навіны

Больш за 50 нобэлеўскіх лаўрэатаў заклікалі спыніць вайну ва Украіне і сектары Газа

Дзіцячы шпіталь у Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Крыніца: Національна поліція України / Facebook)
Дзіцячы шпіталь у Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Крыніца: Національна поліція України / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Адкрыты ліст падпісала ў тым ліку Святлана Алексіевіч.

Расейская «Новая газета» апублікавала адкрыты ліст лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі з заклікам неадкладна спыніць вайну ва Украіне і сектары Газа.
Дзіцячы шпіталь у Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Крыніца: Національна поліція України / Facebook)
Дзіцячы шпіталь у Кіеве, які абстралялі расейскія войскі. (Крыніца: Національна поліція України / Facebook)
Ліст адрасаваны ваюючым бакам, Папу Рымскаму, патрыярху Канстанцінопальскаму, Далай-ламе, ААН, Еўрапарламенту і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
У звароце адзначаецца, што расейска-ўкраінская вайна ідзе ўжо трэці год і яе наступствы адгукнуліся ў самых розных краінах, выклікаўшы абвастрэнне голаду ў краінах Афрыкі, міграцыйны крызіс і г.д. Аўтары адкрытага ліста падкрэсліваюць, што колькасць забітых і параненых у цэнтры Еўропы да канца 2024 года перавысіць 1 млн. чалавек. Гэта найбуйнейшыя страты з часоў Другой Сусветнай вайны.
Нобэлеўскія лаўрэаты зазначаюць, што ўа час вайны бюджэты на абарону ў свеце выраслі настолькі, што цяпер яны параўнальныя са сродкамі, неабходнымі для запаволення глабальнай змены клімату і барацьбы з голадам на планеце.
«Мы не з’яўляемся прадстаўнікамі дзяржаваў. Але калі намаганні дзяржаваў па ўстанаўленні міру недастатковыя, мы павінны прыкласці свае. І мы просім аб гэтым вас! Мы просім падтрымаць заклік да міру ва Украіне і Газе. Просім малітвы аб спыненні агню і дзеянняў, накіраваных на яго спыненне.


,,

Спыніце агонь! Спыніце гібель людзей! Перадухіліце ядравую катастрофу!»


Аўтары звароту просяць прымяніць да канфліктаў ва Украіне і сектары Газа наступныя прынцыпы:
«Калі палітыкі не могуць дамовіцца, няхай аднясуць вырашэнне пытанняў на суд будучых пакаленняў і спыняць агонь», – гаворыцца ў адкрытым лісце.
Зварот падпісаў 51 лаўрэат Нобэлеўская прэміі, у тым ліку Святлана Алексіевіч.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10