Музычны фэст «Тутака» дае нам дух еднасці, які ўсім патрэбны
13.07.2024, 15:10
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Для тых, хто не зможа дабрацца да Гарадка, мы ладзім стрым з вечаровага канцэрту.
Музычны фэст «Тутака» проста цяпер адбываецца на Падляшшы, у мястэчку Гарадок (па-польску Gródek), да Беларусі адсюль рукой падаць. Але вялікай колькасці беларусаў на радзіму пакуль нельга, таму яны масава едуць на фестываль, каб разам бавіць час, будаваць планы, слухаць музыку, тусавацца і адпачываць.
Фестываль «Tutaka» ва ўрочышчы Барык на Падляшшы, Польшча. 12 ліпеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Пятніца. Спёка. Вялікія групы беларусаў цягнуцца адна за адной на мясцовае возера, каб пакупацца. Некаторыя, як былы палітвязень і берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін, абіраюць лазню. Першы дзень фэсту: усё толькі пачынаецца, людзі ставяць намёты ў намётавым гарадку, а журналіст «Белсату» размаўляе з гасцямі фэсту, якіх з кожнай хвілінай усё больш і больш. Група берасцейцаў смажыць на грылі каўбаскі, варшавяне ляніва цягнуць піва, а вялейскія, якія толькі прыехалі, ставяць намёт. Ёсць асобы, якія прыляцелі з краінаў на іншых кантынентах: Аўстраліі, ЗША і Мексікі. Беларускі «мексіканец» Спадар Спірт частуе сяброў тэкілай, а пасля размаўляе з «Белсатам».
«Так, я прыехаў з Мексікі, бо лёс склаўся, што я цяпер там жыву, але ёсць традыцыі – ездзіць на «Басовішча» альбо, як цяпер, на «Тутака» – і гэта ўжо 17-ы раз. Гэта месца, дзе мы сустракаемся з сябрамі. Ёсць рэчы, якія складана патлумачыць. Учора я ехаў аўтобусам Беласток – Гарадок, і сэрца грэлі краявіды, і я ледзь стрымліваў слёзы, бо бачыў тыя мясціны, якія мне як родныя, гэта як прыехаць дамоў, гэта амаль як дом. З Мексікі прыехаць не так дорага: калі ты кемлівы, то можна прыляцець за 500 еўраў у два бакі праз Атлантыку з багажом», – кажа ў размове з «Белсатам» Спадар Спірт.
Фестываль «Tutaka» ва ўрочышчы Барык на Падляшшы, Польшча. 12 ліпеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Побач беларускія «амерыканцы», яны не хочуць публічнасці, але ўсё ж размаўляюць.
«Мы рэгулярна з 2006 года ездзім на гэты фэст і, калі бярэм адпачынак, абавязкова падбіраем так, каб трапіць на «Тутака». У нас ёсць сталая суполка сяброў, вось мы з ёй і едзем, і актыўнасці нам розныя падабаюцца. На «Тутака» ёсць усё, што нам патрэбна. Скажу, што гэты фэст заўжды яднаў беларусаў не толькі паміж сабой, але яшчэ і з палякамі, і таму яго цэннасць – яна бясконца вялікая. Асабліва ў такія складаныя часы, калі шмат хто не можа вярнуцца дадому, адчуваць атмасферу дому можа на такім фэсце», – кажа амерыканскі беларус.
Сустракаем тут і вядомых асобаў, напрыклад, Вадзіма Мажэйку, які закрывае ў сваім жыцці вельмі важны прагал, бо кожны беларус хоць раз у жыцці абавязаны пасадзіць дрэва, вырасціць дзяцей, вывесіць нацыянальны сцяг – і хоць раз зʼездзіць на «Тутака».
«Я рэдкі чалавек у беларускім дэмакратычным дзвіжы, які ні разу не быў на «Басовішчы» альбо на «Тутака». І цяпер так склаліся зоры, што я тут. Тут такая дзіўная цікавая атмасфера беларуская, якой я нейкім чынам да гэтага не спрабаваў. Гэта рэальна тое, што паспрабаваць варта. Мне падабаецца памяць пра 2020 год, калі ўсе беларусы разам. Мы памятаем не толькі агульнае беларускае, але і розныя рэгіянальныя ідэнтычнасці. Мы разам не толькі гераічна змагаемся, але мы разам класна бавім час, як гэта было ў 2020-м у дварах. Гэта дае нам гэты дух еднасці, які нам усім патрэбны», – кажа Вадзім Мажэйка.
Першы раз на фэсце «Тутака» і Аляксандр Кабанаў, вядомы блогер і актывіст. Ён кажа, што прыехаў сюды, бо тут будзе «Белсат» і шмат знаёмых.
«Калі я пабачыў твары людзей, мне стала прыемна, тут можна паразмаўляць з людзьмі, пра якіх раней толькі чытаў у інтэрнэце, зʼесці каўбаску каля вогнішча, гэта супер. І раю ўсім беларусам ехаць сюды, бо гэта файны адпачынак, бо нашая Беларусь цяпер знаходзіцца вось тут. І яшчэ тут шмат людзей, з якімі ёсць што абмеркаваць, у нас тут будзе некалькі сустрэчаў, бо гэта яшчэ частка працы», – адзначае Аляксандр Кабанаў.
Фестываль «Tutaka» ва ўрочышчы Барык на Падляшшы, Польшча. 12 ліпеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Выходзім з намётавага лагеру і бачым, што адбываюцца розныя падзеі для дзяцей, а побач размінку для ўсіх праводзіць Руслан Кулевіч з «Маста».
Галоўная сцэна фэсту ў першы дзень не працуе, затое задзейнічаныя дзве іншыя. На адной з іх увечары спявалі Аляксандр Памідароў, «luty sakavik» і BN – той самы гурт з Бярозы, што некалі перамагаў на «Басовішчы».
А мы тусуемся ля трэцяй сцэны і размаўляем з Антонам Сіроціным, заснавальнікам Беластоцкага музычнага клубу.
«На гэтым фэсце мы зрабілі сваю пляцоўку, мы яе зрабілі ў тым ліку для таго, каб людзі маглі падысці, паспрабаваць сябе ў ролі музыкаў, паспрабаваць як бубнач, як гітарыст, як басіст, як заўгодна. І таксама мы прадстаўляем нізавую, андэграўндную сцэну Беласточчыны», – кажа музыка.
Фестываль «Tutaka» ва ўрочышчы Барык на Падляшшы, Польшча. 12 ліпеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Антон з задавальненнем распавядае пра дыямент, які ўдалося знайсці на Падляшшы, – гурт «Вандроўнік». Гэта мясцовыя палякі, якія цудоўна спяваюць па-беларуску, глыбока пагружаныя ў беларускія традыцыі і культуру. Таму раім вам, дарагія чытачы, пры нагодзе паслухаць гэты гурт.
«Мы хочам, каб павялічвалася аўдыторыя ў музыкаў і каб людзі хацелі больш хадзіць на канцэрты, каб яны бралі большы ўдзел у культурным жыцці, атрымлівалі ад гэтага асалоду. А фэст «Тутака» – гэта перш за ўсё стасункі паміж людзьмі. Сустрэцца з аднымі, паразмаўляць з іншымі. Сюды прыязджаюць людзі з розных краінаў, і тут можна сустрэць тых, каго ты не бачыў шмат гадоў. Паглядзець, якія яшчэ ёсць ініцыятывы, як людзі прыстасаваліся да новага жыцця. Гэта месца, дзе беларус беларусу беларус», – кажа Антон Сіроцін.
У суботу, 13 ліпеня, асноўны дзень фэсту, тут чакаюць Святлану Ціханоўскую, Маляваныча, Алега Гарбуза і гурт «Разбітае сэрца пацана». Цікава будзе ўсім.
Інфармацыйны партнёр фэсту – «Белсат». А для тых, хто не зможа дабрацца да Гарадка, мы ладзім стрым з вечаровага канцэрту.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.