навіны

Колькасць спробаў незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу знізілася на 65 %

Вайсковыя польскай памежнай службы каля мяжы Польшчы і Беларусі. Вёска Белавежа, Польшча. 18 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Вайсковыя польскай памежнай службы каля мяжы Польшчы і Беларусі. Вёска Белавежа, Польшча. 18 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Усё праз увядзенне буфернай зоны, паведамляе МУС Польшчы.

Пасля ўвядзення буфернай зоны колькасць спробаў незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу знізілася на 65 %. Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы.
Вайсковыя польскай памежнай службы каля мяжы Польшчы і Беларусі. Вёска Белавежа, Польшча. 18 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Вайсковыя польскай памежнай службы каля мяжы Польшчы і Беларусі. Вёска Белавежа, Польшча. 18 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
«У перыяд з 16 траўня да 12 чэрвеня Памежная ахова зафіксавала 5560 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. За першыя 28 дзён працы буфернай зоны такіх спробаў было 1920. Гэта азначае зніжэнне прыкладна на 65 %», – піша Міністэрства ўнутраных справаў і адміністравання Польшчы.
11 ліпеня польская памежная служба зафіксавала больш за 80 спробаў нелегальнага пранікнення ў Польшчу з боку Беларусі. 5 – 7 ліпеня іх было 60.
Таксама зніжэнне міграцыйнай плыні ў Польшчу супала з візітам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Кітай. На сустрэчы з Сі Цзінь Пінам 24 чэрвеня ён абмяркоўваў праблему на польска-беларускай мяжы. Пасля гэтага Кітай заклікаў Беларусь і Польшчу «ставіцца да сябе з павагай і развязваць праблемы шляхам кансультацыяў, каб пазбегнуць эскалацыі напружанасці». Імаверна, Кітаю не спадабаліся размовы польскіх чыноўнікаў пра тое, што мяжа з Беларуссю можа быць цалкам закрытая, а значыць, кітайскія тавары не змогуць рухацца ў Еўропу праз Беларусь.
На фоне зніжэння колькасці спробаў незаконнага пранікнення ў Польшчу вырасла колькасць такіх выпадкаў на латвійскім кірунку.
Буферная зона з’явілася ў Польшчы ўздоўж мяжы з Беларуссю 13 чэрвеня 2024 года. Яна складае 60,67 км памежнай лініі. Углыб Польшчы прасоўваецца на 0,2 – 2 км. Там нельга перабываць без адмысловага дазволу памежнай службы Польшчы. Буферная зона створаная ў адказ на актывізацыю нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў Польшчу.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10