першапачаткова яго абвінавацілі ў растраце вялікіх памераў. Пра іншыя выпадкі перадачы Беларусі затрыманых у Арменіі беларусаў невядома.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.