навіны

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук выйшла замуж

Маргарыта Ляўчук і Руслан Карнійка бяруць шлюб. (Фота: margarita.levchuk.official / Instagram)
Маргарыта Ляўчук і Руслан Карнійка бяруць шлюб. (Фота: margarita.levchuk.official / Instagram)
podpis źródła zdjęcia

Пара чакае дзіця.

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж. Пра гэта спявачка паведаміла ў сваім акаўнце ў Instagram, апублікаваўшы прыгожыя фотаздымкі з вяселля.
Маргарыта Ляўчук і Руслан Карнійка бяруць шлюб. (Фота: margarita.levchuk.official / Instagram)
Маргарыта Ляўчук і Руслан Карнійка бяруць шлюб. (Фота: margarita.levchuk.official / Instagram)


,,

«Шчасце любіць цішыню, але ўсё ж прыйшоў час падзяліцца сваёй радасцю з вамі. Я выйшла замуж за самага неверагоднага мужчыну, сапраўднага ўкраінскага героя і шыкоўнага прыгажуна», – напісала Маргарыта Ляўчук у сваім акаўнце.


Абраннікам спявачкі стаўся ўкраінскі вайсковец Руслан Карнійка, які паходзіць з Харкава.
Да таго ж Маргарыта ў сваім допісе паведаміла, што яны з Русланам чакаюць дзіця.


,,

View this post on Instagram A post shared by Margarita Levchuk (@margarita.levchuk.official)


Вяселле маладой пары здымала на відэа студыя «Культурны дэсант», і, як анансуе Маргарыта, гэты фільм можна будзе пабачыць на YouTube-канале «Cultural Forces Music».
У якасці вясельнага падарунку ад Колі Сергі ўкраінскі спявак Саша Чэмэраў і паэт Сяргей Жадан напісалі песню для маладых. Маргарыта ўжо запісала яе разам са сваім мужам. Песня «стане хітом, як кажуць усе», адзначыла спявачка.
Пра свае заручыны з Русланам Маргарыта Ляўчук напісала ў сярэдзіне сакавіка. Спявачка адзначала ў сваім акаўнце, што збіраецца жыць ва Украіне.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10